Уступленьне Ўкраіны Ў Эўрапейскі Зьвяз

Уступле́ньне Ўкраі́ны ў Эўрапе́йскі Зьвяз — прысьпешаная працэдура разгляду інстытуцыямі Эўрапейскага Зьвязу заяўкі на сяброўства Ўкраіны ў ЭЗ, якое пачалося ва ўмовах расейска-украінскай вайны, з мэтай наданьня ў найбліжэйшы час Украіне статуса кандыдаткі на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз з паступовай інтэграцыяй у адзіны рынак ЭЗ і канчатковага ўступленьня ў ЭЗ.

Уступленьне Ўкраіны ў Эўрапейскі Зьвяз
Эўрапейскі Зьвяз і Украіна
Уступленьне Ўкраіны Ў Эўрапейскі Зьвяз
Эўрапейскі Зьвяз
Уступленьне Ўкраіны Ў Эўрапейскі Зьвяз
Украіна

17 чэрвеня 2022 году Эўрапэйская камісія рэкамэндавала Эўрапэйскай радзе надаць Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз.

23 чэрвеня 2022 году Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая заклікае неадкладна надаць Украіне статус кандыдата на сяброўства ў Эўразьвязе. 23 чэрвеня 2022 году Эўрапэйскі савет надаў Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз. 14 сьнежня 2023 году Рада Эўразьвяза вырашыла пачаць перамовы аб далучэньні Ўкраіны да Эўразьвяза.

Падтрымка краінаў

Уступленьне Ўкраіны Ў Эўрапейскі Зьвяз 
Прэзентацыя апытальніка па сяброўстве ў ЭЗ 8 красавіка 2022 году прэзыдэнтам Камісіі фон дэр Ляен і прэзыдэнтам Украіны Ўладзімерам Зяленскім

26 лютага 2022 году прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў за прысьпешаны шлях уступленьня Ўкраіны ў ЭЗ. 27 лютага прэм’ер-міністар Славеніі Янез Янша супольна з прэм’ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім у лісьце прэзыдэнту Эўрапейскай Рады Шарлю Мішэлю прапанавалі плян хуткай інтэграцыі Ўкраіны ў ЭЗ да 2030 году. Прэм’ер-міністар Славаччыны Эдуард Гегер прапанаваў ЭЗ стварыць новую спэцыяльную працэдуру для далучэньня Ўкраіны да Эўрапейскага Зьвязу, каб у будучыні дапамагчы Ўкраіне ўстаць на ногі і аднавіцца па вайне.

1 сакавіка 2022 году прэзыдэнты васьмі краін-сяброў ЭЗ (Рэспублікі Баўгарыі, Чэскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Летувіскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшчы, Славацкай Рэспублікі і Рэспублікі Славеніі) падпісалі адкрыты ліст з заклікам безадкладна надаць Украіне пэрспэктыву сяброўства ў ЭЗ і прыступіць да перамоваў пра ўступленьне. Таксама ў гэты дзень міністар замежных справаў Вугоршчыны Петэр Сіярта выказаўся за прысьпешанае ўступленьне Ўкраіны ў Эўрапейскі Зьвяз.

9 сакавіка 2022 году Сэнат Польшчы 93 галасамі прыняў «за» рэзалюцыю, у якой заклікае краіны Эўрапейскага Зьвязу падтрымаць прысьпешаны працэс уступленьня Ўкраіны ў ЭЗ.

Працэдура

Уступленьне Ўкраіны Ў Эўрапейскі Зьвяз 
Пры падпісаньні Заяўкі

Пагадненьне пра асацыяцыю з Украінай уступіла ў сілу ў 2017 году (а часова выконваецца наогул з 2015 году).

У панядзелак 28 лютага 2022 Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі падпісаў заяўку на сяброўства Ўкраіны ў Эўрапейскім Зьвязе. Кіраўнік дзяржавы з Кіраўніком МАНЮ Русланом Стефанчуком і Прэм’ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем падпісалі супольную заяву.

