Магілёўскі Раён Рыкі

Ры́кі — вёска ў Беларусі, на ручаі Падолах (прыток Расты).

Уваходзяць у склад Сухарэўскага сельсавету Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзяцца за 25 на ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава (лінія Магілёў — Крычаў); мясцовая дарога злучаецца з шашой Магілёў — Амсьціслаў.

Рыкі
лац. Ryki
Магілёўскі Раён Рыкі
Першыя згадкі: 1643
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Магілёўскі
Сельсавет: Сухарэўскі
Вышыня: 174 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: Магілёўскі Раён Рыкі 45 чал. (2009)
нацыянальны склад: беларусы
колькасьць двароў: 30 (2007)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 222
Паштовы індэкс: 213116
СААТА: 7244856041
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°56′30.8698696140″ пн. ш. 30°45′9.2516880672″ у. д. / 53.941908297115° пн. ш. 30.75256991335° у. д. / 53.941908297115; 30.75256991335 30°45′9.2516880672″ у. д. / 53.941908297115° пн. ш. 30.75256991335° у. д. / 53.941908297115; 30.75256991335
Рыкі на мапе Беларусі ±
Рыкі
Рыкі
Рыкі
Рыкі
Рыкі
Рыкі
Магілёўскі Раён Рыкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва

    Асноўны артыкул: Рык

Рых або Рыка, пазьней Рык (Rih, Rico, Rick) — імя германскага паходжаньня.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Магілёўскі Раён Рыкі 
Ускраек вёскі Рыкаў, 2020 г.

У 1643 годзе Рыкі ўпершыню ўпамінаюцца як сяло ў Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі (Аршанскі павет, Вялікае Княства Літоўскае), у дзяржаўнай уласнасьці. На 1742 год тут было 17 двароў, працавала карчма.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рыкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. На 1785 год вёска ў складзе маёнтку Сухароў Чавускага павету (Магілёўскае намесьніцтва), налічвалі 40 двароў. На 1849 год тут было 28 двароў, на 1852 год — 31 двор.

Паводле перапісу 1897 году, Рыкі ўваходзілі ў склад Гладкаўскай воласьці Чавускага павету (Магілёўская губэрня) і налічвалі 44 двары. На 1909 год у вёсцы было 50 двароў. У 1912 годзе адчынілі земскую школу, якую разьмясьцілі ў наёмным памяшканьні.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рыкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 20 жніўня 1924 году ў Сухарэўскім сельсавеце Лупалаўскага раёну (Магілёўская акруга, Беларуская ССР). У 1925 годзе земскую школу пераўтварылі ў працоўную школу 1-й ступені, што налічвала 34 вучні. Настаўнікам у беларускамоўнай школе быў мясцовы вясковец Навум Папкоў. На 1926 год у вёсцы было 59 двароў. З 2 сакавіка 1931 году Рыкі знаходзіліся ў складзе Чавускага раёну. У 1930-х гадох вяскоўцы ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 году Рыкі ў складзе Магілёўскай вобласьці. На 1941 год у вёсцы было 64 дамы. У час Нямецка-савецкай вайны знаходзілася пад нямецкай акупацыяй зь ліпеня 1944 году па 27 чэрвеня 1944 году.

З 25 сьнежня 1964 году Рыкі ў складзе Магілёўскага раёну. У 1990 годзе Рыкі знаходзіліся ў складзе калгасу «Камуністычны маніфэст» з цэнтрам у вёсцы Сухары і налічвалі 57 гаспадарак, працавалі сьвінафэрма і фэрма буйной рагатай жывёлы (кароўнікі), зернедрабільня. На 2007 год — 30 гаспадарак.

Насельніцтва

  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 291 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1834 год — 111 чал.; 1849 год — 168 чал.; 1852 год — 181 чал.; 1897 год — 299 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 238 чал.; 1910 год — 338 чал.; 1926 год — 357 чал.; 1941 год — 320 чал.; 1990 год — 113 чал.; 1999 год — 71 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 51 чал.; 2009 год — 45 чал.

Забудова

Складаюцца з просталінейнай Зарэчнай вуліцы амаль мэрыдыянальнай скіраванасьці, на захад ад якой праходзіць крывалінейная Партызанская вуліца, скіраваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Шчыльная 2-баковая забудова вёскі складаецца пераважна з драўляных сядзібных дамоў. На поўдзень між вуліцамі месьціцца гаспадарчы сэктар.

Крыніцы

Tags:

Магілёўскі Раён Рыкі НазваМагілёўскі Раён Рыкі ГісторыяМагілёўскі Раён Рыкі НасельніцтваМагілёўскі Раён Рыкі ЗабудоваМагілёўскі Раён Рыкі КрыніцыМагілёўскі Раён РыкіАмсьціслаўБеларусьВёскаКрычаўЛупалаваМагілёўская вобласьцьМагілёўскі раёнРастаСухарэўскі сельсаветШаша

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іркуцкая вобласьцьАнтоні ПадуанскіКарляс ТэвэсВікіпэдыя1647Лацінская моваБэрнгард РыманMcDonald’sКарэйская вайнаВалеры Жыскар д’ЭстэнГлінішча (Гомельская вобласьць)Бірманская моваМан1619ҐУладзімер КараткевічГайла (імя)БеларусыЛапаціна (Берасьцейская вобласьць)Бэрацкая вобласьцьКасьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў (Пінск)Дарагічынскі раёнМат (імя)ЯраслаўльЗьмітрок БядуляАўгустынМіхаіл БулгакаўТэхасГорад1917Джэймз ГардэнЧэрвеньЖабінкаўскі раёнГішпаніяТэракт у «Крокус Сіці Холе»Рэчыца (Столінскі раён)СярэднявеччаКіліян МбапэГрэгар МэндэльКіяну РыўзМаскоўскі мэтрапалітэнКалавуравіцкі сельсаветНевельскі сельсаветХлёдвіг ГогэнлёэМузэй Беларускага ПалесьсяПрэнскі раёнŁ1992Плешчыцы (Берасьцейская вобласьць)Інданэзія25 сакавікаКапычынцыМартын ЛютэрНауруВершаваны памерАстанаЛязо ОкамаМусульманскі каляндарЎільям Рандал КрымэрВялікабрытаніяАльтэнаКасьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Паставы)ПінскІнакенцыюс III (папа рымскі)Катынь (вёска)ПрыметнікПадуанскі ўнівэрсытэтАўганска-савецкая вайнаПрыназоўнікІндуізмДабравесьце🡆 More