Падуанскі Ўнівэрсытэт: Італьянскі ўнівэрсытэт

Падуанскі ўнівэрсытэт (па-італьянску: Università degli Studi di Padova, UNIPD) — унівэрсытэт у Падуі (Італія), заснаваны ў 1222 року.

Гэта другі найстарэйшы ўнівэрсытэт краіны і пяты ўнівэрсытэт сьвету, які працягвае сваю дзейнасьць.

Падуанскі ўнівэрсытэт
Università di Padova
Палац Бо
Палац Бо
па-лацінску: Universitas Studii Paduani
Дэвіз Universa Universis Patavina Libertas
Дэвіз па-беларуску Свабода Падуі паўсюль і для ўсіх
Заснаваны 1222
Тып грамадзкі
Рэктар Расарыё Рыцута
Колькасьць пэрсаналу 2201
Колькасьць студэнтаў 59 317
Колькасьць магістрантаў 38 495
Колькасьць асьпірантаў 20 822
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 45°25′ пн. ш. 11°52′ у. д. / 45.417° пн. ш. 11.867° у. д. / 45.417; 11.867 11°52′ у. д. / 45.417° пн. ш. 11.867° у. д. / 45.417; 11.867
Горад Падуя
Краіна Італія
Кампус мескі
Спартовыя клюбы СК «Падуя»
Колеры Падуанскі чырвоны     
Знаходзіцца ў складзе Куімбрская група, сетка TIME
Вэб-сайт unipd.it
Падуанскі ўнівэрсытэт на мапе Італіі
Падуанскі ўнівэрсытэт
Падуанскі ўнівэрсытэт
Падуанскі ўнівэрсытэт

Мінуўшчына

Да заснаваньня ўнівэрсытэту ў Падуі ўжо існавалі царкоўныя школы, якія належалі пераважна кляштарам, дзе вывучалі кананічнае права і багаслоўе. Дзейнічалі таксама прыватныя школы вольных мастацтваў, а з XII стагодзьдзя — юрыдычныя і натарыяльныя школы.

У 1222 року біскуп Джардана і мескі староста Джавані Руска надалі ў Падуі прытулак выкладчыкам і студэнтам з Балёнскага ўнівэрсытэту, якія сышлі адтуль у пошуках большых акадэмічных свабодаў (Libertas scholastica). Гэты год паводле першай згадкі ў дакумэнтах і лічыцца датай заснаваньня Падуанскага ўнівэрсытэту. Сюды таксама перайшлі выкладчыкі з зачыненай у 1209 року школы ў Вічэнцы.

Сьпярша тут вывучалі права і багаслоўе, але навучальныя пляны хутка пашыраліся, і да 1399 року ўстанова была падзеленая на дзьве: Universitas Iuristarum для вывучэньня грамадзянскага ды кананічнага права і Universitas Artistarum для вывучэньня астраноміі, дыялектыкі, філязофіі, граматыкі, мэдыцыны і рыторыкі. У 1373 року Папа Урбан V дадаткова заснаваў Universitas Theologorum.

Студэнцкая супольнасьць падзялялася на асобныя групы, называныя «нацыямі(en)» паводле паходжаньня. Існаваў таксама падзел на cismontanes (італьянцаў) і ultramontanes (з-за гораў, то бок тых, хто прыехаў з-за Альпаў).

У XV—XVIII стагодзьдзях унівэрсытэт славіўся навуковымі дасьледаваньнямі па мэдыцыне, астраноміі, філязофіі і праве. У гэты час ён займеў лацінскі дэвіз: Universa universis patavina libertas (Свабода Падуі паўсюль і для ўсіх). На гэты ж час прыходзяцца і пэрыяды хваляваньняў, калі заняткі ня ладзіліся: 1237—1261, 1509—1517, 1848—1850 рокі.

Батанічны сад Падуі, закладзены ўнівэрсытэтам у 1545, быў адным з найстарэйшых падобных садоў у сьвеце (пасьля вісячых садоў Бабілёну). Тытул найстарэйшага акадэмічнага батанічнага саду зь ім аспрэчвае пізанскі, закладзены родам Мэдычы ў 1544 року. Унівэрсытэт Падуі таксама зьмяшчае дзевяць музэяў.

Падуанскі Ўнівэрсытэт: Мінуўшчына, Асобы, Аддзяленьні 
Ва ўнівэрсытэце знаходзіцца найстарэйшы дзеючы анатамічны тэатар у Эўропе

Ва ўнівэрсытэце знаходзіцца найстарэйшы з захаваных анатамічных тэатраў у Эўропе. Пасьля выхаду працы «De Humani Corporis Fabrica» прафэсара Андрэаса Вэсальюса ў 1543 року падобныя тэатры пачалі зьяўляцца і ў іншых эўрапейскіх местах.

