Таропец: места ў кім раёне Цьвярской вобласьці Расеі

Таро́пец (па-расейску: Торопец) — места ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Таропецкага раёну Цьвярской вобласьці.

Насельніцтва — 12 048 чалавек (2018).

Таропец
Таропец: места ў кім раёне Цьвярской вобласьці Расеі
Таропец: места ў кім раёне Цьвярской вобласьці Расеі
Дата заснаваньня: 1074
Краіна: Расея
Плошча:
  • 22 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 48268
Паштовы індэкс: 172840
Геаграфічныя каардынаты: 56°30′0″ пн. ш. 31°38′0″ у. д. / 56.5° пн. ш. 31.63333° у. д. / 56.5; 31.63333 31°38′0″ у. д. / 56.5° пн. ш. 31.63333° у. д. / 56.5; 31.63333
Таропец на мапе Расеі
Таропец
Таропец
Таропец
Таропец: места ў кім раёне Цьвярской вобласьці Расеі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.toropecadm.ru/

Места разьмешчанае на захадзе Валдайскага ўзвышша, за 263 км на захад ад места Цьвер, на рацэ Таропе, якая працякае ў межах гораду праз возера Саламянае і Залікоўскае. Чыгуначная станцыя на лініі Балагое — Вялікія Лукі. На поўдзень ад места праходзіць аўтамабільная дарога М9 (E22) «Балтыя», а таксама чыгунка Масква — Рыга.

Гісторыя

Упершыню места згадваецца ў летапісах пад 1168 рокам як цэнтар самастойнага Тарапецкага княства. Да XII стагодзьдзя, магчыма, адносяцца старажытныя валы, якія захаваліся ў цэнтры места, насыпаныя, па ўсёй верагоднасьці, першым тарапецкім князем Мсьціславам Расьціславічам — сынам смаленскага князя Расьціслава.

Дзякуючы намаганьням вялікага князя Альгерда ў 1362 годзе Таропец уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага.

9 жніўня 1500 году ў ходзе літоўска-маскоўскай вайны 1500—1503 гадоў войскі маскоўскага палкаводца Андрэя Чалядніна захапілі Таропец. Па ўмовах замірэньня, якое было падпісанае ў сакавіку 1503 году, Таропец і шэраг памежных гарадоў адыйшлі да Масквы. У 1580 годзе ў ходзе Інфлянцкай вайны Таропец спрабаваў вярнуць кароль і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы, аднак не дасягнуў посьпеху, места засталося за маскавітамі.

У пачатку XVII стагодзьдзя войскі Рэчы Паспалітай вярнулі Таропец у склад Вялікага Княства Літоўскага, аднак у 1609 годзе места ізноў захапілі маскоўскія войскі. У 1617 годзе Таропец бралі ўкраінскія казакі.

У 1897 годзе ў Таропцы пражывала 7556 жыхароў (90% праваслаўных і 8% юдэяў, астатнія — каталікі, лютэране й стараверы). Паводле саслоўнага складу насельніцтва места разьмяркоўвалася наступным чынам: 64,1% складалі мяшчане і цэхавыя людзі, 21,9% прыходзіўся на сялянаў і 14% — былі аднесеныя да іншых саслоўяў. Мелася 18 цэркваў і 1527 жылых будынкаў, 28 заводаў і фабрык. Пасьля будаўніцтва ў 1905—1907 гадах Тарапецкага ўчастку чыгункі Балагое — Полацак Таропец стаў цэнтрам гандлю лесаматэрыяламі.

У час нямецка-савецкай вайны горад вызвалены ад нямецкіх захопнікаў 21 студзеня 1942 г. у выніку сумесных дзеяньняў войскаў 4-й ударнай арміі Паўночна-Заходняга фронту і партызан у ходзе Тарапецка-Холмскай апэрацыі.

Вядомыя ўраджэнцы

М. п. Мусаргскі-кампазітар

А. Ф. Мітрохін-мастак-жывапісец і рэстаўратар Эрмітажа

М. і. Ратманов-рускі адмірал і падарожнік А. Г. Лапацін-Смаленскі губернатар

Е. Л. Дзмітрыева (Томановская) - удзельніца Парыжскай камуны

П. л. Лаўроў-вядомы народніцкі дзеяч

Я. в. Пейве-аграхімік і Герой Сацыялістычнай Працы

Л. р. Шейнин-юрыст і пісьменнік

Н. п. Гладзільшчыкаў-заслужаны артыст РСФСР, дрэсіроўшчык

О. м. Кубланаў-сцэнарыст, акцёр

Д. У. Доеў-кіраўнік вышэйшага звяна, у цяперашні час узначальвае групу ВІС

Эканоміка

У месцы дзейнічае мэблева-дрэваапрацоўчы камбінат, швейная й абутковая фабрыкі, ліцейна-мэханічны завод, прадпрыемства па выпуску аднаразовага посуду і тавараў з поліэтылену. Дзейнічае леспрамгас.

Tags:

Расейская моваРасеяТаропецкі раёнЦьвярская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Павал Вусаў1 траўняБел-чырвона-белы сьцягПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўПрыбытак23 красавікаХуткасьць сьвятлаВілаАркаJavaІнтэрнэтАкцябарскі (Башкартастан)Паўлінка (п’еса)Яўгенія ЯнішчыцДзед ТалашМужыцкая праўдаГабрэйская аўтаномная вобласьцьГайла (імя)Цукровы буракIKEA20121632Ультрафіялетавае выпраменьваньнеМіхал Фрыдэрык ЧартарыйскіМэтафараКотПарнаграфія ў ВугоршчынеАлег ЛойкаКушмак2020Hromadske.TVГарбатаНефцекамскВысакосны годНовы замак (Горадня)Уліковы запіс MicrosoftГрэцыяРагуляНямеччынаУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьСухотыВіцебская вобласьцьЛіцьвіныАбрэвіяцыя1347Апэрацыйная сыстэмаЧБібліяПятрусь БроўкаЛексычнае значэньнеРэжым ЛукашэнкіПарнаграфія для жанчынКанюшынаБітва пад ВоршайАлесь БадакДзейнікДругі падзел Рэчы ПаспалітайНарэйкаВарончаСуботнікі2022СказСарВештартФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуАнатоль БутэвічЎіндгукІзраільЛепельАгоньЕўня🡆 More