Прэзыдэнт Уладзімер Зяленскі у аўторак 1 сакавіка выступіў у Эўрапарлямэнте і заявіў, што Ўкраіна давяла, што выбрала Эўропу, а цяпер Эўропа павінна выбраць Украіну і падтрымаць уступленьне ў ЭЗ.

Эўрапейскі парлямэнт 1 сакавіка пераважнай большасьцю галасоў (637 галасамі «за», толькі 13 эўрадэпутатаў выступілі «супраць», 26 устрымаліся) зацьвердзіў рэзалюцыю, якая рэкамэндуе дзяржавам-сябрам ЭЗ працаваць над надаваньнем Украіне статусу кандыдаткі на ўступленьне. Урэшце, голас Эўрапарлямэнту ёсьць рэкамэндацыйным.

Звычайна разгляд Эўракамісіі адпаведнасьці такой заяўкі займае ад 15 да 18 месяцаў.

Працэс прыняцьця пастановы

Уступленьне Ўкраіны Ў Эўрапейскі Зьвяз 
Сьцяг Эўразьвязу на вежы ў Віньніцы
  • Адпраўка ліста-заявы старшыні Рады ЭЗ (цяпер гэта Францыя).
  • Рада інфармуе краіны-сябры, Эўрапейскі парлямэнт і нацыянальныя парлямэнты пра заяўку.
  • Паседжаньне 27 міністраў прымае пастанову, каб афіцыйна атрымаць меркаваньне Эўрапейскай камісіі наконт заяўкі (працягваецца ад 15 да 18 месяцаў).

Падрыхтоўка краіны-кандыдаткі

  • Адаптацыя ўласных інстытуцыяў, стандартаў і інфраструктуры для выкананьня забавязкаў дзяржавы-сябра.
  • Адпаведнасьць крытэрам уступленьня, улучна з прыняцьцем і імплемэнтацыяй заканадаўства ЭЗ.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Уступленьне Ўкраіны Ў Эўрапейскі Зьвяз Падтрымка краінаўУступленьне Ўкраіны Ў Эўрапейскі Зьвяз ПрацэдураУступленьне Ўкраіны Ў Эўрапейскі Зьвяз Глядзіце таксамаУступленьне Ўкраіны Ў Эўрапейскі Зьвяз КрыніцыУступленьне Ўкраіны Ў Эўрапейскі ЗьвязРасейска-ўкраінская вайнаЭўрапейскі Зьвяз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛетувісыФіліпіныСямён ШарэцкіЧорная дзіркаПрыметнік2008Вячаслаў АдамчыкМенская вобласьцьПаўночна-Заходні крайУладзімер ПуцінДзікАнтон ЛуцкевічЖырандоляДэйвід ЎудардЮрась СьвіркаГісторыя МенскуВіктар ЖыбульПольшчаІмёны ліцьвінаўУладзіслаў ГарбацкіРыека1996Генадзь КарпенкаЯкуб Наркевіч-ЁдкаПарнаграфія для жанчынМіра (імя)Грамадзкі набытакЯгмінПабуджальны сказІгар СідарукЧорны замак АльшанскіВіды сувязі словаўАрсень СкапецНаваполацакАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіГомельская вобласьцьЗьміцер СаўкаПінгвіныУладзімер АнісковічМадэль OSIБлогЯўген КантылёўМарыя Мартысевіч22 красавікаРэспубліка Сэрбская КраінаЛюдміла РублеўскаяІнтэрнэтСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваДзень ПерамогіПасталыДжынсавая рэвалюцыяМаршы недармаедаўÆ@Беларускае ПалесьсеЗьмітрок БядуляБАТЭ БарысаўНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)БуценьГрыгорыюс V (папа рымскі)ФрыдрыхЭўропаКубізмІксвідэаМіраслаў ЛазоўскіАнатоль ЗэкаўАртур ВольскіВікіслоўнікВільняСельская гаспадаркаБеларускі нацыяналізм10 студзеня🡆 More