Я, Францыск Скарына…: савецкі фільм 1969 року

«Я, Францы́ск Скары́на…» (па-расейску: Я, Франциск Скорина…) — каляровы гісторыка-біяграфічны фільм пра беларускага першадрукара Францішка Скарыну, зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм».

Выйшаў на экран 30 лістапада 1970. На сёньняшні дзень адзіны мастацкі фільм пра першадрукара. Фільм можна лічыць вынікам 440-гадовага юбілею выданьня першых кніг Скарыны. Натурныя здымкі рабіліся ў Празе.

Я, Францыск Скарына…Я, Францыск Скарына…: Сюжэт, Акторы, Узнагароды
Я, Франциск Скорина…
Жанр драма, гісторыка-біяграфічны фільм
Рэжысэр Барыс Сьцяпанаў
Сцэнарыст Мікола Садковіч
У ролях
Кампазытар Уладзімер Чарэднічэнка
Апэратар Віталь Мікалаеў
Мантаж Вера Калядзенка
Вытворчасьць Сьцяг Беларускай ССР Беларусьфільм
Дата выхаду 1969
Працягласьць 101 хвіліна
Краіна Сьцяг Беларускай ССР БССР, СССР
Мова расейская, беларуская
Старонка на IMDb

Сюжэт

Георгія Скарыну дзякуючы ягоным ведам прымаюць у Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве. Для яго робяць выключэньне, нягледзячы на тое, што ён праваслаўны, а туды прымаюць толькі каталікоў. Ён прымае імя Францішак у памяць пра сьвятога Францішка з Асізі. У знак пратэсту супраць палітыкі скаргаў і мэтадаў выкладаньня ва ўнівэрсытэце Скарына пераяжджае ў Падую. Пасьля сканчэньня Падуанскага ўнівэрсытэту ён атрымлівае ступень доктара мэдыцыны. Пасьля вяртаньня на радзіму Францішак займаецца лекарскай практыкай, адкрывае больніцу для бедных. Паралельна Скарына наладжвае кнігадрук у Вільні, але зайздрасьць ворагаў прымушае яго пераехаць у Прагу. Тут яму нарэшце ўдаецца зьдзейсьніць сваю мару — вольна друкаваць кнігі на роднай мове. І нягледзячы на тое, што кнігі зь ягонай тыпаграфіі публічна спальваюць інквізытары, яны ўсё ж даходзяць да людзей.

Акторы

  • Алег Янкоўскі — Францішак (Георг) Скарына
  • Расьціслаў Янкоўскі — Іван Скарына
  • Мікалай Грыцэнка — Райхенбэрг, барон, прафэсар
  • Гедымінас Карка — манах-езуіт
  • Гунта Віркава — Маргарыта
  • Яніс Гранціньш — Ян Глагоўскі, прафэсар
  • Стэфанія Станюта — абаціса
  • Барыс Гіцін — Вацлаў
  • Уладзімер Дзядзюшка — Мэсер
  • Зьдзіслаў Стомау эпізодзе
  • Абрам Трэпель — шынкар
  • Уладзімер Цопі — рэктар Ягелонскай акадэміі
  • Уладзімер Залатухін (няма ў тытрах) — шкаляр
  • Аркадзь Трусаў (няма ў тытрах) — завадатай расправы над вар’яткай
  • Аляксей Бараноўскі — у эпізодзе
  • Юры Багінян — у эпізодзе
  • Усевалад Былінскі — у эпізодзе
  • Аляксандра Зіміна — у эпізодзе
  • Марыя Захарэвічу эпізодзе
  • Мікалай Табашнікаў-Зорын — у эпізодзе
  • Ігар Лапцінскі — у эпізодзе
  • Сьвятлана Турава — у эпізодзе
  • Леанід Міляўскі — у эпізодзе
  • Эдуард Кузора (няма ў тытрах) — аднадумца Скарыны
  • Сьцяпас Юкна (няма ў тытрах) — адзін зь сябраў вучонай рады Падуанскага ўнівэрсытэту
  • Юозас Канопка (няма ў тытрах) — у эпізодзе
  • Тамара Мужэнка (няма ў тытрах) — у эпізодзе
  • Арнольд Памазан (няма ў тытрах) — у эпізодзе
  • Юры Сьмірноў (няма ў тытрах) — у эпізодзе

Мастак-пастаноўшчык Уладзімер Дзямэнцьеў. Гукарэжысэр: Васіль Дзёмкін.

Узнагароды

  • Дыплём журы за плённую распрацоўку гістарычнай тэмы і мастацкага рашэньня УКФ у Менску (1970).

Літаратура

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева. Все белорусские фильмы: каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Мн.: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Я, Францыск Скарына… СюжэтЯ, Францыск Скарына… АкторыЯ, Францыск Скарына… УзнагародыЯ, Францыск Скарына… ЛітаратураЯ, Францыск Скарына… КрыніцыЯ, Францыск Скарына… Вонкавыя спасылкіЯ, Францыск Скарына…БеларусьфільмРасейская моваФранцішак Скарына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Леанід ДайнекаРадаслаў АстроўскіМіхась БашлакоўЗнакі прыпынкуМенская вобласьцьАндрэй ЖукавецРасеяПамылкаДжозэф Рабінэт БайдэнПастава на каленяхАнатоль ІвашчанкаГенадзь ПашкоўКлеапатраМаланкаЛютыМачанкаТрыбадызмЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)СловаЛацінкаАкторы парнафільмаўЛявон ВашкоЛёнданСельская гаспадарка Беларусі.kyВарэнікіБэерСлавамір АдамовічЯгайла (імя)Кастусь КаліноўскіСанта-КляўсКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)1863Жанчына зьверхуСанскрытТураўРаскіданае гняздо (п’еса)Другая сусьветная вайнаАлег ЯнкоўскіНавум ГальпяровічХатыньАлесь РазанаўАнгельская моваМікола КупрэеўАўстраліяАдукацыяВалянцін АкудовічПернікРыхлікПарнафільмАладкіБуйвідНіл ГілевічПак (спадарожнік Урана)Валерыя КуставаВерасеньЯганэсбургЭтнічная тэрыторыя беларусаўПорнафільмы дарослых з падлеткаміISO 4217Ланеўскія-ВоўкІван ЧыгрынаўГарнастайМужчына зьверхуАзартная гульняІмёны ліцьвінаўАльтэрнатыўная парнаграфія19912008🡆 More