Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч

Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (таксама Арсен; 15 верасня 1929 — 26 жніўня 2013) — беларускі мастак-графік.

Народны мастак Беларусі (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч
Імя пры нараджэнні Арсэн Міхайлавіч Кашкурэвіч
Дата нараджэння 15 верасня 1929(1929-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 2013(2013-08-26) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Беларусі
Дзеці Ігар Арленавіч Кашкурэвіч[d]
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст, графік, ілюстратар
Месца працы
Вучоба
Вядомыя працы «Купаліяна» (2011), «Святыя зямлі Беларускай» (1993)
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953), аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1959). Дыпломная праца — ілюстрацыі да рамана ісландскага пісьменніка Х. Лакснеса «Атамная станцыя». У 1959—1969 гадах выкладаў у Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Саюза мастакоў СССР, Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Прафесар-візітатар ЕГУ. Лаўрэат дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне.. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.

Творчасць

Сярод прац станковай графікі:

  • серыя «Горад і людзі» (1963—1964)
  • серыя «Партызаны» (1969—1970)
  • серыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971)
  • серыя «Блакада» (1979)
  • «Прысвячэнне В. Быкаву» (трыпціх, 1984)
  • «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984)
  • «Напалм» (дыптых, 1985)
  • серыя «Асветнікі» (1989)
  • серыя «Святыя зямлі Беларускай» (ад 1993)

Ілюстрацыі

Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога і іншых).

Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорта, лінагравюры і эстампа. За серыі станковых работ «Партызаны» і «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Выстаўкі

  • 2007 «Разам» (супольная, Мінск)
  • 2005 «Concerto Grosso» (персанальная, Мінск)
  • 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (персанальная, Полацк)

Асабістае жыццё

Жонка Людміла Аляксандраўна Краснеўская-Кашкурэвіч. Сыны Ігар Кашкурэвіч і Тодар Кашкурэвіч таксама сталі мастакамі.

Зноскі

Літаратура

  • Ганчароў, Мікалай Іванавіч. Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. : Біягр. нарыс / Рэд. Г. П. Падбярэзскі. — Мн. : Беларусь, 1976. — 64 с.
  • Familia: А. Кашкурэвіч, І. Кашкурэвіч, Т. Кашкурэвіч. Жывапіс. Графіка: Каталог. — Мн.: Рэкламэкспарт, 1993. — 24 с.
  • Быкаў В. Арлен Кашкурэвіч [аб творчасці графіка]. — У кн.: Быкаў В. Праўдай адзінай. Літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю. Мн., 1984, с. 125—127.
  • Караткевіч Уладзімір. Княль і гусляр. [А. Кашкурэвіч]. // Маладосць 1969, № 8, с.113.
  • Да юбілею мастака А. М. Кашкурэвіча / К. Дз. Варанько // Мастацкая адукацыя і культура: 2004. — № 4. — С. 15-16
  • Іван Шамякін. Мой сааўтар — мастак: [Аб ілюстрацыях А. Кашкурэвіча да рамана «Сэрца на далоні»] // Літаратура і мастацтва. 11 жніўня 1964.
  • Алена Киселевич. Артыкул пра выставу Арлена Кашкурэвіча на euramost.org (руск.)
  • Інтэрвію Арлена Кашкурэвіча Сяргею Харэўскаму.//Наша Ніва, № 42/2004(недаступная спасылка)

Tags:

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч БіяграфіяАрлен Міхайлавіч Кашкурэвіч ТворчасцьАрлен Міхайлавіч Кашкурэвіч Асабістае жыццёАрлен Міхайлавіч Кашкурэвіч ЛітаратураАрлен Міхайлавіч Кашкурэвіч15 верасня19291973 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва1991201326 жніўняГрафіка (мастацтва)Дзяржаўная прэмія БССРЗаслужаны дзеяч мастацтваў БССРНародны мастак Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Багданаўка (Лунінецкі раён)Інструкцыя па транслітарацыіБеларуская тэрміналогіяМарсТрайчасты нервБелы легіёнДжодзі ФостэрВіцебскПары-МатчСвятлана Валер'еўна ФаменкаВялікая ложа БеларусіЖаўнаЯнка МаўрНародны АльбомСлавенская моваЛюксембургPinterest18ПелеГісторыя БеларусіРасійская акупацыя КрымаАльгердКаранёвыя атожылкіАўстра-ВенгрыяСлонімЧэхіяЗубр еўрапейскіНіжняя сківіцаОршаРональд РосСінгапурПольская моваКастэль-НуоваЯзэп Нарцызавіч ДраздовічАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіСёмухаЛатвіяФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыАмерыканскі варыянт англійскай мовы6ЛічэбнікБеларускія народныя танцыМарыяна РахойКіншасаNode.jsВ’етнамЭндру Джон УайлсЛашанцыГерб СеўтыУкраінская моваВаршаваІнфарматыкаАперацыя «Арго»Й3Палавыя губыАўтамагістраль ВолгаКалядыБеларускае нацыянальнае адраджэннеЯўхім Фёдаравіч КарскіАляксей Мікалаевіч СокалБеларускі полк «Пагоня»Мы выйдзем шчыльнымі радаміВасінаАлена Леанідаўна БогданНігерыяВінцэнт Дунін-МарцінкевічТлумачальны слоўнік беларускай мовыБарыс Аляксеевіч КрэпакНержавеючая стальАхметаўУзброеныя Сілы БеларусіКалінінградУладзіслаў ВазаКарусь КаганецБульба🡆 More