Сухаволя

Сухаво́ля (польск.

Suchowola) — места ў Польшчы, на рацэ Альшанцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2017 год — 2196 чалавек.

Сухаволя
лац. Suchavola
польск. Suchowola
У цэнтры места
У цэнтры места
Сухаволя
Герб Сухаволі


Горад з: 1777, 1997
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Плошча: 25,95 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 2196 чал.
шчыльнасьць: 84,62 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 16-150
Нумарны знак: BSK
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′36″ пн. ш. 23°6′6″ у. д. / 53.57667° пн. ш. 23.10167° у. д. / 53.57667; 23.10167 23°6′6″ у. д. / 53.57667° пн. ш. 23.10167° у. д. / 53.57667; 23.10167
Сухаволя на мапе Польшчы
Сухаволя
Сухаволя
Сухаволя
Сухаволя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.suchowola.com.pl/

Сухаволя — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

Сухаволя 
Касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

У XVIII ст. Янаў знаходзіўся ў валоданьні Сапегаў і ўваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1777 годзе Сухаволя атрымала мескія правы.

У 1775 годзе астраном і картограф Шыман Саберайскі вызначыў Сухаволю як месца, дзе крыжуюцца лініі, якія злучаць скрайнія пункты Эўропы. З гэтага часу яна лічыцца цэнтрам Эўропы, пра што сьведчыць памятны знак у мескім парку.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Сухаволя 
Сынагога, 1916 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сухаволя апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі.

У 1860-я гады ў Сухаволі было 124 будынкі (зь іх 8 мураваных), дзейнічаў касьцёл; у канцы XIX ст. — 464 будынкі. 30 траўня 1868 году зьявіўся праект мескага гербу: у зялёным полі залатыя трылісьнікі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сухаволю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сухаволя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сухаволя апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Сухаволю акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Сухаволя ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Сухаволю Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 2292 чал. (1104 муж. і 1188 жан.), зь іх 1087 каталікоў, 9 праваслаўных, 1184 юдэі і 12 мусульманаў
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 2196 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1884—1885)
  • Млын ветраны (пачатак XX ст.)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Сынагога (XVIII ст.)

Галерэя

Асобы

  • Францішак Грышкевіч (1904/1906—1946) — беларускі паэт, публіцыст, перакладнік, пэдагог
  • Адольф Зянюк (1895—1938) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, адвакат
  • Гэнрык Бэта (1886-1965) — беларускі і польскі грамадзкі і рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сухаволя ГісторыяСухаволя НасельніцтваСухаволя Турыстычная інфармацыяСухаволя ГалерэяСухаволя АсобыСухаволя КрыніцыСухаволя ЛітаратураСухаволя Вонкавыя спасылкіСухаволяГорадПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшчаСакольскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прымакі (п’еса)MelbetМураўёўкаДыяніз ІлкавічМагілёўЖорсткая парнаграфіяКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуСельская гаспадаркаЖалудокБацькаўшчынаЗапарожжаСлуцкі збройны чынЕва ВежнавецПорнасайтПалерма (футбольны клюб)Атрад (біялёгія)Станіслаў ВалодзькаЮры Тышкевіч (біскуп)Эманюэль (фільм)СамасейВінцук ВячоркаЛорд-канцлерПірожнаеКастрычнікГердвойнаАкторы парнафільмаўКалі-югаСям’яГепардМужчына зьверхуСьпіс сысуноў МалдовыСьпіс гарадоў БеларусіКалюмныРатушаПрышчэпкаВалошкаЭнцыкляпэдыяКавалёў2024Ісьляндзкі коньЯнка БрыльАшраф МарванБусел белыМікола ПапекаЛяхі (Менскі раён)Андрэй ДынькоІксвідэаЛёнданСлоўнік НасовічаТутэйшыя (п’еса)Расейская акупацыя БеларусіБіскупМар’ян ДуксаЛявон ВашкоApple Inc.ІнфармацыяКрывічыАнатоль СаньнікаўМікіта БуракГрэбляSkilletАнатоль ІвашчанкаФіліпіныМатэматыкаЯпоніяНадзея ДземідовічГерб ЛепеляФранцуская моваКультура (тэлеканал)Сонечная энэргіяЯкса (дзяржава)🡆 More