Верш Спадчына: верш Янкі Купалы

«Спа́дчына» — верш Янкі Купалы, напісаны 19 лістапада 1918 году ў Воршы.

Філязофска—патрыятычны твор. Тэматычна прымыкае да праграмных купалаўскіх твораў 1918 году: вершы «Для Бацькаўшчыны», «Свайму народу», «Паязджане». Верш даў назву першаму зборніку вершаў Я. Купалы савецкага часу, у якім ён і быў упершыню надрукаваны. Аўтограф верша захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы.

Спадчына
Верш Спадчына: Гістарычны кантэкст, Апісаньне, Значэньне
Ілюстрацыя М. Басалыгі да вершу (1981)
Жанр: верш
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 19 лістапада 1918
Публікацыя: 1922
Асобнае выданьне: зборнік «Спадчына»
Выдавецтва: «Адраджэньне»
Электронная вэрсія

Гістарычны кантэкст

Створаны ў пэрыяд складанае гістарычнае сытуацыі, калі Беларусь стала арэнай вайсковых дзеяньняў і амаль уся яе тэрыторыя была акупаваная. Верш напісаны ў час адыходу нямецкіх войскаў, калі пасьля ануляваньня савецкім урадам Берасьцейскага замірэньня яны перадавалі беларускія землі польскаму войску. Паэт балюча адчуваў трагедыю Бацькаўшчыны, прыгадваў ліхалецьце першае сусьветнае вайны, выгнаньне з родных мясьцінаў мільёнаў людзей, сваё нядаўняе зьняменьне перад жорсткасьцю і крывавай драмай сусьветнае бойні. З гэтых настрояў і роздумаў нарадзіўся верш аб ролі нацыянальнае гісторыі і культуры ў жыцьці чалавека.

Апісаньне

Пачатак верша загадкавы. Бачная вострая духоўная калізія лірычнага героя з навакольнымі абставінамі: «сярод сваіх і чужакоў» ён адчувае сябе беспрытульным. Ратуе яго ад загубы спадчына, скарбы мінулых пакаленьняў. Далей паэт апрадмечвае загадкавы талісман-спадчыну. Увасабленьне яе, жыцьцёвыя дэталі выглядаюць нечакана простымі. Узьнікае рамантычны дысананс паміж чарадзейна-гаючай функцыяй і побытавай звычайнасьцю прадметаў і зьяваў, якія паэт уключае ў паняцьце спадчыны. Прадметы-скарбы аўтар прыўзьнімае арыгінальным эпітэтам ці падводзіць пад канон рамантычнай злавеснасьці або ахутвае флёрам даўніны. У перадапошняй страфе верша спадчына выглядае ўжо сымбалічным скарбам, чыста духоўнай каштоўнасьцю, чарадзейнай паходняй. Апошняя страфа верша набліжаецца да чарадзейнага закліканьня.

У вершы сутыкаюцца традыцыйна-фальклёрны спосаб выяўленьня зь літаратурна-рамантычнай сымболікай. Глыбокая псыхалягічная паўза падрыхтоўвае нечаканую, нават парадаксальную канцоўку-адказ: «Завецца ж спадчына мая // Ўсяго С т а р о н к а й Р о д н а ю». Спалучэньне займеньніка «ўсяго» з напісанымі разрадкай, зь вялікай літары словамі «Старонкай Роднаю» ня проста рамантычны парадокс, іранічная антынома. У падтэксьце адчуваюцца жорсткія спрэчкі, якія Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч вялі з касмапалітычна настроенымі абывацелямі, для якіх старонка родная — усяго толькі кавалак беднае зямлі. Для паэта ж яна — цудоўная паходня. Азначэньнем «мая» паэт падкрэсьлівае права на сваё, суб’ектыўнае разуменьне каштоўнасьцяў, на ўласную, незвычайную сыстэму ацэнкаў. Але такая выключнасьць павінная стаць нормай — для гэтага і творыць свае вершы-думы нацыянальны паэт.

Чатырохстопны ямб надае строгасьць рытмічнай арганізацыі верша, якая кантрастуе з дынамічнай кампазыцыяй, выдатна завершанай рамантычным парадоксам.

Значэньне

Высокароднасьць патрыятычнае ідэі, глыбокая філязофская напоўненасьць, выразная фальклёрна-рамантычная вобразнасьць зрабілі верш адным з найвыдатнейшых твораў Я. Купалы.

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

На ангельскую мову верш пераклалі В. Рыч і У. Мэй, на армянскую — Г. Камуні, на асэтынскую — Х.-М. Дзуццаці, А. Пухаеў, на баўгарскую — Н. Вылчаў, на башкірскую — Х. Бікулаў, на гішпанскую — К. Шэрман, на грузінскую — Т. Джангулашвілі, Ш. Нішніянідзэ, на кыргыскую — Ц. Уметаліеў, на летувіскую — З. Праткеленас, В. Рэймэрыс, на малдаўскую — П. Дарые, А. Чыбатару, на нямецкую — З. Эстэррайхер, на польскую — А. Баршчэўскі, А. Тум, на расейскую — С. Абрадовіч, А. Андрэеў, І. Васілеўскі, Н. Кісьлік, С. Спаскі, на сэрбскахарвацкую — С. Раічкавіч, на таджыцкую — М. Фархат, на туркмэнскую — А. Агабаеў, на ўкраінскую — М. Львовіч, Дз. Паламарчук, на францускую — Ж. Гаш, на чуваскую — А. Алга, на эрзянскую — А. Мартынаў.

Ілюстраваў верш М. Басалыга. На музыку верш паклаў І. Лучанок. У выкананьні ансамблю «Песьняры» гэтая песьня стала ці не найбольш вядомым музычным творам на словы Я. Купалы.

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Спадчына (верш)» / Аўтар — Ул. Калесьнік. — С. 571—572.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Верш Спадчына Гістарычны кантэкстВерш Спадчына АпісаньнеВерш Спадчына ЗначэньнеВерш Спадчына Пераклады і мастацкія ўвасабленьніВерш Спадчына КрыніцыВерш Спадчына ЛітаратураВерш Спадчына Вонкавыя спасылкіВерш СпадчынаВоршаДзяржаўны літаратурны музэй Янкі КупалыСпадчына (зборнік)Янка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў БеларусіЛіза КудроўДжынсавая рэвалюцыяЧорная дзіркаПарнаграфія ў ІталііРыфмаЯкасныя прыметнікіБанкаўскі рахунакЮрась ШамецькаПошукавая аптымізацыяГішпаніяГрошыПалітыкДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Беларуская літаратураСалігорскЛікКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Анатоль СербантовічРадаўніцаБеларускае ПалесьсеISO 3166-1Прыназоўнік28 красавікаЛюдміла СільноваДотык пісі рукоюЯгмінМікола ПракаповічКона1923СонцаМарат МаркаўВіды сувязі словаўСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЮрась СьвіркаДзейнікЗьміцер СанькоІмёны ліцьвінаўГомасэксуальнасьцьЯгор ВосіпаўМарфэмная будова словаБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтПаўстаньне 1794 годуВільняАдольф ГітлерПошукавая сыстэмаЖамойтыСьпіс праектаў ВікімэдыіГарнастайРасеяГейтартВікіслоўнікВіталь ВольскіМэдыяВікіБеларуская АЭСЖазэф Люі Гей-ЛюсакМараторыйДуброўнаАляксей БелыЗафіраБітва пад ВоршайВугоршчынаАфарызм🡆 More