Тар’я Турунэн

Та́р’я Со́йлэ Су́зана Ту́рунэн Кабулі (нарадзілася 17 жніўня 1977 году ў Кітэе, Фінляндыя) — сьпявачка і аўтарка песьняў, былая вакалістка фінскага сымфа-мэтал-гурту «Nightwish».

Дзякуючы свайму моцнаму лірыка-драматычнаму сапрана Тар’я зьяўляецца адной з найвядомейшых сьпявачак у жанры сымфанічнага мэталу ва ўсёй Эўропе.

Тар'я Турунэн
Тар’я Сойлэ Сузана Турунэн Кабулі
Тар’я Турунэн
Дата нараджэньня 17 жніўня 1977 (46 гадоў)
Месца нараджэньня Кітэе, Фінляндыя
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка
Гады дзейнасьці 1996 — цяперашні час
Псэўданімы Tarja
Жанры паўэр-мэтал
сымфа-мэтал
опэра
Вакал сапрана[d]
Інструмэнты вакал, піяніна, барабаны, флейта
Псэўданімы Тар’я
Гурты «Nightwish»
«Beto Vázquez Infinity»
Супрацоўніцтва Schiller
Лэйблы Universal Music Group
Сайт tarjaturunen.com

Біяграфія

Тар’я займаецца музыкай з шасьці гадоў. У васямнаццацігадовым узросьце яна пераехала ў горад Куопіё дзеля таго, каб займацца ў Акадэміі Сыбэліюса.

У складзе «Nigthwish»

У 1996 годзе на запрашэньне свайго аднаклясьніка Туомаса Халяпайнэна яна стала адной з удзельніц гурту «Nightwish». У гэтым жа годзе Тар'я выступіла на Саванлінскім опэрным фэсьце. Аднак сусьветную вядомасьць Тар'я атрымала менавіта пасьля другога альбому «Nightwish» пад назвай «Oceanborn», які быў выпушчаны у 1998 г.

Тар’я Турунэн 
Тар'я Турунэн на канцэрце (2006)

Турунэн выконвала сольныя партыі ў рок-балеце 1999 году «Evankeliumi» (іншая назва «Evangelicum») з гуртом Waltari(en) ў Фінскай Нацыянальнай опэры. Яна працягнула выступы з «Nightwish» і прымала ўдзел у запісе альбомаў у 2000 і 2001 гадох, пасьля чаго паступіла ў Музычны Ўнівэрсытэт у Карлсруэ, Германія. У гэты час яна запісвала вакал для альбому «Nightwish» «Century Child» (выпушчаны ў 2002), а таксама для альбому аргентынскага гурту «Beto Vazquez Infinity».

У 2002 годзе Тар’я выступала ў Паўднёвай Амэрыцы з канцэртам «Noche Escandinava» (па-беларуску: Скандынаўская ноч). Пасьля працяглага сусьветнага турнэ «Nightwish» у падтрымку альбому «Century Child», калі гурт узяў адпачынак, Тар’я вярнулася ў Карлсруэ.

У 2003 годзе яна пабралася шлюбам з аргентынскім бізнэсоўцам Марсэла Кабулі.

Фінскі прэзыдэнт Тар'я Халанэн і ейны муж запрасілі Турунэн у прэзыдэнцкі палац у Хельсынкі ў сьнежні 2003 году на сьвяткаваньне Дню незалежнасьці Фінляндыі. Аглядальнікі фінскага тэлеканалу YLE назвалі яе самай уражвальна апранутай спадарыняй на гэтым сьвяце.

Пасьля перапынку Тар'я вярнулася ў «Nightwish» дзеля запісу новага альбому «Once» і ўдзелу ў сусьветным турнэ ў ягоную падтрымку ў 2004—2005 гадох. Увесну 2004 яна таксама ўдзельнічала ў другім турнэ з канцэртам «Noche Escandinava». На каляды 2004 году выйшаў самотнік «Мара аднаго анёла» (па-фінску: «Yhden Enkelin Unelma»), які атрымаў у Фінляндыі статус «залатога». Увесну 2005 Тар'я сьпявала ў дуэце «Leaving You for Me» зь нямецкім выканаўцам Мартынам Кезыцы. Іхні выступ быў выпушчаны таксама і на відэа.

21 кастрычніка 2005 году пасьля фінальнага канцэрту сусьветнага туру Туомас Халяпайнэн і іншыя ўдзельнікі «Nightwish» паведамілі Тар’і Турунэн адкрытым лістом, што яна больш не зьяўляецца вакалісткай гурту, абвінаваціўшы яе ў перамене прыярытэтаў і ўзрослых камэрцыйных інтарэсах. Туомас паведаміў, што ў апошнія гады Тар'я не прымала ўдзелу ў творчасьці і рэпэтыцыях гурту, ігнаравала прыхільнікаў, зрывала заплянаваныя канцэрты. Тар'я апублікавала адкрыты адказ на сваёй пэрсанальнай бачыне па-ангельску і па-фінску. У сваім лісьце яна назвала тое, што адбылося, «неабгрунтавана жорсткім». У чэрвені 2006 Тар'яў муж Марсэла Кабулі апублікаваў на афіцыйнай бачыне Тар'і адказы на шматлікія пытаньні заўзятараў, што былі атрыманыя з пачатку году, наконт раздраю між Тар'яй і іншымі ўдзельнікамі гурту.

