Эды́т Пія́ф (па-француску: Édith Piaf), імя пры нараджэньні Эды́т Жава́на Гасьён (франц.
Édith Giovanna Gassion; 19 сьнежня 1915, Парыж, Францыя — 10 кастрычніка 1963, Грас, Францыя) — папулярная француская сьпявачка, якая стала шырока вядомай як француская нацыянальнай дзівы, а таксама зьяўляецца адной найвялікшых францускіх сусьветных зорак. Ейныя песьні часьцяком насілі аўтабіяграфічны характар, адлюстроўваючы ейнае асабістае жыцьцё, у прыватнасьці тэматыку каханьня, страты і смутку. 3 1930 году выступала ў кабарэ і эстрадных тэатрах, з 1956 году — у тэатры «Алімпія» ў Парыжы. Валодала багатым адценьнямі голасам. Ейную выканальніцкую манеру вылучалі экспрэсія ў спалучэньні з прастатой. Стварыла лірычную песьню-споведзь, працягвала традыцыю стылю «песьняў францускай вуліцы», у які прыўнесла трагічныя матывы, была аўтарам многіх зь іх. Зьнялася ў фільмах «Безыменная зорка», «Парыж працягвае сьпяваць», «Фрэнч-канкан» і іншых кінастужках. Найбольш вядомыя песьні ў ейным выкананьні: «La Vie en Rose» (1946), «Hymne à l’Amour» (1949), «Milord» (1959), «Non, Je Ne Regrette Rien» (1960), «l’Accordéoniste» (1955), «Padam… Padam…» (1951), і «La Foule» (1957).
Эдыт Піяф | |
Эдыт Джаванна Гасіён (Édith Giovanna Gassion) | |
Дата нараджэньня | 19 сьнежня 1915 |
---|---|
Месца нараджэньня | Парыж, Францыя |
Дата сьмерці | 10 кастрычніка 1963 (47 гадоў) |
Месца сьмерці | Грас, Францыя |
Прычына сьмерці | унутранае кровазьліцьцё[d] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Францыя |
Прафэсія | сьпявачка, акторка |
Гады дзейнасьці | 1915—1963 |
Псэўданімы | Édith Piaf |
Жанры | шансон |
Вакал | кантральта[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | Édith Piaf |
Лэйблы | Capitol Records[d], Pathé-Marconi[d], Columbia Records[d], Polydor Records[d] і Philips Records[d] |
Бацька | Люі Гасьён[d] |
Маці | Лін Марса[d] |
Дзеці | Marcelle Dupont[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Не зважваючы на тое, што існуюць мноства вэрсіяў біяграфіяў, вялікая частка жыцьця Піяф ёсьць невядомай. Нарадзілася Эдыт у Парыжы. Паводле адной зь легендаў, яна нарадзілася на тратуары вуліцы Ру дэ Бэльвіль 72, але ў ейным пасьведчаньні аб нараджэньні было запісанае, што яна нарадзілася 19 сьнежня 1915 году ў шпіталі Тэнон, які месьціцца ў 20-й акрузе францускае сталіцы. Імя Эдыт атрымала ў гонар брытанскае мэдычнае сястры Эдыт Кэвэл, якая падчас Першай сусьветнай вайны была пакараная сьмерцю за 2 месяцы да нараджэньня сьпявачцы за дапамогу францускім жаўнерам, якія здолелі вырвацца зь нямецкага палону. Піяф ёсьць мянушкай, гэта ёсьць жарганізмам і азначае па-беларуску наўпрост слова «верабей». Гэтая мянушка замацавалася за Эдыт значна пазьней. Бацька Эдыт, Люі Альфонс Гасьён, быў вулічным акрабатам, які паходзіў з Нармандыі, раней ёсьць працаваў у тэатры. Ён быў сынам Віктора Альфонса Гасьёна і Леантэны Люізы Дэшам, вядомай як Маман Тына, якая кіравала бардэлем у мястэчка Бэрнэ цэнтральнае частцы Нармандыі. Ейная маці Анэта Джаана Маяр, вядомая пад мянушкай Лін Марса, была сьпявачкай і цыркавой акторкай, народжанай у Італіі, але мела францускае паходжаньне праз бацьку, а таксама італьянскае і мараканска-бэрбэрскае паходжаньне праз маці. Дзедам і бабкай Эдыты па мацярынскае лініі былі Агюст Эжэн Маяр і Эма Саід Бэн Магамэд, дачка Саіда Бэн Магамэда, мараканскага акрабата, які нарадзіўся ў Магадоры, і Маргарыты Брака, якая нарадзілася ў Мурацана ў Італіі.
