Grand Theft Auto V: кампутарная гульня 2013 року

«Grand Theft Auto V» (скар.

GTA V) — мультыплятформавая відэагульня з сэрыі Grand Theft Auto, пятнаццатая па ліку, у жанры Action і адкрыты сьвет, распрацаваная кампаніяй Rockstar North. Дэбютны трэйлер быў выпушчаны 2 лістапада 2011 году, а анонс самой гульні адбыўся на наступны дзень, 3 лістапада. Выхад гульні першапачаткова плянаваўся на вясну 2013 году, але быў адкладзены на 17 верасьня 2013 году для Xbox 360 і PlayStation 3. У СНД Grand Theft Auto V выдаецца кампаніяй 1С-СофтКлаб.

Grand Theft Auto V
Grand Theft Auto V: Геймплэй, Узбраеньне і рыштунак, Саўндтрэк
Дата выпуску Для Xbox 360:
17 верасьня 2013 году
Для PlayStation 3:
17 верасьня 2013 году
Для PC:
Меркавана ўвесну 2014 году
Дата анансаваньня 3 лістапада 2011
Апошняя вэрсія
Жанры Шутар ад трэцяй асобы
Адкрыты сьвет
Action
Ліцэнзія Уласьніцкая
Бюджэт 256 000 000 $
Сэрыя Grand Theft Auto
Стваральнікі
Распрацоўнік Rockstar North
Выдавец Rockstar Games
Мова інтэрфэйсу ангельская мова
Лякалізатар Rockstar Lincoln[d]
Кіраўнікі Род Эдж
Адам Фаўлер
Прадусары Сэм Хаўзэр
Лесьлі Бэнзіс
Дызайнэры Лесьлі Бэнзіс
Імран Сарвар
Праграміст Алекс Хаджаджа
Мастак Аарон Гарбут
Сцэнарысты Дэн Хаўзэр
Рупэрт Хамфрыс
Майкл Ансварта
Кампазытары The Alchemist
Oh No
Tangerine Dream
Woody Jackson
Тэхнічныя дэталі
Рухавік RAGE
euphoria (анімацыйны рухавік)
Плятформы ПК (Microsoft Windows) (2014)
PlayStation 3
Xbox 360
Рэжымы Аднакарыстальніцкі,
Шматкарыстальніцкі
Век. абмежаваньні PEGI: 18+
Носьбіты Аптычны дыск
Лічбавая дыстрыбуцыя
Кіраваньне ПК: Клявіятура і мыш
PS3, Xbox 360: Геймпад
Афіцыйны сайт
Grand Theft Auto V у Вікісховішчы

Rockstar Games заявіла, што Grand Theft Auto V — іх самы вялікі і амбіцыйны праект за ўвесь час з самым вялікім створаным імі адкрытым гульнявым сьветам.

Геймплэй

Упершыню ў гісторыі сэрыі ў гульні прысутнічаюць адразу тры галоўныя героі, паміж якімі можна пераключацца амаль у любы час. Grand Theft Auto V: Геймплэй, Узбраеньне і рыштунак, Саўндтрэк  У некаторых місіях даступны два гульцы, у некаторых місіях гульца перакідвае на іншых пэрсанажаў скрыптам. Уся мапа адкрыта гульцам з самага пачатку.

Месца дзеяньня

Месцам дзеяньня Grand Theft Auto V стаў выдуманы горад Лёс-Сантас (па-ангельску: Los Santos), прататыпам якога зьяўляецца Лос-Анджэлес. Лёс-Сантас упершыню зьявіўся ў адной з папярэдніх гульняў сэрыі — Grand Theft Auto: San Andreas, якая выйшла ў 2004 годзе. У гульні апроч самога гораду, таксама прысутнічаюць навакольныя тэрыторыі сельскай мясцовасьці, горы, лясы, узгоркі, і пляжы.

Заняткі

У GTA V ёсьць магчымасьць займацца рознымі відамі спорту: ёгай, трыятлёнам, катаньнем на гідрацыкле, бэйсджампінгам, тэнісам, заняткамі ў трэнажэрнай залі і гольфам на вялікіх палях. Кожны пэрсанаж мае сваё хобі. У гульні прысутнічае дайвінг, можна апускацца на дно з дапамогай батыскафу.

У гульні таксама даступны рабаваньні банкаў.

