Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы (па-латыску: Jankas Kupalas Rīgas Baltkrievu pamatskola) — адзіная беларуская школа ў Латвіі.
У школе дзейнічае музэй, прысьвечаны жыцьцю й творчасьці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра.
Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы | |
Заснаваная | 1994 год |
---|---|
Дырэктар | Анжэла Дзмітрыева (на 2021) |
Тып | Асноўная школа |
Навучэнцаў | 154 (на 2019) |
Адрас | Латвія, м. Рыга, вул. Ілукстэс, 10 |
Сайт | https://www.jkbkps.lv/ |
Выкладаньне ў школе вядзецца на латыскай, беларускай і расейскай мове. Беларуская мова выкарыстоўваецца на гадзінах мовы і літаратуры, а таксама на пазаклясных дзеях. Многія прадметы выкладаюцца білінгвальна (на латыскай і расейскай або латыскай і беларускай мове).
Галоўнай задачай школы паралельна з асваеньнем навучальнай праграмы прызнаецца вучыць дзяцей беларускай мовы, даваць магчымасьць знаёміцца з нацыянальнай культурай, музыкай, гісторыяй і традыцыямі.
У лютым 2024 году стала вядома, што 31 жніўня гэтага году будзе ліквідавана Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы. Яна будзе далучана да 86-й Рыскай сярэдняй школы.
У 1989 годзе пры сярэдняй школе № 15 места Рыгі адчынілася першая беларуская кляса. У 1994 годзе набраліся чатыры клясы, зь якіх паўстала беларуская школа, атрымаўшы памяшканьне занядбалага дзіцячага сада. Школа была адчыненая, дзякуючы латвійскаму таварыству беларускай культуры «Сьвітанак» і актыўнасьці былога дырэктара Вячаслава Целеша.
У 1998 годзе школа атрымала статус Рыскай беларускай асноўнай, а ў 2011-м ёй было нададзенае імя беларускага клясыка Янкі Купалы.
17 чэрвеня 2010 году школа, паводле пастановы Рыскай мескай думы, пераехала ў будынак сярэдняй школы № 86 м. Рыгі.
На 2010 год у беларускай школе 9 клясаў — 115 вучняў і 22 пэдагогі. На 2014 было ўжо 150 дзяцей. У 2019—2020 навучальным годзе ў школу паступіла 18 першаклясьнікаў.
Навучальны год | 2013/2014 | 2014/2015 | 2015/2016 | 2016/2017 | 2017/2018 | 2018/2019 | 2019/2020 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасьць вучняў | 126 | 148 | 163 | 167 | 157 | 154 | 154 |
У школе дзейнічае дзіцячы вакальны гурт «Вавёрачка», гурток візуальнага мастацтва і гурток вырабу мяккіх цацак.
Беларуская амбасада забясьпечвае школу мастацкай літаратурай і падручнікамі, яе настаўнікі праходзяць курсы павышэньня кваліфікацыі ў Беларусі. Менская гімназія № 23 падпісала з Рыскай беларускай школай дамову аб супрацоўніцтве.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.