Сурвілішкі

Сурвілішкі — вёска ў Беларусі, на рацэ Баранцы.

Уваходзяць у склад Трабскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1999 год — 129 чалавек.

Сурвілішкі
лац. Surviliški
Брама старога касьцёла
Брама старога касьцёла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Трабскі
Насельніцтва:
  • 56 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231352
СААТА: 4229851201
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°10′48″ пн. ш. 25°49′33″ у. д. / 54.18° пн. ш. 25.82583° у. д. / 54.18; 25.82583 25°49′33″ у. д. / 54.18° пн. ш. 25.82583° у. д. / 54.18; 25.82583
Сурвілішкі на мапе Беларусі ±
Сурвілішкі
Сурвілішкі
Сурвілішкі
Сурвілішкі
Сурвілішкі
Сурвілішкі
Сурвілішкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сурвілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і палацава-паркавы комплекс Паплаўскіх, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.

Назва

Сурвіла (Surville) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён', а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'. Такім парадкам, імя Сурвіла (Сірвіла) азначае «заклён волі».

Адпаведнасьць імя Сурвіла германскаму імю Surville, ад якога ўтварыліся назвы некалькіх мясцовасьцяў у Францыі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі», пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія». Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі».

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Szurwylyski (3 ліпеня 1510 году); Сурвилишки… Сурвилишъки (1553 год).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Сурвілішкі 
Траецкі касьцёл, каля 1900 г.

Упершыню Сурвілішкі ўпамінаюцца ў XVI ст. як вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва, шляхецкая ўласнасьць. У 1542 годзе маёнтак часткова належаў Сурвілам (ад іх і назва), часткова Я. Гайцы. Сурвілы жылі ў палацы, які стаяў пры гасьцінцы з Трабаў у Вільню. Дзейнічаў касьцёл. У 1591 годзе ўдава Я. Гайкі заснавала новы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. Да 1601 году паступова ўвесь маёнтак перайшоў да Шорцаў.

У сярэдзіне XVII ст. Сурвілішкі знаходзіліся ў валоданьні Вільчыкаў, з 1678 году — ордэна езуітаў. На 1690 год тут было 8 дымоў, на 1735 год — 24 дымы. У 1774 годзе мястэчка і маёнтак перайшлі да Ю. Стыпалкоўскага, пісара Лідзкага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Сурвілішкі 
Сядзіба Паплаўскіх, да 1939 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сурвілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. 3 1802 году маёнткам валодаў Адам Калышка. У гэты час тут існавалі касьцел, шпіталь і карчма. У 1811 годзе Сурвілішкі перайшлі да Земскіх, у 1840 годзе — да Паплаўскіх. На 1866 год у мястэчку было 4 двары, касьцёл, капліца, заезны двор, вадзяны млын. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя вёска (2 двары) і сяло (6 двароў). На 1905 год — сяло (27 дзесяцінаў зямлі), засьценак (1 двор) і маёнтак Паплаўскага (18 дзесяцінаў зямлі).

За часамі Першай сусьветнай вайны Сурвілішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сурвілішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сурвілішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (16 двароў) і фальварак (10 двароў).

У 1939 годзе Сурвілішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год тут было 16 двароў, таксама існаваў маёнтак (5 двароў). Працавалі смалакурня, вадзяны млын, пачатковая школа, крама. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году Сурвілішкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1999 год у вёсцы было 50 двароў.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 79 чал., зь іх 51 мешчанін; 1890 год — 39 чал., зь іх 30 каталікоў і 9 юдэяў; 1897 год — 9 чал. у вёсцы Сурвілішках і 41 чал. у сяле Сурвілішках
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 40 чал. у сяле Сурвілішках, 13 чал. у засьценку Сурвілішках і 9 чал. у маёнтку Сурвілішках; 1921 год — 87 чал. у мястэчку Сурвілішках і 121 чал. у фальварку Сурвілішках; 1940 год — 115 чал.; 1970 год — 169 чал.; 1999 год — 129 чал.

Інфраструктура

У Сурвілішках працуюць базавая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Гаспадарчы двор (XIX ст.)
  • Званіца (XIX ст.)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Страчаная спадчына

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сурвілішкі НазваСурвілішкі ГісторыяСурвілішкі НасельніцтваСурвілішкі Турыстычная інфармацыяСурвілішкі ГалерэяСурвілішкі КрыніцыСурвілішкі ЛітаратураСурвілішкі Вонкавыя спасылкіСурвілішкіІўеўскі раёнБеларусьВёскаГарадзенская вобласьцьТрабскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыметнікАлег ЛатышонакЛетні часГалоўная старонкаЕўле (камуна)Аляксандар ЛукашэнкаУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціПаўночная МакедоніяБісэксуальная парнаграфія23 чэрвеняУкраінаГірстолтФутболБеларускія летапісы292ВікікрыніцыІтальянская моваСанькова-МядзьвежжаАральны сэксНаваградакДэйвід Лойд ДжорджМіхайлаўская брамаБалтрымСлоікУсяслаў ЧарадзейВытворнае словаГердзень (імя)Джон Фіцджэралд КенэдзіПабуджальны сказМіхась СтральцоўНью-ДжэрзіБольдПандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019)Карлес ПудждэмонНаваміргарадзкі раёнЗборная Расеі па футболеЖукоўскіМакарскаАньРасейская чыгункаАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)Віленскі мэтрапалітэнФранкісцкая ГішпаніяСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаФашызмБусел белыСан-ФранцыскаМіжнародны стандартны кніжны нумарВірусІван ЧыгрынаўСыстэмы зьлічэньняСьнярдвы25 студзеняКоміксВерашчакаВалеры МаракоўКрысьціна СабаляўскайцеГіпстэрыGoogle Chrome1917ТэсалёнікіЛіцэнзіі Creative CommonsФранцуская моваКаранавірусная інфэкцыя (2019)Алесь СавіцкіГентылаIQ48Кутнічнае выйсьцеУсходняя ЭўропаПанкрэатыт🡆 More