Тамара Вялікая (па-грузінску: თამარ; {1166 — 1209/1213) — грузінская царыца, паходзіла з роду Баграціёнаў.
Тамара | |
თამარ | |
Род дзейнасьці | царыца Грузіі |
---|---|
Дата нараджэньня | 1166 |
Месца нараджэньня | Мцхеце |
Дата сьмерці | 1209/1213 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | палітык |
Бацька | Георгій III |
Маці | Бурдухан Аланская |
Дзеці | Георгі IV Лаша[d] і Русудан (царыца Грузіі)[d] |
Подпіс | |
Старэйшая дачка Георгія III і царыцы Бурдухан. У 1178 годзе Георгій абвясьціў яе суўладаркай і пераемніцай Грузінскага стальца. Пасьля сьмерці бацькі ў 1184 годзе Тамара стала адзінаўладным царом.
У 1185 г. група грузінскай арыстакратыі выбрала для Тамары мужа — князя Юрыя Багалюбскага. Тамара і Юры ня мелі дзяцей. З-за гэтага ўжо ў 1187 г. шлюб распаўся. Тамара выйшла замуж за князя Давіда Сасланам з Асеціі, таксама нашчадкам роду Баграціёнаў. Вясельле адбылося ў 1188, Давід быў царом толькі намінальна, Тамара не дзялілася зь ім уладай.
Першы муж Юры не хацеў мірыцца са стратай тытула і супольна зь незадаволенай грузінскай арыстакратыяй спрабаваў у 1191 захапіць уладу, аднак быў разьбіты і пакараны.
Час праўленьня Тамары завецца «залатым векам Грузіі». Пры двары Тамары выхоўваліся ўнукі, бізантыйскага імпэратара Андроніка, Аляксей і Давід. Тамара дапамагала ім ў 1204 г. заняць Трапезунд і ўтварыць на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Чорнага мора г.зв. Трапезундскую імпэрыю.
Царыца памерла ў 1213 і, паводле паданьня, пахавана ў сакрэтным месцы ў манастыры Гелаці, паблізу Кутаісі, што ў Заходняй Грузіі. Тамара прылічана да сьвятых Праваслаўнай і Каталіцкай царквой.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Тамара (царыца Грузіі), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.