Арлен Кашкурэвіч: беларускі маляр

Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (Арсен; 15 верасьня 1929 — 26 жніўня 2013) — беларускі мастак-графік.

Народны мастак Беларусі (1973). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Арлен Кашкурэвіч
Імя пры нараджэньні Арсен Міхайлавіч Кашкурэвіч
Дата нараджэньня 15 верасьня 1929(1929-09-15)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 26 жніўня 2013(2013-08-26) (83 гады)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Адукацыя БДТМІ
Месца вучобы
Занятак маляр, экслібрысіст, графік, ілюстратар
Навуковая сфэра графіка[d], Эксьлібрыс і illustration[d]
Месца працы
Працы сэрыя «Партызаны» (1969—1970)
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі (1972)

Біяграфія

Нарадзіўся 15 верасьня 1929 году ў сям’і службоўца. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. У 1953 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню.У 1959 годзе скончыў аддзяленьне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Дыплёмная праца — ілюстрацыі да раману ісьляндзкага пісьменьніка Г. Лякснэса «Атамная станцыя». Ад 1959 да 1969 г. выкладаў у гэтым інстытуце. Сябра Саюзу мастакоў СССР, Беларускага саюзу мастакоў. Працаваў ў жанры станковай графікі, афармляе кнігі. Прафэсар-візытатар ЭГУ. Уладальнік дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэміяў за кніжнае афармленьне. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах сьвету. Памёр 26 жніўня 2013 году, пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Творчасьць

Сярод працаў станковай графікі:

  • сэрыя «Горад і людзі» (1963—1964)
  • сэрыя «Партызаны» (1969—1970)
  • сэрыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971)
  • сэрыя «Блякада» (1979)
  • «Прысьвячэньне В. Быкаву» (трыпціх, 1984)
  • «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984)
  • «Напалм» (дыпціх, 1985)
  • сэрыя «Асьветнікі» (1989)
  • сэрыя «Сьвятыя зямлі Беларускай» (ад 1993)

Ілюстрацыі

Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога ды іншых).

Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорту, лінагравюры ды эстампу. За сэрыі станковых працаў «Партызаны» ды «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Выставы

  • 2007 «Разам» (супольная, Менск)
  • 2005 «Concerto Grosso» (пэрсанальная, Менск)
  • 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (пэрсанальная, Полацак)

Асабістае жыцьцё

Жонка — Людміла Аляксандраўна Красьнеўская-Кашкурэвіч, сыны Ігар ды Тодар таксама мастакі.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Арлен Кашкурэвіч БіяграфіяАрлен Кашкурэвіч ТворчасьцьАрлен Кашкурэвіч Асабістае жыцьцёАрлен Кашкурэвіч КрыніцыАрлен Кашкурэвіч ЛітаратураАрлен Кашкурэвіч15 верасьня1929201326 жніўняЗаслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі БеларусьНародны мастак Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віна (імя)Міхал Піюс РомэрСакрат ЯновічБісэксуальная парнаграфіяРэн (горад)Іван ШамякінТурандотКрама (гурт)Фрэнк СынатраПастава на каленяхДзед ТалашКазаваДрам-н-басПарнаграфія ў БеларусіБеларуская Народная РэспублікаГанзаДональд ТрампСаудаўская АрабіяГенэрал ад кавалерыіСымпсаныУсман ДэмбэлеГалоўная старонкаЛіпецкая вобласьцьЮвэнтус ТурынДжанлюіджы БуфонМіжнародны жаночы дзеньПраваслаўная царква ў БеларусіАўганска-савецкая вайнаВінаградакветныяВінцэнт ДмахоўскіРыбалкаГанцавіцкі раёнАнабаптызмПачаеўГрэта ГарбуСьцепаніда СьцепанюкЛагішынскі сельсавет (Пінскі раён)Гіём Апалінэр28 сакавікаСамотнікУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»ПрыметнікЯрыжкаБраціславаЗборная Канады па футболеКірыліцаМурманскГальяш ЛеўчыкІсус ХрыстосБеларуская ВікіпэдыяСэксХлёдвіг ГогэнлёэБусел белыПэдагогБел-чырвона-белы сьцягУправа КДБ па вайсковай контравыведцыАляксандар ЛукашэнкаКанстанцкі саборУйгурыМуамар КадафіМартын ЛютэрЛяхавічыДабравесьцеІнтэрнэтЮрбурскі раёнКалкатаЧула-ВістаГубінІнданэзіяКрывічы🡆 More