25 чэрвеня 1678 року ўпершыню ў гісторыі ўладальніцай званьнем доктара філязофіі была ўшанаваная жанчына — вэнэцыянская матэматычка Алена Люкрэцыя Карнара.

У канцы XIX — першай палове XX стагодзьдзя былі пабудаваныя асобныя будынкі факультэту мастацтваў і філязофіі; астрафізычнае абсэрваторыі; і цалкам абноўлены Палац Бо(it). Напрыканцы XX стагодзьдзя з-за перасяленьня ўнівэрсытэт быў разьмеркаваны па ўсёй Вэнэце: у Вічэнцы, Леньяры, Равізе, Трэвізе, Фэльтрэ, Кастэльфранка Вэнэта, Канэльяна, Кьёджы ды Азыязе.

Асобы

Падуанскі Ўнівэрсытэт: Мінуўшчына, Асобы, Аддзяленьні 
Памятная дошка ў гонар Францішка Скарыны

Выпускнікі

    У натуральных навуках
  • Мікалай Капэрнік (1473—1543) — польскі матэматык і астраном
  • Джон Каюс (1510—1573) — ангельскі лекар
  • Андрэас Вэсальюс (1514—1564) — заснавальнік сучаснай анатоміі
  • Габрыеле Фалёпьё (1523—1562) — італьянскі анатом
  • Фрэнсіс Ўолсынгем (к. 1532—1590) — шпіён каралевы Ангельшчыны Лізаветы I
  • Ўільям Гарві (1578—1657) — ангельскі анатом
  • Томас Браўн (1605—1682) — ангельскі пісьменьнік і лекар
  • Фэдэрыка Фаджын (1941—) — стваральнік першага камэрцыйнага мікрапрацэсара
    У палітыцы
  • Ян Замойскі (1542—1605) — польскі магнат
  • Ян Кападыстрыя (1776—1831) — 1-ы губэрнатар Грэцыі
  • Аляксандрам Маўракардатас (1791—1865) — прэм’ер-міністар Грэцыі
  • Абдырахман Джама Барэ (1937—) — самалійскі міністар
    У мастацтвах, тэалёгіі і літаратуры
  • Мікалай Кузанскі (1401—1464) — нямецкі філёзаф, багаслоў
  • Франчэска дэльля Равэрэ (1414—1484) — Папа рымскі Сыкст IV
  • Эрмаляо Барбара (1454—1493) — італьянскі філёзаф
  • Джавані Піка дэля Мірандоля (1463—1494) — італьянскі гуманіст
  • П’етра Бэмба (1470—1547) — вэнэцыянскі паэт, кардынал
  • Францішак Скарына (к. 1486 — к. 1551) — усходнеславянскі першадрукар
  • Рэджыналд Поўл (1500—1588) — ангельскі кардынал
  • Станіслаў Гозі (1504—1579) — польскі кардынал
  • Бэрнардына Тэлезіё (1509—1588) — італьянскі філёзаф
  • Даніеле Барбара (1514—1570) — італьянскі перакладнік Вітрувіюса
  • Ян Каханоўскі (1530—1584) — польскі паэт
  • Джакопа Дзабарэля (1533—1589) — італьянскі філёзаф
  • Тарквата Таса (1544—1595) — італьянскі паэт
  • Ангелюс Сылезіюс (1624—1677) — нямецкі сьвятар, паэт
  • Алена Люкрэцыя Карнара (1646—1684) — першая жанчына—доктар філязофіі
  • Джузэпэ Тартыні (1692—1770) — вэнэцыянскі музыка, кампазытар
  • Мойша Хаім Люццата (1707—1746) — рабі, заснавальнік жыдоўскай літаратуры
  • Джакама Казанова (1725—1798), італьянскі падарожнік
  • Уга Фасколя (1778—1827) — італьянскі пісьменьнік, рэвалюцыянэр
  • Борыс Пахар (1913—) — славенскі пісьменьнік

Прафэсары

  • Эрмаляо Барбара (1454—1493) — прафэсар філязофіі з 1477
  • Ніколя Леаніка Тамэо (1456—1531) — прафэсар грэказнаўства
  • Джакопа Дзабарэля (1533—1589) — дэкан катэдраў лёгікі і філязофіі ў 1564—1589
  • Галілеа Галілей (1564—1642) — дэкан катэдры матэматыкі ў 1592—1610
  • Антоніё Вльліснэры (1661—1730) — дэкан катэдраў практычнай і тэарэтычнай мэдыцыны ў 1700—1730
  • Масіма Марк’ёры (1970—) — італьянскі інфарматык

