Часовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі

Часовая канстыту́цыя Белару́скае Народнае Рэспу́блікі — адзін зь юрыдычных дакумэнтаў палітычных структураў Беларускае Народнае Рэспублікі, які суіснаваў зь іншымі асноўнымі дакумэнтамі тагачаснае арґанізацыі рэспублікі (у прыватнасьці, устаўнымі граматамі).

Канстытуцыя
Статут Рады БНР
Заканадаўчы орган
Прыняцьце 11 кастрычніка 1918 (105 гадоў таму)
Ухваленьне Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Уступ у сілу 11 кастрычніка 1918
Страта сілы сьнежань 1948
Поўны тэкст у Вікікрыніцах? .

Гісторыя

Пасьля скліканьня й пачатку дзейнасьці Ўсебеларускага зьезду 5 сьнежня 1917 году паўстала неабходнасьць у будучай інстытуцыяналізацыі ўлады на тэрыторыях, якія пазьней 9 сакавіка наступнага году былі ачыркнутыя ў Другой Устаўной грамаце БНР. Як адзначаецца, праца над падрыхтоўкай праекту канстытуцыі пачалася праз хуткі час пасьля скліканьня зьезду, якая, аднак, неўзабаве скончылася з прычыны супярэчнасьцяў між палітычнымі структурамі зьезду й бальшавікамі, якія мелі ўласны пункт гледжаньня на будучыню палітычнага статусу тэрыторыяў будучае БНР.

21 лютага 1918 году Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду выдаў Першую Ўстаўную грамату, дзе абвяшчалася перадача ўлады ў Беларусі на карысьць Народнага Сакратарыяту Беларусі.

На думку тагачаснага гісторыка й пазьней аднаго зь дзеячоў палітычных структураў БНР Аляксандра Цьвікевіча, першым канстытуцыйным дакумэнтам рэспублікі стала Другая Ўстаўная грамата, якая была выдадзеная 9 сакавіка гэтага ж году й абвясьціла этнаграфічную тэрыторыю беларусаў у якасьці рэспублікі. Прыняцьце пазьнейшых заканадаўчых актаў прадпісвалася Ўстаноўчаму Сойму. 25 сакавіка гэтага ж году палажэньні Другое Граматы былі ўдакладненыя й пацьверджаныя Трэцяй Устаўной граматай.

Першая канстытуцыя Беларускае Народнае Рэспублікі была зацьверджаная 11 кастрычніка гэтага ж году пры старшынстве ў Радзе Язэпа Лёсіка й Антона Луцкевіча (Рада Народных Міністраў). У пачатку лістапада гэтага ж году А. Луцкевіч у рамках сваіх дыпляматычных візытаў наведаў Маскву, пры гэтым Рада Народных Міністраў выказала гатоўнасьць прыняць у Беларусі канстытуцыю савецкага ўзору пры ўмове, што расейскія савецкія ўлады прызнаюць незалежнасьць БНР, аднак дадзеная прапанова была адхіленая расейскім кіраўніцтвам.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Часовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі ГісторыяЧасовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі Глядзіце таксамаЧасовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі КрыніцыЧасовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі ЛітаратураЧасовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі Вонкавыя спасылкіЧасовая Канстытуцыя Беларускай Народнай РэспублікіБеларуская Народная Рэспубліка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПробашчКаскадныя табліцы стыляўСырыйскі КурдыстанОпсаПольшчаРусіфікацыяШыізмПімен ПанчанкаКантынэнтРэжым ЛукашэнкіАндрэй ФедарэнкаАнгельшчынаРэч ПаспалітаяБеларуская Народная РэспублікаШпакВалянцін Акудовіч16 красавікаПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)ГейтартМарфэмная будова словаАлесь ДуброўскіM (неадназначнасьць)Беларуская АЭСЧалавекКірыл СтаселькаМаксім ТанкКампутарЖывапісЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіПадаграЛічэбнікАндрэй Дынько@Спадчына (верш)АдзёрВіктар ЖыбульМакс Шчур8 сакавікаДабрыняЖывіляСалігорскТравеньПарнафільм у ФранцыіФрыдрых ШылерЖаночая эякуляцыяБортніцтваSQLЯзэп ЛёсікВерасеньКрыжАніта ДаркАнальны сэкс10 студзеняВікісховішча1589Арцём АрашонакРыфмаДругая сусьветная вайнаЧорны замак Альшанскі (фільм)ДзеяслоўЛюдміла РублеўскаяIP-адрасПрыпяць(486958) 2014 MU69Банкаўскі рахунакКастрычніцкі пераваротЗлучаныя Штаты АмэрыкіЯн ЗбажынаНаша ўскраінаУладзімер Дубоўка15 красавікаЖамойты🡆 More