Маці Піяф адмовілася ад яе пры нараджэньні, таму яна нядоўга пражывала са сваёй бабуляй Эмай. Калі ейны бацька быў рэкрутаваны ў францускае войска ў 1916 годзе падчас Першай сусьветнай вайны, ён адвёз яе да сваёй маці, якая кіравала бардэлем у Нармандыі, дзе за малой Эдытай дапамагалі даглядаць прастытуткі. У бардэле было два паверхі і сем пакояў, а прастытутак было ня вельмі шмат, калі дзесяці. Падуладальніца бардэлю Мадам Габі стала хроснай маці Дэніз Гасьён, сястры Эдыты, якая нарадзілся ў 1931 годзе. Эдыт верыла, што ейная слабасьць да мужчынаў адбылася ў выніку выхоўваньня ў бардэлі бабулі. Як яна пазьней успамінала, яна меркавала, што калі хлопчык патэлефануе дзяўчыне, яна ніколі не адмовіцца.
Як сьцьвярджаецца з 3 да 7 гадоў Піяф нібыта была сьляпой у выніку кератыту. Паводле словаў аднаго зь ейных біёграфаў, ейны зрок вярнуўся пасьля таго, як прастытуткі назьбіралі дастаткова грошаў, каб суправаджаць яе ў паломніцтве ў гонар сьвятой Тэрэзы Лізьё. Як распавядала сама Піяф, гэта было цудоўнае вылячэньне.
У 1929 годзе, ва ўзросьце 14 гадоў, ейны бацька забраў яе з бардэлю, каб тая далучылася да ягоных акрабатычных вулічных спэктаклях, якія ён ладзіў па ўсёй Францыі. Менавіта, падчас гэтых выступаў, яна ўпершыню пачала сьпяваць на публіцы. У 15-гадовым узросьце Піяф сустрэла Сымону «Мамон» Бэрто, якая, магчыма, была ейнай сястрой і якая стала сяброўкай Эдыты на працягу большай часткі ейнага жыцьця. Яны разам гастралявалі па вуліцах, сьпяваючы і зарабляючы грошы на сваё жыцьцё. Дзякуючы дадатковым грошам, якія Піяф зарабіла ў рамках акрабатычнага трыё, яна і Мамон здолелі арандаваць уласнае жытло. У 1932 годзе Піяф пазнаёмілася і закахалася ў Люі Дзюпона. У хуткім часе ён пераехаў у іхны маленькі пакойчык, дзе яны жылі ўтрох, не зважаючы на непрыязнасьць Люі і Мамон адзін да аднаго. Люі ніколі ня быў задаволены ідэяй, што Піяф блукае і выступае па вуліцах, і ўвесь час угаворваў яе ўзяць звычайную працу, якую ён нават знайшоў для яе. Яна супраціўлялася ягоным прапановам, пакуль не зацяжарыла, і ненадоўга пагадзілася на працу, робячы вянкі на фабрыцы.
У лютым 1933 году 17-гадовая Піяф нарадзіла дачку Марсэль у тым жа шпіталі, дзе нарадзілася сама. Як і ейнай маці, Піяф было цяжка даглядаць за дзіцяці, да таго ж яна мала што ведала пра выхаваньне дзяцей. Эдыт хутка вярнулася да вулічнага сьпеву, аж да лета 1933 году, калі пачала выступаць у кабарэ «Жуан-ле-Пэн». Пасьля сваркі з нагоды ейных паводзінаў, Піяф пакінула Люі Дзюпона, зьехаўшы разам з сабой Мамон і Марсэль. Утрох яны спыняліся ў гатэлі «Au Clair de Lune». У гэты час Марсэль часта заставалася адна ў пакоі, бо Піяф і Мамон былі на вуліцы ці сьпявалі ў клюбе. У рэшце рэшт, Дзюпон прыйшоў і забраў Марсэль, сказаўшы, што калі Эдыт хоча мець дзіцяці, яна павінна вярнуцца дадому. Як і ейная ўласная маці, Піяф вырашыла не вяртацца дадому, хаця і плаціла за догляд за дзіцем. Марсэль памерла ад мэнінгіту ва ўзросьце двух гадоў. Хадзілі чуткі, што Піяф спала з чалавекам, каб заплаціць за пахаваньне Марсэлі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Эдыт Піяф, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.