Аддзяленьні

  • Факультэт аграноміі, харчаваньня, прыродных рэсурсаў, жывёлаў і навакольнага асяродзьдзя
  • Факультэт біялёгіі
  • Факультэт вэтэрынарыі, гадаваньня і харчаваньня жывёлаў
  • Біямэдыцынскі факультэт
  • Факультэт сардэчных, грудных і судзінных навукаў
  • Хімічны факультэт
  • Факультэт цывільнага, прыроднага і архітэктурнага будаўніцтва
  • Факультэт камунікацыйных дасьледаваньняў
  • Факультэт параўнальнай біямэдыцыны і харчаваньня
  • Факультэт культурнай спадчыны: археалёгіі і гісторыі мастацтва, кіно і музыкі
  • Факультэт разьвіваючай псыхалёгіі і сацыялізацыі
  • Факультэт эканомікі і кіраваньня
  • Факультэт агульнай псыхалёгіі
  • Факультэт зямных навук
  • Факультэт гістарычных і геаграфічных навук і старажытнага сьвету
  • Факультэт прамысловай інжынэрыі
  • Факультэт інфармацыйнай інжынэрыі
  • Факультэт зямлі, навакольнага асяродзьдзя, сельскай і лясной гаспадаркі
  • Факультэт мовазнаўства і літаратуразнаўства
  • Факультэт кіраваньня і інжынэрыі
  • Матэматычны факультэт
  • Мэдычны факультэт
  • Факультэт малекулярнай мэдыцыны
  • Факультэт нэўранавукі
  • Факультэт фармацэўтычных і фармакалягічных навук
  • Факультэт філязофіі, сацыялёгіі, адукацыі і дастасоўнай псыхалёгіі
  • Факультэт фізыкі і астраноміі
  • Факультэт паліталёгіі, права і міжнародных дасьледаваньняў
  • Факультэт прыватнага права і крытыкі права
  • Факультэт грамадзкага, міжнароднага і супольнага права
  • Факультэт статыстыкі
  • Факультэт хірургіі, анкалёгіі і гастраэнтэралёгіі
  • Факультэт жаночага і дзіцячага здароўя

Музэі

  • Музэй антрапалёгіі
  • Батанічны музэй
  • Музэй пэдагогікі
  • Музэй геалёгіі і палеанталёгіі
  • Музэй аўтамабіляў Энрыка Бэрнардзі
  • Музэй мінэралёгіі
  • Археалягічны музэй навукі і мастацтва
  • Музэй гісторыі фізыкі
  • Музэй гісторыі мэдыцыны і аховы здароўя
  • Музэй астранамічных інструмэнтаў
  • Музэй заалёгіі

Глядзіце таксама

  • Сьпіс унівэрсытэтаў Італіі
  • Сьпіс сярэднявечных унівэрсытэтаў
  • Куімбрская група

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Падуанскі Ўнівэрсытэт МінуўшчынаПадуанскі Ўнівэрсытэт АсобыПадуанскі Ўнівэрсытэт АддзяленьніПадуанскі Ўнівэрсытэт Глядзіце таксамаПадуанскі Ўнівэрсытэт КрыніцыПадуанскі Ўнівэрсытэт Вонкавыя спасылкіПадуанскі ЎнівэрсытэтІтальянская моваІталіяПадуя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дотык пісі рукоюМаксім БагдановічАнтонімы1989The SuperbullzТарпэда-БелАЗ ЖодзінДанута БічэльЛюдміла СільноваБінейкаПагоняГолуб (сузор’е)Люцыян ЖалігоўскіВербавічыАтрад (біялёгія)КляштарКоўнаІвонка СурвілаЯнка БрыльВымяАнатоль БутэвічВасіль ЖуковічШпакНародная асьветаЛеанід ГалубовічШатляндыяLoitumaНью-ЁркКарусь КаганецЭўропаКінатэатарЛітваПрыродаБілінгвізмПаўднёвая АсэтыяСусьветнае павуціньнеУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьВушніцаРадаўніцаАўстраліяАўгуст МоцныЁзэф ГёбэльсТутэйшыя (п’еса)Рыгор МарцьянаўПадвойнае пранікненьнеBaskin-RobbinsАлесь ЗайкаАранджэловацЛетуваЕсьманСтрачаны райВалерыя КуставаСакрат ЯновічТутэйшыя (выраз)Google DriveАзначэньне (часьціна сказу)ТрыялетБітаўтСадаводчае таварыстваГрэцкая моваАнатоль Сыс12 гадоў рабства (фільм)МураўёўкіВершаваны памерСям’яЦэглаМагатма ГандзіБусел белыЛітоўская кухаркаГедзімінавічыБераСаргоўд🡆 More