Украінскі Правапіс 1928 Году

Украінскі правапіс 1928 году, таксама вядомы як Харкаўскі правапіс (Правапіс Галаскевіча, скрыпнікоўка) — правапіс украінскай мовы, прыняты ў 1927 годзе на Ўсеўкраінскай правапіснай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў Харкаве — тагачаснай сталіцы УССР.

Гэты правапіс 6 верасьня 1928 году зацьвердзіў Народны камісар па адукацыі, Мікола Скрыпнік, на падставе чаго правапіс часам завуць скрыпнікоўкай. 31 сакавіка 1929 году гэты правапіс быў зацьверджаны і Навуковым таварыствам імя Тараса Шаўчэнкі ў Львове, які на той час быў пад уладай Польшчы.

Украінскі Правапіс 1928 Году
Рыгор Галаскевіч

Гісторыя

У 1926 годзе праект «Украінскага правапісу» быў апублікаваны для абмеркаваньня. Сярод удзельнікаў Усеўкраінскай правапіснай канфэрэнцыі, якая адбылася ў Харкаве, былі службоўцы з Народнага камісарыяту па адукацыі, 5 акадэмікаў, 28 унівэрсытэцкіх прафэсараў па лінгвістыцы і філялёгіі, 8 настаўнікаў, 7 журналістаў і 8 пісьменьнікаў. Прымалі ўдзел і тры прадстаўнікі ад Заходняй Украіны: Кірыла Студзінскі, Іларыён Сьвенціцкі, Васіль Сымовіч.

Харкаўскі правапіс і клясычны правапіс беларускай мовы

Харкаўскі правапіс мае шмат агульнага з клясычным правапісам беларускай мовы.

    Напрыклад:
    • Агульны прынцып перадачы запазычаньняў з грэцкай мовы. Перадача грэцкай літары θ заўсёды праз «т», а не праз «ф».
    • Напісаньне замежных геаграфічных назваў як мага бліжэй да арыгіналу, перадача гуку «g» праз «ґ», а не праз «г».
Афіцыйны правапіс беларускай мовы Беларускі клясычны правапіс Афіцыйны правапіс украінскай мовы Харкаўскі правапіс украінскай мовы
Эфір Этэр Ефір, етер Етер
Эфіопія Этыёпія Ефіопія, Етіопія Етіопія
Кафедра Катэдра Кафедра, катедра Катедра
Класічны Клясычны Класичний Клясичний
Блок Блёк Блок Бльок
Лагуна Лягуна або ляґуна Лагуна Ляґуна
Агрэст Агрэст або аґрэст Аґрус Аґрус і аґрест
Незалежнасці Незалежнасьці Незалежности, незалежності Незалежности

Для даведкі: украінскія літары «и» і «е» прамаўляюцца, адпаведна, як беларускія «ы» і «э».

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Украінскі Правапіс 1928 Году ГісторыяУкраінскі Правапіс 1928 Году Харкаўскі правапіс і клясычны правапіс беларускай мовыУкраінскі Правапіс 1928 Году Глядзіце таксамаУкраінскі Правапіс 1928 Году Вонкавыя спасылкіУкраінскі Правапіс 1928 ГодуЛьвоўПольшчаТарас ШаўчэнкаУССРУкраінская моваХаркаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сэрбская моваТутэйшыя (п’еса)Швэдзкая моваФранцішак СкарынаМаладняк (часопіс)Украінская мова30 красавікаЛізаньне похвыВільгельмПарнаграфія ў ЗШАМіра (імя)БібліяРаіса БаравіковаКыргыстанАхоўны статусСьвятлана АлексіевічВершаваны памер.ne16 красавікаЖывіляПрыметнікРод (біялёгія)Узвышша (часопіс)КарбоўцыБлогВугоршчынаЗьміцер СанькоIP-адрасАдзёрКарпацкая ЎкраінаРасейска-ўкраінская вайнаАлесь ЖукРыекаРодныя гоні (1927)Андрэй КурэйчыкМіхась ПазьнякоўРука (імя)Эякуляцыя(486958) 2014 MU69Франц КафкаISO 3166-1Сельская гаспадарка БеларусіШыізмБелсатПтушкіM (неадназначнасьць)Максім БагдановічГісторыя БеларусіАмонімКруглянскі мост1874СтатусбанкПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПарнаграфія ў ВугоршчынеРоднае слова (часопіс)ГунтУладзімер ЛенінАндрэй ХадановічHTMLВагінальны сэксСтурчурканЛюдвік ЗьвяждоўскіАнатоль ІвашчанкаЯн СерадаДарога Р6 (Беларусь)Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ПробашчХарэйКампутарная сеткаЯкасныя прыметнікіМікалай МірскіЭўфрасіньня ПолацкаяСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануГішпанія🡆 More