Камунікацыі

Як і ў папярэдніх гульнях сэрыі, у GTA V ёсьць мабільны тэлефон, але ён можа выкарыстоўвацца для якіх-небудзь дзеяньняў. Таксама тэлефон можна будзе выкарыстоўваць для доступу ў інтэрнэт. Функцыянальнасьць істотна зьменена ў параўнаньні з тэлефонам у GTA IV. У гульні прысутнічае пародыя на iPhone і на кампутары кампаніі Apple. Таксама ў гульні прысутнічаюць пародыі на Windows Phone 8 (інтэрфэйс мабільнага тэлефона Трэвара, цалкам супадае з інтэрфэйсам Windows Phone 8) іAndroid (гульнявая назва — Offdroid).

Ёсьць магчымасьць глядзець тэлевізар, дзе будуць ісьці розныя перадачы.

Мультыплэер

У інтэрвію парталу IGN у сакавіку 2012 году Дэн Хаўзэр распавёў пра некаторыя асаблівасьці шматкарыстальніцкага рэжыму Max Payne 3. У інтэрвію ён адкрыў, што, як і ў Max Payne 3, у GTA V будзе даступная сыстэма «банд» (па-ангельску: crews) — аналяг звычайных клянаў, якіх гульцы змогуць арганізаваць пасродкам он-лайнавага сэрвісу Rockstar Games Social Club. Таксама ён заявіў, што важнасьць мультыплэера за апошнія некалькі гадоў узрасла ў разы, таму Rockstar Games намерваецца актыўна разьвіваць он-лайнавыя аспэкты сваіх гульняў. Разьвіцьцём гэтых ідэй стала Grand Theft Auto Online.

Узбраеньне і рыштунак

Сьпіс пацьверджанай зброі Grand Theft Auto V:

Саўндтрэк

Як і ў папярэдніх гульнях сэрыі ў GTA V, радыёстанцыі напоўнены разнастайнай музыкай. Усяго ў гульні 17 радыёстанцый.

Сьпіс пацьверджаных песень у Grand Theft Auto V:

  • The Small Faces — «Ogdens Nut Gone Flake» (1968)
  • Golden Earring — «Radar Love» (1973)
  • Waylon Jennings — «Are You Sure Hank Done It This Way» (1975)
  • Rick James — «Give It To Me Baby» (1981)
  • Queen — «Radio Ga Ga» (1984)
  • Stevie Wonder — «Skeletons» (1987)
  • MC Eiht — «Streiht Up Menace» (1993)
  • Warren G feat. Nate Dogg — «Regulate» (1994)
  • Брытні Сьпірс — «Gimme More» (2007)
  • Fergie feat. Ludacris — «Glamorous» (2007)
  • Enrique Iglesias feat. Pitbull — «I Like It» (2010)
  • Jay Rock feat. Kendrick Lamar — «Hood Gone Love It» (2011)
  • Chief Keef — «Love Sosa» (2012)
  • The Chain Gang Of 1974 — «Sleepwalking» (2013)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Grand Theft Auto V ГеймплэйGrand Theft Auto V Узбраеньне і рыштунакGrand Theft Auto V СаўндтрэкGrand Theft Auto V КрыніцыGrand Theft Auto V Вонкавыя спасылкіGrand Theft Auto VGrand Theft Auto (сэрыя гульняў)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аркадзь КуляшоўВікіслоўнікСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуАлесь СавіцкіСтанаЗагляне сонца і ў наша аконцаАнтон Сокал-КутылоўскіВалянцін АкудовічРаман СкірмунтПортуДзень ПерамогіВольны хорЭўрапейскі ЗьвязПолацакВікіУсебеларускі народны сходМужыцкая праўдаПётар МашэраўКрывічыГішпаніяСаньнікаўAndroidУнітарная дзяржаваВілаРасеяСельская гаспадарка БеларусіАндрэй ХадановічВіетнамТутэйшыя (п’еса)Hromadske.TVАральны сэксМенск (кампутарная гульня)Міл (імя)ТвэркСавушкін прадуктМаркёрНарэйкаЛ2006СыкхізмРуслан Вусаў25 красавікаАзіяФранцыяПермЖалейка (зборнік)Папова ГараХроніка БыхаўцаЦукровы буракЛепельскі раёнАндрэй Федарэнка2014КотАлег ЛойкаСувязь (тэхніка)Бурбалка даткомаўМагілёўЛукашэнкіЗнак бядыHonda Jazz🡆 More