Беларускі Парк Высокіх Тэхналёгіяў

27°41′20″ у. д. / 53.92667° пн. ш.

27.68889° у. д. / 53.92667; 27.68889

Парк высокіх тэхналёгіяў — праект па падтрымцы і разьвіцьці ў Беларусі высокіх тэхналёгіяў.

Беларускі парк высокіх тэхналёгіяў
Абрэвіятура БПВТ
Дата ўтварэньня 22 сьнежня 2005 (18 гадоў таму)
Тып свабодная эканамічная зона
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта Экспарт праграмных распрацовак
Штаб-кватэра Першамайскі раён, вул. Купрэвіча, д.1, корп. 1, 9-ы паверх
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 1021 прадпрыемства (2021 год)
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Кіраўнік Усевалад Янчэўскі
1-я намесьніца Інэса Канцавая
Намесьнікі Аляксандар Марцінкевіч, Іван Жызьнеўскі
Асноўныя асобы Валер Цапкала, Міхаіл Батура
Кіроўны орган Кіраўніцтва
Матчына кампанія прэзыдэнт Беларусі
Сайт park.by

Мэта праекту — стварыць у краіне спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця індустрыі экспартна-арыентаванага праграмаваньня, разьвіцьцё іншых экспартных вытворчасьцяў, заснаваных на новых і высокіх тэхналёгіях, а таксама для канцэнтрацыі кадравага, навукова-вытворчага і інвэстыцыйна-фінансавага патэнцыялу.

Умовы працы

У адпаведнасьці з дэкрэтам прэзыдэнта, рэзыдэнты Парка вызваляюцца ад выплаты мытаў, падаткаў на прыбытак, нерухомасьць і дададзеную вартасьць і іншых абавязковых выплатаў у рэспубліканскі бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, якія выплачваюцца з выручкі ад рэалізацыі тавараў. Становішчам дэкрэту прадугледжаныя вызначаныя прэфэрэнцыі і ў часткі выплаты падаходнага падатку. Акрамя таго, рэзыдэнтам Парка падаецца права вырабляць выплату абавязковых страхавых унёскаў у паменшаным памеры.

Па ацэнцы прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага стварэньне Парка высокіх тэхналёгіяў дазволіць ужо праз 3—4 гады вырабляць праграмнай прадукцыі на суму $350 млн у год і задзейнічаць у гэтай сфэры каля 15 тыс. чалавек. Пры гэтым дзель інфармацыйных тэхналёгіяў у ВУП складзе больш за 4%. Па ацэнках адмыслоўцаў, у цяперашні час на экспарт зь Беларусі штогод пастаўляецца інфармацыйнага прадукта на суму ад $50 да $100 млн (меней 1% ВУП).

Месцазнаходжаньне

Парк разьмесьціцца ў Менску на плошчы 106,8 га на тэрыторыі Акадэмгарадка (недалёка ад мікрараёну Ўручча). Забудова ПВТ павінна пачацца ў 2008 годзе, а ў 2007 на тэрыторыі Парка плянуецца завяршыць будаўніцтва «доўгабуда» — будынка Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мяркуецца ўсталяваць у гэтым будынку арэндную стаўку значна ніжэй за звычайную, для прыцягненьня пачаткоўцаў і невялікіх кампаніяў.

Удзельнікі

У траўні 2016 году ў ПВТ было зарэгістравана 152 рэзыдэнты.

Па стане на 10 чэрвеня 2008 году ў ПВТ налічвалася 46 рэзыдэнтаў — 57% рэзыдэнтаў ПВТ створаныя беларускімі фундатарамі, 15% зьяўляліся сумеснымі прадпрыемствамі, 28% — арганізацыямі са 100-адсоткавым замежным статутным капіталам. У ПВТ працавала больш за 5 тыс. чал. Больш за 70% з тых, хто працуе, складае моладзь ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў.

Па стане на 10 кастрычніка 2008 году ў Парку было 58 кампаніяў і 8 бізнэс-праектаў.

