Украіна І Эўрапейскі Зьвяз

Украіна — удзельнік праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» (з 2009 году).

У 2014 годзе Ўкраіна й Эўразьвяз падпісалі Пагадненьне аб асацыяцыі, якое замяніла ранейшае Пагадненьне аб партнэрстве й супрацы паміж Эўрапейскімі супольнасьцямі й Украінай. З 23 чэрвеня 2022 году Ўкраіна зьяўляецца кандыдатам на сяброўства ў ЭЗ. 14 сьнежня 2023 году Рада Эўразьвяза вырашыла пачаць перамовы аб далучэньні Ўкраіны да Эўразьвяза.

Дачыненьні Ўкраіны і Эўразьвязу
Украіна і Эўрапейскі Зьвяз
Украіна І Эўрапейскі Зьвяз
Украіна
Украіна І Эўрапейскі Зьвяз
Эўрапейскі Зьвяз
Дыпляматычныя місіі
Прадстаўніцтва Ўкраіны
пры Эўразьвязе
Прадстаўніцтва
Эўразьвязу ва Ўкраіне
Амбасадары
Усевалад Чанцоў Мацьці Маасікас

Пагадненьне аб асацыяцыі было ініцыяванае ў 2012 годзе, але ўкраінскі ўрад спыніў падрыхтоўку да яго падпісаньня 21 лістапада 2013 году падчас прэзыдэнцтва прарасейскага палітыка Віктара Януковіча. У якасьці тагачаснага кіраўніка дзяржавы браў удзел у саміце ЭЗ у Вільні 28-29 лістапада 2013 г., дзе плянавалася падпісаньне Пагадненьня аб асацыяцыі, але не было. Рашэньне аб адмове ад падпісаньня пагадненьня стала прычынай пачатку Эўрамайдана й у выніку прывяло да зрынаньня Януковіча й урада Мікалая Азарава пасьля Рэвалюцыі годнасьці ў лютым 2014 году. 21 лютага 2019 году ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю Ўкраіны, нормы аб стратэгічным курсе Ўкраіны на сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе й НАТА замацаваны ў прэамбуле Асноўнага закону, трох артыкулах і пераходных палажэньнях. З таго часу Ўкраіна імкнецца да поўнай інтэграцыі й далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу, што замацавана ў Канстытуцыі Ўкраіны ад 21 лютага 2019 году.

Украіна І Эўрапейскі Зьвяз
Сьцяг, які выкарыстоўвалі актывісты на Эўрамайдане.

Палітычную частку Пагадненьня аб асацыяцыі падпісаў 21 сакавіка 2014 году прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк. Эканамічную частку Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўрапейскім Зьвязам 27 чэрвеня 2014 году падпісаў пяты прэзыдэнт Пётар Парашэнка.

1 студзеня 2016 году Ўкраіна далучылася да ПВЗСТ з ЭЗ. Украінскім грамадзянам з 11 чэрвеня 2017 году надаецца бязьвізавы рэжым для ўезду ў краіны Шэнгенскай зоны на тэрмін да 90 дзён на працягу ўсякага 180-дзённага пэрыяду. Пагадненьне аб асацыяцыі афіцыйна набыло моц 1 верасьня 2017 году. 12 кастрычніка 2021 году Ўкраіна заключыла авіяцыйны бязьвіз зь ЭЗ. 16 сакавіка 2022 году Ўкраіна далучылася да сынхроннай сеткі кантынэнтальнай Эўропы, а менавіта ENTSO-E.

Праз поўнамаштабнае расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, 28 лютага 2022 году Ўкраіна падала заяўку на ўступленьне ў ЭЗ паводле прысьпешанай працэдуры, а падтрымка ўступленьня ў ЭЗ павялічылася да рэкордных 91%. У першыя дні шырокамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны адбыўся рост з 68% да 86%, далей рост доўжыўся й станам на канец сакавіка складае 91% — абсалютны рэкорд за ўсе гады дасьледаваньняў.

4 чэрвеня 2022 году Эўразьвяз скасаваў на год усе мыты на ўвоз тавараў з Украіны, каб падтрымаць украінскіх вытворцаў падчас расейскага вайсковага ўварваньня. 23 чэрвеня 2022 году Эўрапэйскі савет надаў Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

УкраінаУсходняе партнэрстваЭўрапейскі Зьвяз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціГалаўны мозагПакістанПошукавая аптымізацыяАндрэй Павук (актывіст)ВялікабрытаніяРадзімічыЛетувізацыяСлуцкі збройны чынДотык пісі рукоюМы выйдзем шчыльнымі радаміКонрадЯндаІван ШамякінНіна ГаліноўскаяЯзэп СажычРыгор МарцьянаўБусел белыСадаводчае таварыстваГалоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуЛетуваФранцішак СкарынаПорнгабMemento moriУ краіне райскай птушкіМэдаль Францішка СкарыныПераклады Бібліі на беларускую мовуПацолтБанкруцтваПарнафільм у ФранцыіQ AwardsНіл ГілевічКаскадныя табліцы стыляўЦэглаАльшаны (Столінскі раён)Крыж Эўфрасіньні Полацкай1919Карта растэрміноўкіАлесь Кажадуб2024Анальны сэксБел-чырвона-белы сьцягВушніцаYouTubeКінатэатарРадзівілыБалалайкаРасейская моваМерулаТхор стэпавыЗымбабвэЛеў ЧайлыткаМінэтBayraktar TB2Пагоня (песьня)ДрукарняЗянон ПазьнякАлесь АркушГукMozilla FirefoxВікіКлёд МанэСонечная энэргіяПадатакСьвятлана АлексіевічІндаэўрапейскія мовыВікіпэдыяДаўгаАксана БязьлепкінаГалерэя ЎАфтальмалёгіяІмёны ліцьвінаўЗакон (права)Мыш курганцава🡆 More