Студэ́нская ду́мка — грамадзка-палітычны, навуковы і літаратурны часопіс Беларускага студэнцкага саюзу.
Выходзіў у Вільні ў 1924—1926, 1928—1931 і 1935 роках. Пабачыла сьвет 15 нумароў, зь якіх №2(3) сканфіскаваны польскімі ўладамі. Сярэдні аб’ём выданьня — 30 старонак.
Студэнцкая Думка | |
Студэнцкая Думка 1925, №5 | |
Тэматыка | Часопіс беларускага студэнцтва |
---|---|
Краіна | Польшча |
Выдавец | Беларускі Студэнцкі Саюз |
Дата заснаваньня | 1924 |
Дата закрыцьця | 1935 |
Мова | беларуская |
Рэдактары-выдаўцы: А. Зянюк, І. Гагалінскі, Я. Шутовіч, М. Шкялёнак, С. Станкевіч, М. Якімец. Часопіс імкнуўся прадстаўляць «агульны ідэйны кірунак адраджэнскай беларускай моладзі». Зьмяшчаў хроніку найважнейшых падзей грамадзка-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцьця ў Заходняй Беларусі, БССР, Чэхаславаччыне, Латвіі, падрабязна асьвятляў дзейнасьць саюзу, зьмяшчаў паведамленьні аб працы Таварыства прыяцеляў беларусаведы, пра ўдзел вучняў Віленскай беларускай гімназіі ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Шмат увагі аддаваў Аб’яднаньню беларускіх студэнцкіх арганізацый у Празе, гісторыі беларускага студэнцкага руху, зьберажэньню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Узьнімаў праблемы філязофіі, культуралёгіі і паліталёгіі, нацыянальна-культурнага адраджэньня, псыхалёгіі. Зьмяшчаў літаратуразнаўчыя і навуковыя працы, лекцыі, успаміны, паэтычныя творы, запісы вуснай народнай творчасьці, апавяданьні, рэпрадукцыі карцін.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Студэнцкая думка (Вільня), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.