Каласы Пад Сярпом Тваім

«Каласы пад сярпом тваім» — гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча.

Каласы пад сярпом тваім
Жанр гістарычны раман
Аўтар Уладзімір Караткевіч
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1965
Асобнае выданне 1968
Выдавецтва Полымя

Адзін з найбольш значных для беларускай літаратуры твораў. У гэтай кнізе, якую многія называюць галоўнай у творчасці пісьменніка, узноўлена шырокая панарама жыцця народа, перададзена атмасфера ў грамадстве напярэдадні паўстання 1863 года. Падзеі рамана адбываюцца пераважна ў 1850—1861 гадах, тым не менш пісьменніку ўдалося пры дапамозе ўласных разважанняў і выказванняў герояў ахапіць у ім падзеі амаль стагоддзя і агулам асэнсаваць лёс Беларусі ў гістарычным кантэксце. Аўтару ўдалося адзначыць прычыны паўстання і яго асаблівасці. Караткевіч паказаў, што яно мела нацыянальна-вызваленчы характар[удакладніць: камент.].

Гісторыя твору

Каласы Пад Сярпом Тваім 
Уладзімір Караткевіч.

Упершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя» ў 1965 годзе ў № 2-6. Асобным выданнем — у 1968 годзе ў Мінску.

Паводле задумы раман меў змяшчаць 3 часткі: «Усход (Сяйва дня)», «Брань» і «Вараннё (Галгофа)». У першай частцы аўтар збіраўся паказаць пярэдадне паўстання 1863—1864 гадоў, у другой — само паўстанне, а ў трэцяй — яго разгром. Але першая кніга была выдадзена пад назваю «Выйсце Крыніц» і пры выданні падзелена на дзве. Другая кніга выйшла пад назвай «Сякера пры дрэве».

Мае прысвячэнне «Маёй маці. Кожнай беларускай маці, — прысвячаю» і біблейскі эпіграф з Матфея. З другой кнігі было напісана толькі 2 раздзелы, якія пры жыцці пісьменніка не друкаваліся. Першы надрукаваны ў часопісе «Полымя», 1989, № 1. Другая кніга мае эпіграф з паслання Святога Паўла да эфесцаў. Пісьменнік збіраўся скончыць твор, пра што сведчаць дзённікавыя запісы.

Мастацкія асаблівасці

Каласы Пад Сярпом Тваім 
Кастусь Каліноўскі (1838—1864), адна з дзеючых асоб твора.

Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі, паказваючы тры пакаленні шляхецкай сям’і Загорскіх. Галоўным героем ёсць Алесь Загорскі, чыё станаўленне і развіццё апісваецца ад 11 да 20 гадоў. Таксама апісаны высакародныя сем’і Раўбічаў і Клейнаў, памешчыкі Кроер, Таркайлы і іншыя, сялянская сям’я Кагутоў, паўстанцы Чорны Война і Корчак, сябры Алеся з Віленскай гімназіі і Пецярбургскага ўніверсітэта: Кастусь і Віктар Каліноўскія, Усяслаў Грыма, Мсціслаў Маеўскі ды іншыя. З гістарычных персанажаў прысутнічаюць, акрамя Кастуся і Віктара Каліноўскіх, Ізмаіл Сразнеўскі, Тарас Шаўчэнка, Пётр Валуеў, з падзей: дзейнасць «Агула», адмена прыгоннага права і іншыя.

Раман змяшчае апісанні беларускіх абрадаў, звычаяў, шмат фальклорнага матэрыялу, у прыватнасці легенда аб белым жарабяці становіцца сімвалічным лейтматывам твора.

Матэрыял прадстаўлены ў храналагічнай паслядоўнасці з нешматлікімі часовымі зваротамі (успамінамі герояў ці гісторыямі іх жыцця). Таксама ў кампазіцыі рамана прысутнічаюць тры фрагменты мэтанаратыўнага характару і вершы, якія складае галоўны герой.

Героі

Загорскія

Алесь Загорскі — галоўны герой рамана. На пачатку рамана яму 11 гадоў і апісваецца ён так:

Каласы Пад Сярпом Тваім  Чацвёрты быў зусім непадобны на іх. Больш тонкі. Цёмны скурай. З простым носам, як астатнія тры, але з крутымі ноздрамі. Са спакойным, не па-дзіцячаму цвёрдым ротам.

Ён і сядзеў неяк больш вольна і лёгка. Каштанавыя, вельмі іскрыстыя пад сонцам валасы гэтага хлопца ляжалі буйнымі хвалямі. Цёмна-шэрыя шырокія вочы спакойна глядзелі на імклівую плынь Дняпра.

