Я́цэк Ма́рцін Качма́рскі (па-польску: Jacek Kaczmarski; 22 сакавіка 1957, Варшава — 10 красавіка 2004, Гданьск) — культавы польскі бард часоў Салідарнасьці.
Яцэк Качмарскі | ||||
Яцэк Марцін Качмарскі | ||||
Яцэк Качмарскі ў 1992 годзе | ||||
Дата нараджэньня | 22 сакавіка 1957 | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Варшава, Польшча | |||
Дата сьмерці | 10 красавіка 2004 | |||
Месца сьмерці | Гданьск, Польшча | |||
Прычына сьмерці | рак гартані[d] | |||
Месца пахаваньня | ||||
Месца вучобы | ||||
Прафэсія | паэт, празаік, сьпявак, бард, музыка | |||
Навуковая сфэра | паэзія, пратэставая песьня[d], словы[d], guitar performance[d], філялёгія і проза | |||
Месца працы | ||||
Жанры | аўтарская песьня[d] | |||
Інструмэнты | гітара | |||
Бацька | Janusz Kaczmarski[d] | |||
Маці | Anna Trojanowska-Kaczmarska[d] | |||
Дзеці | Патрыцыя Вольны[d] | |||
Узнагароды | | |||
Сайт | kaczmarski.art.pl (пол.) | |||
Подпіс | ||||
Дэбютаваў як выканаўца ў 1970-х, тройчы атрымліваў Гран-пры Студэнцкага фэстывалю песьні ў Кракаве. Шырокую вядомасьць набыў пры канцы 70-х зь песьнямі пратэсту супраць камуністычнага панаваньня ў Польшчы. Самыя вядомыя песьні «Nasza klasa», «Mury», «Obława», «Poczekalnia» (саўндтрэк да стужкі «Палац» Кшыштафа Кісьлеўскага). Яго песьні сталі гімнамі антыкамуністычнай апазыцыі, а сам Качмарскі лічыўся голасам руху «Салідарнасьць».
У 1981 годзе вымушана эміграваў. Працаваў у польскай рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа, канцэртаваў па ўсім сьвеце і запісваў альбомы, якія неаднаразова набывалі залаты статус. Вярнуўся ў краіну пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў 1990 годзе.
Працягваў пісаць песьні, канцэртаваць і выдаваць зборнікі паэзіі і прозы. Быў прызнаны заслужаным дзеячом культуры Польшчы, атрымаў Кавалерскі Крыж ордэна Адраджэньня Польшчы з рук прэзыдэнта краіны Аляксандра Квасьнеўскага, узнагароджаны прэміяй «Фрэдэрык».
У 2004 годзе захварэў на рак гартані, страціў голас. Памёр 10 красавіка 2004 году ў шпіталі ў Гданьску. У 2006 годзе прэзыдэнтам Лехам Качынскім пасьмяротна адзначаны Камандорскім Крыжом ордэна Адраджэньня Польшчы — адной з найвышэйшых польскіх дзяржаўных узнагародаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Яцэк Качмарскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.