Мікола Садковіч

Мікола Фёдаравіч Садковіч (21 студзеня 1907, в.

Вусьце, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць — 16 жніўня 1968, Масква) — беларускі савецкі празаік, кінарэжысэр і кінадраматург. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1944). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950).

Мікола Садковіч
Мікола Садковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 студзеня 1907
в. Вусьце, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць
Памёр 16 жніўня 1968
Масква
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, кінарэжысэр і кінадраматург
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Мовы расейская, беларуская
Прэміі Сталінская прэмія
Узнагароды
Сталінская прэмія

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Да 1924 жыў разам з бацькамі, працаваў на гаспадарцы. Вучыўся спачатку ў прыходзкай школе, потым у Аршанскім пэдагагічным тэхнікуме. Быў юнкорам газэты «Чырвоная зьмена». У 1924 накіраваны на вучобу ў Маскву, дзе ён скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінэматаграфіі (1928), аддзяленьне кінарэжысуры. Працаваў рэжысэрам на Маскоўскай (19281933), Адэскай (19331936) кінафабрыках, Кіеўскай кінастудыі «Украінфільм» (19361941), Ташкенцкай кінастудыі (19411942).

У 19421945 — кіраўнік Беларускай кінагрупы на Цэнтральнай студыі дакумэнтальных фільмаў у Маскве. З кінагрупай выяжджаў у штаб партызанскага руху на гомельшчыну (19421945), а таксама ў Нямеччыну (1945). У 1946 рэжысэр на кінастудыі «Саюздетфильм» у Маскве, галоўны рэдактар і рэжысэр на Цэнтральнай студыі дакумэнтальных фільмаў (19481950). Кандыдат у сябры ЦК КПБ (19521954). Быў міністрам кінэматаграфіі БССР (19461947, 1950), намесьнікам міністра культуры БССР (19531956). Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (19471959).

Творчасьць

Друкавацца пачаў у 1948. Пісаў апавяданьні, нарысы. У беларускім друку выступіў у 1948. Пісаў на расейскай мове. Аўтар гістарычнага рамана «Георгій Скарына» (сумесна з Я. Львовым, 1951, папраўленае і дапоўненае ў 1957), «Аповесьць аб ясным Стахоры», апавяданьня «Чалавек у тумане», рамана «Мадам Любоў». Распрацоўваў гістарычную (аповесьць «Фрэскі»), ваенную тэматыку, закранаў праблемы рэчаіснасьці 19501960 гадоў. Яго творам уласьцівы дынамізм сюжэта, арыгінальнасьць кампазыцыі і калярытнасьць пэрсанажаў.

Фільмаграфія

Рэжысэр

  • «Шчасьлівыя кольцы» (1929),
  • «Песьня пра першую дзяўчыну» (1930, абодва сумесна з Л. Голубам),
  • «Шумі, гарадок!(ru)» (1939),
  • «Дэмакратычная Германія» (1950, сумесна з «Дэфа»).

Сцэнарыст і пастаноўшчык

  • «Майская ноч» (1940, паводле М. Гогаля),
  • «Тры гвардзейцы» (1942),
  • «Беларускі кінаканцэрт» («Жыві, родная Беларусь»),
  • «Вызваленьне Савецкай Беларусі» (1944, абодва з У. Корш-Сабліным).

Сцэнарыст

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за дакумэнтальны фільм «Дэмакратычная Германія».

Літаратура

  • Садковіч Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 104—105. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Садковіч Мікола / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.

Tags:

Мікола Садковіч БіяграфіяМікола Садковіч ТворчасьцьМікола Садковіч ФільмаграфіяМікола Садковіч ЛітаратураМікола Садковіч16 жніўня190719441950196821 студзеняАршанскі раёнБеларусВусьце (Аршанскі раён)Віцебская вобласьцьКінарэжысэрМаскваПразаік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Голас Часу (1945)Юры ГагарынДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Падзелы Рэчы ПаспалітайМенскАлесь ЖукКірыл СтаселькаЯн ЧыквінКатэхізіс Сымона БуднагаЗафіраВерасеньКанстытуцыя ССРБ 1919 годуБеліца (Жлобінскі раён)Даніла ЖульпаГрамадзкі набытакСабакаГенадзь Валер’евіч ШутаўЯн СерадаНаваполацакЯкуб Наркевіч-ЁдкаІнданэзіяМаркёрДротДзьвінскГунтНаша НіваМікола ЕрмаловічВялікабрытаніяЖазэф Люі Гей-ЛюсакФундацыя «Вікімэдыя»Статусбанк1874Сьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваНаркотыкМіхал Клеафас АгінскіТытанікТрыбуна працыСаргельБелсатМакс ШчурАлесь СавіцкіЯкуб КоласБеларускае ПалесьсеЮрась БарысевічДарога Р43 (Беларусь)ШыізмРэспубліка Сэрбская КраінаВішнеў (Менская вобласьць)Этнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Тодар КляшторныФранц КафкаЮры ГумянюкСэрыя АБітва пад ВоршайПагоня (песьня)Леанід ДайнекаНямеччынаКантынэнтНацыяналізацыяСтанкевіцаРэлігія ў БеларусіХэльсынкіДжынсавая рэвалюцыяАндрэй Курэйчык🡆 More