Каласы Пад Сярпом Тваім 

Паходзіць з багатага княжацкага роду Загорскіх, але па шляхецкай традыцыі дзядзькавання з 4 год выховаўся ў сялянскай сям'і, што моцна паўплывала на яго светапогляд. У 11 год вярнуўся у сям'ю, атрымаў класічную для дваран хатнюю адукацыю: вывучыў нямецкую, французскую, рускую мовы. Сябраваў з Кастусём Каліноўскім. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, а потым у Пецярбургскім універсітэце.

Пан Юры — бацька Алеся.

Пані Антаніда — маці Алеся.

Вацлаў — малодшы брат Алеся, год. Па загаду дзеда Вежы быў ахрышчаны ў касцёле, бо звычайна прадстаўнікі двух канфесій сварацца, таму ён палічыў добрай ідэяй, што два браты будуць розных вер.

Вежа — дзед Алеся

Каласы Пад Сярпом Тваім  Пышны і магутны абломак старасвеччыны, ён згасаў, абкружаны мастацтвам, паркамі, дзівоснай скульптурай і музыкай.

Яму нічога не было патрэбна. Ён ведаў людзей. Ён ведаў свет.

Каласы Пад Сярпом Тваім 

Кагуты

Сям'я, якая выхоўвала Алеся. Прыгонныя Загорскіх, але потым атрымалі волю па просьбе Алеся.

Міхал — бацька,

Стафан — старэйшы сын, 17 год.

Павал Кагут — сябра Алеся, аднаго з ім узросту.

Кандрат і Андрэй — блізнюкі, 15 год.

Юрась Кагут — хлопчык, 8 год

Янька Кагут — дзяўчынка, 6 год

Дзед

Марыля — маці.

Раўбічы

Майка (Міхаліна) — каханая Алеся. Яны пазнаёміліся на ягоным першым балі.

Франс — брат Майкі.

Пан Яраш — бацька Майкі.

Пераклады

Раман «Каласы пад сярпом тваім» неаднаразова перакладаўся на ўкраінскую і рускую мовы.

Пераклады на ўкраінскую

  • Твори: у 2 т. — К.: Дніпро, 1991. Т. 2: Колосся під серпом твоїм / пер. з білорус. В. Чайковський, К. Скрипченко. — 668 с. В337921/1-2

Цікавы факт

Раман «Каласы пад сярпом тваім» — адзіная кніга, якая была надрукаваная ў Беларусі шрыфтам Брайля.

Зноскі

Літаратура

  • Іўчанкаў В. І. Метафара як сродак мастацкай вобразнасці ў рамане У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» / В. І. Іўчанкаў // Весці АН БССР. Серыя грамад. навук. — Мінск, 1987. — № 6. — С. 109—115.
  • Анатоль Верабей. Проблема историзма в прозе Владимира Короткевича. практ. конф., Минск, 19 апр. 2011 г. — Минск: РИВШ, 2011. — С. 102—108.
  • Беларуская дзіцячая літаратура / пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. – Мінск : Вышэйшая школа, 2008

Tags:

Каласы Пад Сярпом Тваім Гісторыя творуКаласы Пад Сярпом Тваім Мастацкія асаблівасціКаласы Пад Сярпом Тваім ГероіКаласы Пад Сярпом Тваім ПеракладыКаласы Пад Сярпом Тваім Цікавы фактКаласы Пад Сярпом Тваім ЛітаратураКаласы Пад Сярпом ТваімУладзімір Караткевіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кола кінакрытыкаў Нью-ЁркаРобі БрэдзіСвабодныя праграмыЯнка СіпакоўСекс1670 (тэлесерыял)1980 год у гісторыі кіноФумаролаАрхітэктура АдраджэнняВіцебскЯдвігін Ш.Агнешка ХоландПралескаСубота2019 год у гісторыі кіноСвятлана Георгіеўна ЦіханоўскаяГрыгарыянскі каляндарПа што ідзеш, воўча?БелсатНіндзяВерашчакаБенісіа дэль ТораParisСцяг ІспанііГрамадскі набытакМаксім ГарэцкіГеранім Эдвінавіч Друцкі-ЛюбецкіКарл ЯсперсВільнюсДвухпарнаногіяЭлектрычная батарэяПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Джынджэр РоджэрсГалоўная старонкаАлек БолдуінViva BraslavРазведка на аснове адкрытых крыніцГрузіяДубінная вайнаФіласофіяAgrius cingulataЕўдакія Якаўлеўна ЛосьАндрусь ТакіндангУладзімір Уладзіміравіч ПуцінСляпая кішкаСаюз МС-25СНІДРасіяУніверсітэт Джонса ХопкінсаБеларускі алфавітІзмірNürnbergЯн БаршчэўскіЧыфтэнСпектральныя класы зоракПарацэльсПастава на каленяхБітва пад Вількамірам (1435)Рэй ЧарлзКруглы стол дэмакратычнага адзінстваНасякомыяКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіТаха Ясін РамаданOnliner.byНовая зямля (паэма)УкраінаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)Віктар МарціновічПрыз журы (Канскі кінафестываль)🡆 More