Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч

Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (таксама Арсен; 15 верасня 1929 — 26 жніўня 2013) — беларускі мастак-графік.

Народны мастак Беларусі (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч
Імя пры нараджэнні Арсэн Міхайлавіч Кашкурэвіч
Дата нараджэння 15 верасня 1929(1929-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 2013(2013-08-26) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Беларусі
Дзеці Ігар Арленавіч Кашкурэвіч[d]
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст, графік, ілюстратар
Месца працы
Вучоба
Вядомыя працы «Купаліяна» (2011), «Святыя зямлі Беларускай» (1993)
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953), аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1959). Дыпломная праца — ілюстрацыі да рамана ісландскага пісьменніка Х. Лакснеса «Атамная станцыя». У 1959—1969 гадах выкладаў у Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Саюза мастакоў СССР, Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Прафесар-візітатар ЕГУ. Лаўрэат дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне.. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.

Творчасць

Сярод прац станковай графікі:

  • серыя «Горад і людзі» (1963—1964)
  • серыя «Партызаны» (1969—1970)
  • серыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971)
  • серыя «Блакада» (1979)
  • «Прысвячэнне В. Быкаву» (трыпціх, 1984)
  • «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984)
  • «Напалм» (дыптых, 1985)
  • серыя «Асветнікі» (1989)
  • серыя «Святыя зямлі Беларускай» (ад 1993)

Ілюстрацыі

Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога і іншых).

Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорта, лінагравюры і эстампа. За серыі станковых работ «Партызаны» і «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Выстаўкі

  • 2007 «Разам» (супольная, Мінск)
  • 2005 «Concerto Grosso» (персанальная, Мінск)
  • 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (персанальная, Полацк)

Асабістае жыццё

Жонка Людміла Аляксандраўна Краснеўская-Кашкурэвіч. Сыны Ігар Кашкурэвіч і Тодар Кашкурэвіч таксама сталі мастакамі.

Зноскі

Літаратура

  • Ганчароў, Мікалай Іванавіч. Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. : Біягр. нарыс / Рэд. Г. П. Падбярэзскі. — Мн. : Беларусь, 1976. — 64 с.
  • Familia: А. Кашкурэвіч, І. Кашкурэвіч, Т. Кашкурэвіч. Жывапіс. Графіка: Каталог. — Мн.: Рэкламэкспарт, 1993. — 24 с.
  • Быкаў В. Арлен Кашкурэвіч [аб творчасці графіка]. — У кн.: Быкаў В. Праўдай адзінай. Літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю. Мн., 1984, с. 125—127.
  • Караткевіч Уладзімір. Княль і гусляр. [А. Кашкурэвіч]. // Маладосць 1969, № 8, с.113.
  • Да юбілею мастака А. М. Кашкурэвіча / К. Дз. Варанько // Мастацкая адукацыя і культура: 2004. — № 4. — С. 15-16
  • Іван Шамякін. Мой сааўтар — мастак: [Аб ілюстрацыях А. Кашкурэвіча да рамана «Сэрца на далоні»] // Літаратура і мастацтва. 11 жніўня 1964.
  • Алена Киселевич. Артыкул пра выставу Арлена Кашкурэвіча на euramost.org (руск.)
  • Інтэрвію Арлена Кашкурэвіча Сяргею Харэўскаму.//Наша Ніва, № 42/2004(недаступная спасылка)

Tags:

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч БіяграфіяАрлен Міхайлавіч Кашкурэвіч ТворчасцьАрлен Міхайлавіч Кашкурэвіч Асабістае жыццёАрлен Міхайлавіч Кашкурэвіч ЛітаратураАрлен Міхайлавіч Кашкурэвіч15 верасня19291973 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва1991201326 жніўняГрафіка (мастацтва)Дзяржаўная прэмія БССРЗаслужаны дзеяч мастацтваў БССРНародны мастак Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

2024ПрыслоўеРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаБела-чырвона-белы сцягПампеіАляксандр Мікалаевіч СакураўЯзэп Юр’евіч ЛёсікЖуліу БаптыстаСунічная палянаРазбуры турмы мурыСердар (горад)Феафан СпаведнікПнеўманіяБоска НтагандаДрычын (Пухавіцкі раён)1984 (раман)Максім БагдановічАлесь РазанаўВялікая пандаКарлес ПучдэмонПалессеГызыларбатЯндэксБеларусьРабіндранат ТагорСтакгольмБеларускі лацінскі алфавітУладзімір Уладзіміравіч ПуцінСяргей Іванавіч ГрахоўскіЕфрасіння ПолацкаяВаенная прысягаМ. ЦяцерскіРуская моваРазбітае сэрца пацанаГарады БеларусіТадэвуш ТышкевічФК СевільяРэйчэл КарсанБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаНатуральная воспаСалах аль-МухтарУладзімір Мінавіч МазгоАкупацыя Ірака (2003—2011)КобальтТрыестСяргей ШупаСпіс памерлых у 2024 годзеЛодзьБуразубка звычайнаяНавамыргарадскі раёнФонд ВікімедыяНарачанская група азёрАдам МіцкевічЭдвін Паўэл ХаблМТБанкФальшывыя сябры перакладчыкаДэзоксірыбануклеінавая кіслатаБеларускі полк «Пагоня»Спіс вуліц МінскаТаежная зонаБеларуская міфалогіяЕгіпетАнгкор-ВатСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўБэзСімяон ПолацкіЛа-Хоя (Каліфорнія)Іван МележБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаKFCНацыяналізмПсалтыр🡆 More