Тэатар быў створаны ў Магілёве ў 1954 годзе на базе пераведзенага ў Магілёў Пінскага абласнога драматычнага тэатру. Прэм’ерай новага тэатру стала «Гісторыя аднаго каханьня» К. Сіманава.
Будынак тэатру па вуліцы Першамайскай, 7 — помнік дойлідзтва псэўдарасейскага стылю. Тэатар узьведзены ў 1886—1888 гг. у цэнтры гораду паводле праекту архітэктара П. Камбурава і інжынэра У. Мільяноўскага.
У 1992—2001 гадох будынак знаходзіўся на рэканструкцыі. Спэктаклі праходзілі ў будынку былога Дому палітасьветы, не прыстасаванага для работы прафэсійнага тэатру.
Сучаснасьць
З 2006 году тэатрам праводзіцца моладзевы тэатральны форум «М@rt.кантакт».
Рэпэртуар
«Марозка» (чароўная казка)
«Дзьве стралы» (дэтэктыў каменнага стагодзьдзя ў 2-х дзеяньнях)
«Боінг-Боінг» (камэдыя)
«Апошні» (мэлядрама ў 2-х дзеяньнях
«Фрэкен Жулі» (драма ў 2-х дзеяньнях)
«Шут Балакіраў, або Прыдворная камэдыя»
«Неверагодныя прыгоды пінгвінаў» (музычная казка для ўсёй сям’і)
«Непараўнальная» (трагікамэдыя ў 2-х дзеяньнях)
«Зьнікненьне прынцэсы» (казка для маленькіх і вялікіх дзяцей)
«Аднаклясьнікі» (псыхалягічная драма ў 2-х дзеяньнях)
«Камэдыя» (ethno happening)
«Гаспадар кавярні» (монаспэктакль ў 1-м дзеяньні)
«Мужчына да сьвята» (неверагодная гісторыя ў 2-х дзеяньнях)
«Скаргі закаханых» (монаспэктакль Васіля Галеца па творах Леанарда да Вінчы і Ўільяма Шэксьпіра)
«Казка пра страчанае сумленьне»
«Пэпі Доўгаяпанчоха» (вясёлае прадстаўленьне пра дзіўную дзяўчынку)
«Сёньня глядзі на мяне» (камэдыя ў трох дзеяньнях)
«Легенда пра Машэку» (старажытнае паданьне ў 2-х дзеяньнях)
«Сон у летнюю ноч» (легкадумная камэдыя для дарослых у 2-х дзеяньнях)
«Братачкі» (Камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
«Кавалер ружаў» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
«Навальніца» (драма ў 6 карцінах)
«Мой унук Вэніямін» (п’еса ў 2-х дзеяньнях)
«Тарэлкін» (камэдыя-фарс у 2-х дзеяньнях)
«Другая сьмерць Жанны д’Арк» (спэктакль у 1-м дзеяньні)
«Папялушка» (казка зь ператварэньнямі ў 2-х дзеяньнях)
«Антропас» (сцэнічная фантазія на тэму апавяданьняў А.Чэхава «Чалавек у футарале», «Агрэст», «Унтэр Прышыбееў»)
«Сыльвія» (рамантычная камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
«Усе мышы любяць сыр» (рамантычная казка з чарадзействам і пераўтварэньнямі)
«Рыкаючы верабей. Эдыт Піяф» (монаспэктакль ў 1-м дзеяньні)
«Час заняцца сьветлым бокам жыцьця» (камэдыя ў 3-х дзеяньнях)
«Які сьпявае парася»
«Іван-царэвіч» (казка ў 2-х дзеяньнях)
«Спатканьне ў прадмесьці» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
«Двое зь вялікай дарогі» (дэтэктыўна-камэдыйная гісторыя з музыкай, танцамі, стральбой і каханьнем, у 2-х дзеяньнях)
«Толькі ЁН мае права мяне абудзіць» (спэктакль у 2-х дзеяньнях)
«З каханьнем не жартуюць!» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
«Сястра мая русалачка»
«Піжама для шасьцёрых» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
«Вечар» (трагікамэдыя ў 2-х дзеяньнях)
«Ушанаваньне» (камэдыя… трагедыя… мэлядрама… у 2-х дзеяньнях)
«Чараўнік смарагдавага гораду» (казка ў 2-х дзеяньнях)
«Кот у ботах» (музычная казка для дзяцей і дарослых у 2-х дзеяньнях)
«Пра тых, хто баіцца» (музычная п’еса для дзяцей і дарослых у 2-х дзеяньнях)
«Коткін дом» (музычная казка ў 2-х дзеяньнях)
«Неразумны Журдэн» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
«Гэтыя свабодныя матылі» (мэлядрайв ў 2-х дзеяньнях)
«Люці+КАПІТАН» (гісторыя каханьня)
«Трыстан і Ізольда» (трагікамэдыя ў 2-х дзеяньнях)
«Свабодная пара» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
Кіраўніцтва
Новікаў Андрэй — дырэктар тэатру
Рабцава Ірына — намесьнік дырэктару па арганізацыі гледача
Баль Аляксандар — загадчык музычнай часткі тэатру
Баранава Людміла — загадчык касьцюмернай
Кузьняцова Вольга — загадчык трупы тэатру
Лапкіна Натальля — галоўны адміністратар
Дуброўская Натальля — адміністратар
Рыбакоў Алег — галоўны мастак
Таргашова Марына — загадчык мастацка-пастановачнай часткі
Спэктакль «Аднаклясьнікі» Юліі Чарняўскай (рэжысэр Кацярына Аверкава) перамог у намінацыі «Найлепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).
Літаратура
Баравік Р. І. Магілёўскі абласны драматычны тэатр// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 43-49
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Магілёўскі абласны драматычны тэатар, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses. ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.