Сольная кар’ера

У сьнежні 2005 Тар’я дала некалькі калядных канцэртаў у Фінляндыі, Нямеччыне, Гішпаніі і Румыніі. У 2006 годзе яна запісала калядны альбом пад назвай «Подых зь нябёсаў» (па-фінску: «Henkäys Ikuisuudesta») і вакал для дэбютнага альбому свайго брата Тыма Турунэна, а таксама прыняла ўдзел у Саванлінскім опэрным фэсьце.

Першы сольны альбом Тар’і Турунэн, «My Winter Storm», быў выпушчаны ў лістападзе 2007 году і ў першы ж дзень атрымаў «залаты» статус у Фінляндыі, а пазьней у Вугоршчыне і Чэхіі. У Фінляндыі быў выпушчаны плятынавы альбом, у Расеі выйшаў залаты. Тар'я прыняла ўдзел у запісе складанкі «Into The Light» ад Nuclear Blast Allstars, выканаўшы разам з гітарыстам Віктарам Смольскім (гурт «Rage» і гуртом «Кипелов») песьню «In the Picture».

Тар’я Турунэн 
Тар’я Турунэн з гуртом на канцэрце ў Аргентыне (2008)

Напрыканцы 2007 Тар’я была вылучаныя на прэміі «ECHO» як найлепшы новы выканаўца і «Emma» як найлепшая фінская выканаўца. Яна дала згоду стаць гэдляйнэрам першага дню фэсту жаночага вакалу ў мэталёвай музыцы 2008 году ў Wieze, Бэльгія.

9 траўня 2008 канцэртам на ляйпцыскім фэсьце «Wave-Gotik-Treffen» Тар’я распачала эўрапейскае турнэ ў падтрымку ўласнага альбому «My Winter Storm». У рамках турнэ 4 лістапада Тар’я наведае з выступам і Беларусь.

У ліпені 2008 цераз ейны блог былі анансаваныя дзьве новыя кампазыцыі: «The Crying Moon» для новага альбому і «Enough» ў якасьці бонус-трэку ў перавыданьні «My Winter Storm». Апошняя ўпершыню прагучала ў жніўні гэтага ж году ў ейным туры Storm in América.

10 верасьня 2008 прадстаўнікі гуказапісвальнай кампаніі Spinefarm UK абвесьцілі, што 1 сьнежня плянуецца выхад EP з новым матэрыялам.

Дыскаграфія

З «Beto Vázquez Infinity»

  • 2001 - Beto Vázquez Infinity

Сольны праект «Tarja»

Сынглы й мініальбомы:

  • 2004 - Yhden Enkelin Unelma
  • 2006 - You Would Have Loved This (EP)
  • 2007 - I Walk Alone (EP)
  • 2008 - Die Alive (EP)

Студыйныя альбомы:

  • 2006 - Henkäys ikuisuudesta
  • 2007 - My Winter Storm
  • 2010 - What Lies Beneath
  • 2013 - Colours in the Dark
  • 2015 - Ave Maria – En Plein Air
  • 2016 - The Shadow Self
  • 2017 - From Spirits and Ghosts (Score for a Dark Christmas)
  • 2019 - In the Raw

Альбомы ўжывую:

  • 2012 - Act I: Live in Rosario
  • 2012 - Live in Luna Park
  • 2018 - Act II

У складзе «Nightwish»

Студыйныя альбомы:

  • 1997 - Angels Fall First
  • 1998 - Oceanborn
  • 2000 - Wishmaster
  • 2002 - Century Child
  • 2004 - Once

Альбомы ўжывую:

  • 2001 - Over the Hills and Far Away
  • 2005 - End of an Era

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Тар’я Турунэн  Тар’я Турунэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Тар’я Турунэн БіяграфіяТар’я Турунэн ДыскаграфіяТар’я Турунэн КрыніцыТар’я Турунэн Вонкавыя спасылкіТар’я ТурунэнФінляндыяЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГрыпАтлянтычная групаБудзьма беларусамі!РыекаВасіль ЖуковічМэдыяВікіГейсырViberMozilla FirefoxАртур ШахлайВадзім СаранчукоўАфрыканскі зьвязПаўлінка (п’еса)Мадэль OSIСкураБудаўніцтваЮлі ТаўбінІксвідэаПуняГердаТурэччынаІзраільЕрусалімПадзелы Рэчы ПаспалітайТайва́ньАтлянтычны гандальЭнэргіяЮрась ШамецькаІгар Бабкоў163Францішак СкарынаПрапойскСакрат ЯновічЛетувіская моваПацукАнілінгусБеларусізацыяКанстытуцыяАлесь СавіцкіІгар СідарукСьнежаньФіксікіПрыслоўеПакістанСказ2008ПлошчаГравітацыйная канстантаВокаУНІАНЖанчына зьверхуГрупавы сэксМабілізацыяМаладосьць (часопіс)Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Полацак)БалалайкаСяброўстваБлакітная гадзінаМазырскі павет4 траўняГісторыя БабруйскуТравеньЛюцыя Попава🡆 More