Па выніках першага паўгодзьдзя 2008 году, экспарт паслугаў рэзыдэнтаў ПВТ у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2007 году павялічыўся больш чым удвая. Экспарт паслугаў па распрацоўцы праграмнага забесьпячэньня за гэты час склаў 43,5 млн даляраў (87% ад агульнага аб’ёму вытворчасьці). Заказчыкамі рэзыдэнтаў ПВТ зьяўляюцца кампаніі з 35 краінаў. За першае паўгодзьдзе ў ПВТ створана 717 новых працоўных месцаў.

Кіраваньне

  • Кіраўніцтва. Кіраўнік прызначаецца прэзыдэнтам. Намесьнікі — кіраўніком па ўзгадненьні з Назіральнай радай (НР). Выконвае пастановы НР ды разглядае прапановы прадпрыемстваў аб укладаньнях. Уносіць ураду прапановы аб зьмене сваёй дзейнасьці і накіроўвае НР зьвесткі для ўліку прадпрыемстваў. Вядзе ўлік прадпрыемстваў-удзельнікаў ды выдае ім адпаведныя пасьведчаньні. Ацэньвае пададзеныя прадпрыемствамі задумы ды зьбірае ад удзельнікаў Парка копіі грашовай справаздачнасьці. Заключае з удзельнікамі дамовы аб умовах дзейнасьці і сочыць за іх выкананьнем. Узгадняе дзейнасьць установаў забесьпячэньня і бароніць зацікаўленасьці ўдзельнікаў перад органамі ўлады. Здае ўдзельнікам у арэнду памяшканьні ў межах Парку.
  • Назіральная рада. Старшыня, намесьнік і рэшта складу прызначаюцца прэзыдэнтам. Разглядае прапановы кіраўніка аб кірунках дзейнасьці. Ухваляе пастановы аб уліку прадпрыемстваў-удзельнікаў і ацэнцы іх задумаў. Разглядае прапановы ўдзельнікаў і Кіраўніцтва Парка.

Гісторыя

Ідэя стварэньня беларускага аналягу «Крамянёвае даліны» пачала абмяркоўвацца ў 2004 годзе. Дэкрэт № 12 «Аб Парку высокіх тэхналёгіяў» быў падпісаны прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь 22 верасьня 2005. 11 кастрычніка 2005 году пасаду кіраўніка ПВТ заняў Валер Цапкала. На 4 чэрвеня 2009 г. у парку працавала звыш 6 тыс. праграмістаў.

Да 2009 году на базе ПВТ плянавалася адкрыць сумесны беларуска-індыйскі навучальны цэнтар у сфэры высокіх тэхналёгіяў. Чакаецца, што ў ім будуць падвышаць кваліфікацыю IT-адмыслоўцы, а таксама настаўнікі і выкладчыкі інфарматыкі, акрамя таго для іх прадугледжваюцца стажыроўкі ў Індыі. Пазьней дата была перанесеная на красавік 2012 году.. На 2016 г. мабільнымі дастасункамі, распрацаванымі рэзыдэнтамі ПВТ, карысталіся 900 млн чалавек. Пакупнікамі распрацаванага ў ПВТ апраграмаваньня выступалі 5 з 10 найбольшых паводле выручкі прадпрыемстваў у сьвеце. У 2016 годзе прадпрыемствы ПВТ наймалі 24 000 супрацоўнікаў.

