Адольф Зянюк

Адольф Зянюк (1895, в.

Сухаволя, Сакольскі павет — 23 верасьня 1937, Сандамір, Польшча) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, адвакат.

Адольф Зянюк
Дата нараджэньня 1895
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1938
Месца сьмерці
Месца вучобы
Месца працы

Нарадзіўся пад Горадняй у в. Сухаволя Сакольскага павету. Скончыў гімназію ў Горадні. Далучыўся да беларускага руху, будучы ў 3-й клясе гімназіі. Нацыянальную сьвядомасьць вынес з роднай хаты.

Адзін з заснавальнікаў Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі. У гуртку прыймаў актыўны ўдзел ва ўсіх яго працах. Удзельнічаў у спэктаклях гуртка. Уваходзіў у склад рэдкалегіі часопісу «Колас беларускай нівы». Пісаў мастацкія апавяданьні. Паводле ўспамінаў Зоські Верас меў вельмі прыгожы почырк і ўласна ён перапісаў матэрыялы для часопісу-аднаднёўкі «Колас беларускай нівы», які ў колькасьці 50 ас. быў надрукаваны на шапірографе. З восені 1913 — апошні кіраўнік гуртка.

Паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Дбаючы аб агульным разьвіцьці, хадзіў на лекцыі хіміі і філязофіі. Прымаў сталы ўдзел у дзейнасьці беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у Пецярбургу, а таксама ў грамадзкім беларускім руху. Як сталы сябра сустрэчаў у праф. Браніслава Эпімах-Шыпілы, быў у курсе ўсіх беларускіх падзеяў у Пецярбургу, і таму, паводле сьведчаньня Зоські Верас, зьяўляўся сваеасаблівым сувязным паміж Пецярбургам і Менскам. Яго лісты да Зоські Верас адлюстроўвалі ўсё жыцьцё беларускага руху ў Пецярбургу, і таму іх чыталі супольна з усімі менскімі беларусамі, якія зьбіраліся ў Беларускай хатцы (Захараўская, 18), а лісты Зоські Верас пра беларускую дзейнасьць у Менску чыталі на сходах у прафэсара Б. Эпімах-Шыпілы. 16 сьнежня 1914 году на вечарыне ў Эпімах-Шыпілы прачытаў рэфэрат «Стасунак беларусаў да іх суседзяў».

У 1916 годзе мабілізаваны ў войска. Скончыў вайсковую вучэльню ў Кіеве, пасьля чаго юнкерам пападае ў Перм.

У 1920-я гады навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце. Сябра ўправы Беларускага студэнцкага саюзу. У 1925 выдавец-рэдактар часопісу «Студэнцкая думка». Скончыў Віленскі ўнівэсытэт Стэфана Баторыя у 1927 годзе. У 1928 годзе прызначаны кіраўніком беларускага аддзелу на Віленскім радыё, дзе кожны тыдзень чытаў беларускія лекцыі. Верагодна, дзякуючы ягоным клопатам, у 1930-я гады на радыё, якое трансьлявалася на ўсю Польшчу, часта выступаў хор БСС пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы.

Працаваў судзьдзёй у Вільні, на Палесьсі. 8 лістапада 1930 году Адольф Зянюк, асэсар судовы ў акрузе апэляцыйнага суду ў Вільні, быў прызначаны судзьдзём павятовага суду ў Століне ў Пінскай акрузе акруговага суду. Вядома, што ў 1932-1933 г. быў кіраўніком гарадзкога апэляцыйнага суду ў Сандаміры.

Маючы ўсяго трохі за сорак гадоў, заўчасна памёр на пасадзе гарадзкога судзьдзі ў Сандаміры 29 верасьня 1937 году.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

1895193723 верасьняПольшчаСакольскі паветСухаволя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.bhВадзім Саранчукоў.vnКарлаў унівэрсытэтТрокіПрыназоўнікБеларусы1975ДзеяслоўЖанчына з жанчынайMicrosoft WindowsЛаскаценьНапалеон ОрдаРымская імпэрыяАнвіль Улацлавак1967Браніслаў ТарашкевічСмаленскАбрэвіяцыя.ugЗора Кіпель.bwПратакол перадачы гіпэртэкстуІтальянская мова197618701943.tvМайкрасофт.ge63.lb1999330-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская).npМагілёў1956МіндоўгВялікі ланцуг быцьцяНавасёлкі (Хвойніцкі раён)ВыказьнікЛеанард.pl2009Чорны сьпіс Эўразьвязу54.rsБерасьцеУлацлавакЗлучнік.yuМарыюпальЖабінкаўскі раёнІўрытПастава 69ВейшнорыяЭнцыкляпэдыя.it95Мокша (народ)Інфарматыка7Чарнобыльская катастрофаІсус ХрыстосGoogle Translate1863Беларусь у асобах і падзеяхСавушкін прадукт.pnСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРГелда🡆 More