Лялечны Спэктакль Тутэйшыя: лялечны спэктакль

«Тутэйшыя» — лялечны спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Мікалаем Андрэевым у 1990 годзе ў Гарадзенскім тэатры лялек.

Спэктакль — удзельнік міжнародных фэстываляў у Польшчы, Летуве, Нямеччыне.

«Тутэйшыя»
Сцэна са спэктаклю, 2009 г.
Сцэна са спэктаклю, 2009 г.
ЖанрЛялечны спэктакль
Паводлеп’есы Я. Купалы «Тутэйшыя»
РэжысэрМікалай Андрэеў
Мастак-пастаноўнікЛарыса Герлаван
КампазытарСяргей Бельцюкоў
АкторыВіктар Шалкевіч
Аляксандар Ігнаценка
Тамара Корнева
Юры Мянько
Працягласьць90 хв.
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры1990
ПастаноўкіГарадзенскі абласны тэатар лялек
Узнагародыузнагароды і дыплёмы міжнародных тэатральных фэстываляў у Берасьці, Гомелі, Ломжы і Торуні.

Апісаньне

У спэктаклі іграе чацьвёра акцёраў. У сьвет беларушчыны, праблемаў зь беларускай тоеснасьцю ў шматкультурным Менску ўводзіць ужо заслона. Куртына — плахта лёгкага матэрыялу з намаляванай картай Беларусі, грудай каменьня з паазначанымі на ёй Менскам, Горадняй, Віцебскам і Магілёвам. Хоць, калі заслона ўздымаецца, здаецца, што тэатральны сьвет «Тутэйшых» — плоскі, з часам (разам з разьвіцьцём дзеяньня) набірае глыбіні. Акцёры і іх лялькі запаўняюць амаль усю прастору сцэны. Іграе кожны элемэнт дэкарацыі, разам зь вісячымі іконамі, якія з другога боку скрываюць падзаступнікаў чырвонай рэвалюцыі, што паказваюцца публіцы ў хвіліны сцэнічных, «гістарычных» пераменаў. Ход дыскусіі герояў спэктаклю і іх спрэчкі пераносяцца зь лялькаў — герояў літаратурна-тэатральнага сьвету — на саміх акцёраў — герояў беларускай рэчаіснасьці з даўніх гадоў і сёньняшняга часу — кахаючых, як і Янка Купала, свой народ і Айчыну. Не без прычыны, пэўна, твары галоўных лялькаў вельмі падобныя да твараў іх аніматараў.


Лялечны Спэктакль Тутэйшыя: Апісаньне, Акторы, Узнагароды  Аўтарам спэктаклю ўдалося ажывіць купалаўскую падказку, стварыць, на першы погляд, застылае, а насамрэч надзвычай напружанае сцэнічнае дзейства, калі пад павелічальнае шкло вучоных пакладзена мапа Беларусі, а яны замест таго, каб яе вывучаць, адначасна кінуліся яе разрываць.... Ніводнага руху, за выключэньнем бойкі дзвюх недарэчных фігураў у акадэмічных мантыях, а ўсе астатнія — на сцэне і па-за ёю — суцэльныя гледачы. Гледачы, пасіўныя сузіральнікі свайго гістарычнага бездарожжа. Лялечны Спэктакль Тутэйшыя: Апісаньне, Акторы, Узнагароды 

— І.Жук

Акторы

Узнагароды

Узнагароджаны дыплёмам за лепшую рэжысэрскую работу на XII фэстывалі тэатраў лялек (Торунь), дыплёмамі «За высокае выканаўчае майстэрства і артыстычны ансамбль», «За яскравае ўвасабленьне беларускае нацыянальнае драматургіі» на XI Міжнародным тэатральным фэстывалі «Белая Вежа» (Берасьце), дыплёмам «За ансамблёвасць спэктаклю» на X міжнародным фэстывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель). Спэктакль стаў пераможцам міжнароднага тэатральнага фэстывалю ў Ломжы (Польшча).

Крыніцы

Літаратура

  • Жук І. Сустрэчны рух: літаратуразнаўчыя эцюды / І. Жук. — Гродна, Гродз. абл. аддзяленне Бел. фонду культуры. — 1998. - 112 с.
  • Вярбіцкі А. Гродзенскія лялечнікі ў Беластоку // Газэта «Ніва». — 2000 г. — 10 сьнежня, № 50.
  • Халадоўскі, М. «Тутэйшыя» ў Беластоку // Ніва. — 2003 г. — 6 ліпеня, № 27.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лялечны Спэктакль Тутэйшыя АпісаньнеЛялечны Спэктакль Тутэйшыя АкторыЛялечны Спэктакль Тутэйшыя УзнагародыЛялечны Спэктакль Тутэйшыя КрыніцыЛялечны Спэктакль Тутэйшыя ЛітаратураЛялечны Спэктакль Тутэйшыя Вонкавыя спасылкіЛялечны Спэктакль ТутэйшыяГарадзенскі абласны тэатар лялекЛетуваНямеччынаПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Яўгенія ЯнішчыцЛіцьвіныПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуУсяслаў ЧарадзейГукРаіса БаравіковаУнівэрсальны каардынаваны часЕўняВіды сувязі словаўКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаВіцебскі паветМікола ГусоўскіФранцыяМілянІгар СідарукБітва пад ВоршайJavaScriptГрупавы сэксІван ЦерцельЯмаўтУзброеныя сілыКунілінгусПрыназоўнікРамэнВаеннапалонныМы, беларусыNokia 2600Бруна КрайскіЛявон БаразнаСяржук Сокалаў-ВоюшКанстытуцыя ССРБ 1919 годуРужанскі палац1632Эратычнае мастацтваДзень ПерамогіMauzer23 красавікаДойлідМікалай ЖуковічЛявон ВашкоІвонка СурвілаУладзімер ЗяленскіСям’яРасейцы2015ПатрымпасБярозка (часопіс)ФішынгЦынкавыя хлопчыкіСэкс-індустрыяf0groВасіль ЗуёнакХуткасьць сьвятлаУфаНідэрляндыВасіль ІгнаценкаПаўстаньне 1863—1864 гадоўПапова Гара2014Зямля пад белымі крыламіНью-ЁркНафтаКазімер ЯгайлавічНаваградзкае ваяводзтваЗлучнікСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРJavaАркадзь Куляшоў🡆 More