15 сакавіка 2017 году кіраўніком ПВТ стаў Усевалад Янчэўскі. За 2017—2019 гады лік супрацоўнікаў прадпрыемстваў Беларускага ПВТ вырас на больш як 33 000 да 61 000 чалавек (+118 %). За 2019 год падатковы адлічэньні прадпрыемстваў ПВТ склалі 302,2 млн рублёў (144,7 млн $), што перавысіла падаткі ад усіх прадпрыемстваў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства прамысловасьці і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі. На ліпень 2020 году лік працаўнікоў прадпрыемстваў ПВТ перавысіў 63 000 чалавек. Звыш паловы працаўнікоў склала моладзь у веку да 31 году. З 2018 году па красавік 2020 году лік прадпрыемстваў ПВТ вырас 4-кратна да 818 кампаніяў, зь якіх 82 (10 %) знаходзіліся ў абласьцях. Пагатоў, прадпрыемствы ПВТ у абласьцях наймалі 4000 супрацоўнікаў (6,4 %). 9 кастрычніка 2020 году Наглядальная рада Парку высокіх тэхналёгіяў ухваліла Рашэньне аб уліку 83 прадпрыемстваў у якасьці ўдзельнікаў ПВТ. У выніку агульным лік прадпрыемстваў у ПВТ дасягнуў 969. Сярод новых прадпрыемстваў 2/3 заснавалі ў 2019—2020 гадах. Зь іх 76 прадпрыемстваў дзейнічала ў Менску і Менскай вобласьці, 3 — у Гомелі, 2 — Берасьці і па 1 — у Магілёве і Полацку. Новыя прадпрыемствы працавалі ў 6 галінах — адукацыі, аўдыце, дастаўцы, кансультаваньні, мэдыцыне і электронным гандлі. У іх ліку прысутнічалі замежныя прадпрыемствы з 4-х краінаў — ЗША, Ізраілю, Латвіі і Нямеччыны. Таксама далучылася 6 замежных прадпрыемстваў распрацоўкі. У 2020 годзе экспарт прадпрыемстваў ПВТ перавысіў 2,5 млрд даляраў ЗША, што склала звыш 20 % экспарту паслугаў Беларусі.

3 сакавіка 2021 году Наглядальная рада ПВТ паставіла на ўлік у Парку 65 прадпрыемстваў, у выніку чаго агульны лік прадпрыемстваў Парку перасягнуў 1000 і стаў налічваць 1021 прадпрыемства. Новымі прадпрыемствамі ПВТ сталі прадстаўнікі 7 галінаў: гандлю, гульняў, мэдыцыны, перавозак, прамысловасьці, сельскай гаспадаркі і фінансаў. Сярод іх быў цэнтар дадзеных «А1 ІКТ сэрвісы», вытворца лекарскага мабільнага дастасунку «АМІС-АйЦі», распрацоўнік будаўнічага прынтэра «Бадробат» і вытворца біямэтрычных тэрміналаў «Інтэграцыя Дыстрыб'юцыя Праекты». Таксама сярод замежных прадпрыемстваў былі «Альтарос Бел» у галіне разьмеркаваных фінансаў, распрацоўнік пдф-бібліятэкі «ДЛТ тэкст» і «Дэрыў Бай» у галіне анлайн-гандлю.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларускі Парк Высокіх Тэхналёгіяў Умовы працыБеларускі Парк Высокіх Тэхналёгіяў МесцазнаходжаньнеБеларускі Парк Высокіх Тэхналёгіяў УдзельнікіБеларускі Парк Высокіх Тэхналёгіяў КіраваньнеБеларускі Парк Высокіх Тэхналёгіяў ГісторыяБеларускі Парк Высокіх Тэхналёгіяў КрыніцыБеларускі Парк Высокіх Тэхналёгіяў Вонкавыя спасылкіБеларускі Парк Высокіх ТэхналёгіяўГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МедзьРадзівілы18 красавікаГедбудБортніцтваМаркёрПрацоўная дамоваІнвэстыцыйны фондЖанчына зьверхуМенскі мэтрапалітэнЛетувісыАмонім15 красавікаМураўёўкіТхор стэпавыАЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)12 гадоў рабства (фільм)БудынакГрызуныВасіль ЖуковічГрупавы сэксСельская гаспадаркаМаршы недармаедаўВіктар МарціновічБарусія ДортмундКляштарПацолтГраматычнае значэньнеНямеччынаЛёвэнАнатоль СербантовічСябарСпадарГарбатаUltraВожыкДаўгаБалалайкаДжынсавая рэвалюцыяЧалавекГавейкаП’ер Агюст РэнуарMelbetСказБерасьцеМаксім ТанкПаўстаньне 1863—1864 гадоўАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаЭлектронная поштаВялікае Княства ЛітоўскаеРэжым ЛукашэнкіДзеяслоўПадляшшаБярозаўкаМінэтЧорны сьпіс ЭўразьвязуПошукавая аптымізацыяСаўгутМотарАпавядальны сказІван ШамякінFacebookЧарнобыльская АЭСГаштольд (імя)Станіслаў ВалодзькаПорнгабЕсьманЦэнтральная РУУС (Менск)Крыж Эўфрасіньні ПолацкайІнфраструктура🡆 More