Тураўскае Эвангельле

Тураўскае Эвангельле («Тураўскія лісткі») — помнік старабеларускай пісьмова-кніжнай культуры, рукапіснае Эвангельле-апракос, створанае ў XI ст., тэкст напісаны кірыліцай.

Захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Летувы. Тураўскае Эвангельле зьяўляецца адным са старажытнейшых помнікаў славянскага пісьменства.

Тураўскае Эвангельле
Тураўскае Эвангельле, XI ст.
пэргамэнт, рукапіс. 22,2×17,8 см
Бібліятэка Акадэміі навук Летувы, Вільня

Ад рукапісу захавалася ўсяго 10 аркушаў. Яны былі знойдзеныя ў Тураве ў 1865 годзе ў скрыні з-пад вугалю ўдзельнікамі арганізаванай Віленскай навучальнай акругай археаграфічнай экспэдыцыі — М. І. Сакаловым, звышштатным настаўнікам Віленская навучальнай акругі, и У. І. Гразновым, настаўнікам маляваньня Віленскай гімназіі. Рукапіс трапіў у Віленскую публічную бібліятэку, дзе быў дасьледаваны і выдадзены. У 1868 годзе было выдадзенае храмалітаграфічнае выданьне Эвангельля, а ў 1869 годзе ў Вільні выйшла дасьледаваньне тэксту Тураўскага Эвангельля, падрыхтаванае Пятром Гільтэбрантам — «Тураўскае Эвангельле XI ст.: 1. Кароткія зьвесткі аб Тураўскім эвангельлі; 2. Старажытны тэкст з сучасным насупроць і з адзнакамі па Астраміраву Эвангельлі». У 1876 годзе Ізмаіл Сразьнеўскі выдаў яго ў Санкт-Пецярбургу.

Рукапіс напісаны ўставам на пэргамэнце каштанавым чарнілам. Выкарыстаныя аркушы памерам каля 22,2 см ў даўжыню і 17,8 см у шырыню, разьлінаваныя на 17-18 радкоў. У фрагмэнтах, якія захаваліся, маюцца адзінаццаць ініцыялаў зь літарамі «О», «Р» і «В», які размалёваныя сінім, зялёным і чырвоным колерамі. На двух аркушах захаваліся два ўкладныя запісы пачатку XVI ст. (1508 і 1513 гадоў) на зямлі тураўскай Праабражэнскай царквы, датаваныя ёй князем Канстантын Астроскім. Указаныя ўклады былі пацьверджаныя ў 1731 і ў 1790 гадох, аб чым на палях таксама былі зробленыя запісы.

Крыніцы

Літаратура

  • Войлава, К. А. Стараславянская мова / Рэцэнзент: праф. Вендзіна Т. І.. — 1-е. — М.: Драфа, 2003. — С. 331—332. — 368 с.

Tags:

11 стагодзьдзеКірыліцаПісьменстваСтарабеларуская моваЭвангельле

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГіпстэрыГарэлка27 сакавікаПалешукіСусьветнае павуціньнеСтральба з лукаБіткойнКопны судІмёны ліцьвінаўБаскетболБДСМСтакгольмЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)Рэжым ЛукашэнкіАгінскіяГірстолтБеларуская моваРэспубліканская партыя ЗШАПарнаграфія ў ІталііКарльскірхэЛаскаценьЛіцьвіныУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамПлаешцьАндрэй Павук (актывіст)Кастусь КаліноўскіЯўген БяласінГіўППрафэсарПрыметнікЛічэбнікСадыё МанэІтальянская моваРасейцыКасьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)НэаклясыцызмБразыліяАўтарскае праваАлесь БяляцкіМагілёўВалейболАўкштайтыКацярына IIЭдуар Анры АўрыльМіл (імя)Нью-Джэрзі1285.sdРукапісы на пальмавым лісьціМаргарэт ТэтчэрЛявон БаршчэўскіТэнісГера (мужчынскае імя)ХанкендзіМаргарыта ЛатышкевічВітаўтWordPressГлеб ЛабадзенкаЮры БеленькіБерасьцеФэрнанда Алёнса.geАнгельская моваМужчынская зборная Славаччыны па баскетболеКастрычнік (кінатэатар, Менск)1838Сярэднебасьнійскі кантонКарта растэрміноўкіФутурызм🡆 More