Білінгві́зм або двухмо́ўе (ад лац.
bi «двойчы» і лац. lingua «мова») — папераменнае карыстаньне дзьвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры й больш моваў, прынята гаварыць пра шматмоўе або полілінгвізм.
Білінгвізм як складаная зьява дасьледуецца ў розных аспэктах, зь якіх асноўныя: псыхалягічны, пэдагагічны, сацыялінгвістычны. Псыхалягічны аспэкт двухмоўя зьвязаны з асаблівасьцямі псыхалягічнага складу індывіда, зь яго разумовымі здольнасьцямі, эмацыянальнай прыстасаванасьцю, з праблемай пераключэньня з аднаго моўнага коду на другі. Пэдагагічны бок білінгвізму закранае розныя аспэкты навучаньня другой мовы, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваеньня другой. Сацыялінгвістычны аспэкт двухмоўя ахоплівае кола пытаньняў, зьвязаных з вывучэньнем адносінаў «білінгвізм — грамадзтва», такіх як: сфэра выкарыстаньня першай і другой мовы; ступень авалодваньня мовамі; разьмеркаваньне камунікацыйных функцыяў паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем чальцоў соцыюму і шырыня выкарыстаньня другой мовы, сьвядомае ўмяшаньне грамадзтва ў моўныя працэсы і г. д.
Пры фармаваньні двухмоўя з блізкароднасных моваў, і пры нізкай моўнай кампэтэнтнасьці білінгва (носьбіта дзьвюх моваў), можа ўзьнікаць моўная інтэрфэрэнцыя.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Білінгвізм, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.