Сяргей Алейнік: беларускі палітык, дыплямат

Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік (нар.

28 студзеня 1965 году ў Менску) — беларускі палітык і дыплямат. Міністар замежных спраў Беларусі з 2022 году.

Сяргей Алейнік
Сяргей Алейнік: беларускі палітык, дыплямат
Міністар замежных спраў
13 сьнежня 2022 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Намесьнік міністра замежных спраў
9 студзеня 2009 — 9 студзеня 2013
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь пры Сьвятым Прастоле
10 красавіка 2008 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімер Каралёў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 студзеня 1965(1965-01-28) (59 гадоў)
Менск
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль «За працоўныя заслугі»
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алейнік.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў (1986). На дыпляматычнай службе з 1992 году. У 1997 і, другі раз, у 1998 году прызначаны быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. З 5 кастрычніка 2002 году быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленьні Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэнэве.

10 красавіка 2008 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Сьвятым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Госьпіталераў Сьвятога Яна Ерусалімскага, Радоса й Мальты па сумяшчальніцтве.

9 студзеня 2009 году быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў з захаваньнем пасадаў амбасадара. Адстаўлены быў толькі з пасады Пастаяннага прадстаўніка ў Жэнэве. З пасады ў міністэрстве адстаўлены стаў 9 студзеня 2013 году.

8 студзеня 2013 году стаў амбасадарам у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі а таксама амбасадарам у Рэспубліцы Ірляндыя па сумяшчальніцтве.

У 2020 стаў намесьнікам Уладзімера Макея ў Міністэрстве замежных справаў, дзе ўжо працаваў з 2009 па 2013 гг. 10 лютага 2022 году Лукашэнка паставіў Алейніка першым намесьнікам Макея.

Пасьля раптоўнай сьмерці Макея 13 сьнежня 2022 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго міністрам замежных спраў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

196528 студзеняМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВялейкаАсьміна (імя)Аляксей ПысінВершПарнаграфія ў ЗШАМіхал Клеафас АгінскіРэформа беларускага правапісу 1933 годуПрыназоўнікУладзімер Пракапцоў2019ЮравічыТэхналёгіяБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЗбанБанкаўскі рахунакДрама (аповесьць)Пратэсты ў Беларусі (2020—2022)ЧэрвеньШатанВербутШклоўскі раёнСамасейБлогЗлучаныя Штаты АмэрыкіУ тумане (фільм, 1992).neПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)ПрозаНаступствы Чарнобыльскай катастрофыВольга ЧамаданаваУсебеларускі народны сходКаханьне без пранікненьняАляксандар СувораўАдвечным шляхамАкалічнасьцьІзраільСуботнікіІльля ДубінецСлуцкі збройны чынЭлектрарухальная сілаФрыдрых ШылерЭякуляцыяЧэлесУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьНа чужынеМарат МаркаўСтудзеньСкірмантВыказьнікРаман СкірмунтЖыве Беларусь! (песьня)Новы ЗапаветБраўзэрРатушаПошта@Mail.ruІмёны ліцьвінаўВагінальны сэксБанкруцтваМісіс ДаўтфайрАзбука МорзэГаяна-Эсэкіба1943Фундацыя «Вікімэдыя»Валянцін АкудовічУкраінаБеларускі нацыянальны стройМаксім ЛужанінВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьЮр’я🡆 More