Магілёўскі Раён

Магілёўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі.

Магілёўскі раён мяжуе з Чавускім, Быхаўскім, Клічаўскім, Бялыніцкім, Шклоўскім і Дрыбінскім раёнамі.

Магілёўскі раён
Магілёўскі Раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Магілёў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Алег Чыкіда[d]
Насельніцтва (2018) 40 230
Шчыльнасьць 21,2 чал./км²
Плошча 1895,4 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 167 м
Месцазнаходжаньне Магілёўскага раёну
Магілёўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Магілёўскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Магілёўскі раён створаны ў 1924 годзе.

26 ліпеня 1930 году акругі ў рэспубліцы былі ліквідаваныя. Магілёўшчына зноў скарацілася да памераў раёну. Магілёўскі раён непасрэдна ўваходзіў у склад БССР з 26 ліпеня 1930 па 15 студзеня 1938 году.

20 лютага 1938 году пастанова Прэзыдыюма ЦВК БССР вызначыла раёны, якія ўключаліся ў склад абласьцей. Да Магілёўскай вобласьці быў аднесены 21 раён, у тым ліку Магілёўскі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

20 жніўня 1924 году Магілёўскі раён падзелены на 19 сельсаветаў: Бракаўскі, Вяліка-Бялевіцкі, Вендараскі, Вішоўскі, Гаранскі, Гарадзішчанскі, Дашкаўскі, Дабрасьневіцкі, Дасовіцкі, Карабанаўскі, Княжыцкі, Коцінскі, Навасёлкаўскі 1-ы, Навасёлкаўскі 2-і, Пашкаўскі, Палыкавіцкі, Рафалаўскі, Сялецкі, Цішоўскі. 21 жніўня 1925 году зьменены назвы сельсаветаў: Карабанаўскі ў Краснапольскі, Коцінскі ў Хонаўскі, Навасёлкаўскі 2-і ў Гусьлішчанскі, Навасёлкаўскі 1-ы ў Навасельскі.

24 верасьня 1926 году створаны Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет.

У 1927 годзе створаны Чарназёмаўскі сельсавет.

2 сакавіка 1931 году Лупалаўскі раён быў скасаваны, і частка яго сельскіх саветаў адышла да Магілёўскага раёну — Амхаўскі, Грабянёўскі, Мастоцкі, Машанацкі, Махаўскі, Слабодкаўскі, Таранаўскі, Шчэжарскі. Такім чынам, у Магілёўскім раёне стала 29 сельскіх саветаў, а агульная колькасьць насельніцтва стала больш за 145 тыс. чалавек.

У 1935 годзе пачалася новая рэформа адміністрацыйнага падзелу — разбуйненьне раёнаў. У выніку рэформы быў створаны Круглянскі раён, ліквідаваны ў 1931 годзе. Круглянскі раён ўключаў частку сельсаветаў Бялыніцкага раёну, апошні стаў занадта малым па плошчы і да яго далучылі 5 сакавіка 1935 году тры сельсаветы Магілёўскага раёну — Вішоўскі, Навасёлкаўскі і Рафалаўскі.

23 жніўня 1937 году Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі.

На 1 студзеня 1941 году ў Магілёўскі раён уваходзіла 26 сельсаветаў.

На сёньняшні дзень у Магілёўскім раёне налічваецца 15 сельскіх саветаў: Буйніцкі, Вендараскі, Вяйнянскі, Дашкаўскі, Заводзкаслабодзкі, Кадзінскі, Княжыцкі, Махаўскі, Мастоцкі, Нядашаўскі, Пашкаўскі, Палыкавіцкі, Семукацкі, Сідаравіцкі, Сухарэўскі. 23 сьнежня 2009 году ліквідаваны Брылеўскі сельсавет.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 43 166 чалавек (перапіс); 2016 год — 40 234 чалавекі; 2017 год — 40 130 чалавек; 2018 год — 40 230 чалавек

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Магілёўскі Раён  Магілёўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Магілёўскі Раён ГісторыяМагілёўскі Раён Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелМагілёўскі Раён НасельніцтваМагілёўскі Раён КрыніцыМагілёўскі Раён Вонкавыя спасылкіМагілёўскі РаёнБеларусьБыхаўскі раёнБялыніцкі раёнДрыбінскі раёнКлічаўскі раёнМагілёўская вобласьцьЧавускі раёнШклоўскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РыбалтБуратыяКавалёў ГрудВыкраданьне чалавекаГавілаДразды (гурт)ЛатвіяЛьвоўЯнка СіпакоўКіляват-гадзінаЮзаф ДашчынскіЭдуард БелагураўЦмокГарлачАлесь АркушЮрась СьвіркаАўтарскае праваКрыніца (Беластоцкі павет)Армянскі каляндарІндыяСакЗаймаЛяхавічыМэдыяВікіКалітнікІндаэўрапейскія мовыЖыгімонтХутарКантрабандаСьнегГерб ЛепеляСала (імя)Браніслаў Камароўскі800ІнсультЗапарожжаГомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка СкарыныСьвята працыВэб-дызайнАкторы парнафільмаўІгар СідарукКубізмБудаўніцтваПарнафільм у ФранцыіНью-Ёрк (штат)Хартыя’97Грамадзкі набытакСьцяпан НекрашэвічНямецка-савецкая вайнаМарынкаЗакозельПаронімыЛесьбійская эротыкаДзесяцігодзьдзеАнтуан дэ Сэнт-ЭкзюпэрыЛетуваЛагойскМаксім ГарэцкіНапалеон I БанапартЛетувізацыяМачанкаБэтлеемЦэгла🡆 More