Робэрт Дэ Ніра: амэрыканскі актор, рэжысэр і прадусар

Ро́бэрт Дэ Ні́ра-малодшы (па-ангельску: Robert De Niro, Jr.; нарадзіўся 17 жніўня 1943 году, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі актор, рэжысэр і прадусар.

Уладальнік прэміяў «Залаты Глёбус» (1981 і 2011) і «Оскар» (1975 і 1981). Пры гэтым ён стаў першым акторам у гісторыі кінэматографу, які атрымаў Оскар за найлепшую ролю ў фільме неангельскай мовай. Артыст вядомы сваёй доўгай супрацай з рэжысэрам Мартынам Скарсэзэ, зь якім яны вырабілі шмат выбітных фільмаў, першым зь якім стаў «Злыя вуліцы» ў 1973 годзе.

Робэрт Дэ Ніра
Робэрт Дэ Ніра: Біяграфія, Крыніцы, Літаратура
Дата нараджэньня 17 жніўня 1943(1943-08-17)[…] (80 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, кінапрадусар, кінаактор, актор агучваньня, тэлепрадусар, сцэнарыст, тэатральны актор, актор, тэатральны прадусар, прадусар, рэжысэр
Бацька Робэрт Дэ Ніра-старэйшы[d]
Маці Вірджынія Эдмірал[d]
Дзеці Дрэна Дэ Ніра[d], Рафаэл Дэ Ніра[d], Эліят Дэ Ніра[d], Джуліян Дэ Ніра[d] і Ааран Дэ Ніра[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000134
Сайт tribecafilm.com

Біяграфія

Першыя ролі

Дэ Ніра пачаў здымацца ў невялікіх фільмах, у тым ліку ў фільмах Браяна Дэ Пальмы. У 1969 годзе выйшаў фільм рэжысэра «Вясельная вечарына», які, аднак, здымаўся яшчэ ў 1963 годзе і шэсьць гадоў чакаў свайго часу. Пасьля было яшчэ некалькі фільмаў у супрацы з Дэ Пальмам, але актор у тыя часы яшчэ быў амаль невядомы. У 1972 годзе ён крыху папрацаваў у тэатры, але ў наступным годзе зьявіўся ў кінастужцы «Павольна бей у бубен», дзе выканаў галоўную ролю. Актора вылучылі крытыкі, гэтак жа як і партнэра па фільму Вінсэнта Гардэнію, які атрымаў намінацыю на прэмію Оскар як актор другога пляну.

Супраца з Скарсэзэ і посьпех

У 1973 годзе актор пачаў супрацу з Мартынам Скарсэзэ, і ў тым жа годзе выйшаў крымінальны фільм «Злыя вуліцы», дзе Дэ Ніра выканаў поруч з Гарві Кейтэлам галоўную ролю. Не зважаючы на тое, што Дэ Ніру прапаноўвалі некалькі роляў на ягоны густ, Скарсэзэ жадаў, каб Дэ Ніра выканаў ролю дробнага злачынца Малечы Джоні. Дэ Ніра і Кейтэл атрымалі свабоду ў імправізацыі ў пэўных сцэнах, але памочнік рэжысэра Рон Сэтлаф узгадваў, што Дэ Ніра быў надзвычай сур’ёзным у падтрыхтоўцы да выкананьня ролі, што ізаляваўся ад астатняй часткі акторскага складу і пэрсаналу. Фільм браў удзел у Канскім і Нью-Ёрскім кінафэстывалях, атрымаўшы добрыя водгукі. Кінакрытык Роджэр Эбэрт адзначыў выбітнае выкананьне Дэ Нірам сваёй ролі. Аднак, па-сапраўднаму прарыўнай роляй для актора стала выкананьне ролі маладога Віта Карлеонэ ў фільме «Хросны бацька 2» (1974) Фрэнсіса Форда Копалы. Каб выканаць гэтую ролю Дэ Ніра пачаў вывучаць сыцылійскі дыялект італьянскай мовы і некалькі месяцаў правёў у Італіі. Актор атрымаў Оскар за найлепшую ролю другога пляну, а фільм, назьбіраўшы 48 млн даляраў, здабыў статуэтку ў намінацыі найлепшы фільм.

Ужо ў наступным фільме актор вярнуўся да Мартына Скарсэзэ, якой здымаў фільм «Таксовец» пра самотнага вэтэрана Віетнамскай вайны, які шукае месца ў жыцьці. Дзеля ролі актор схуднеў на 13 кіляграмаў, а таксама некаторы час правёў у кампаніі з вайкоўцамі ЗША ды вывучаў звычкі сапраўдных таксоўцаў. У выніку Дэ Ніра быў намінаваны на Оскар за найлепшую мужчынскую ролю, а ягоны выраз «Ты са мной размаўляеш?» у адной з сцэнаў набыў шалёную папулярнасьць. У 1977 годзе актор зьявіўся ў фільме «Апошні багач» рэжысэра Эліі Казана. У 1977 годзе Дэ Ніра зноў працаваў з Скарсэзэ гэтым разам над фільмам-м’юзыклам «Нью-Ёрк, Нью-Ёрк». Дзеля выкананьня ролі ён браў урокі навучаньня гры на саксафоне. Цікава што, фільм атрымаў чатыры намінацыі Залатога Глёбусу, у тым ліку і за выкананьне ролі дэ Нірам, але водгукі на фільм былі зьмяшанымі. Тым ня менш, крытыкі гульню Дэ Ніра амаль не крытыкавалі. Не зважаючы на тое, што ён ужо выконваў ролі былых вайскойцаў-вэтэранаў вайны ў Віетнамі, у 1978 годзе актор знову ўвасобіўся ў такім пэрсанажы ў кінастужцы «Паляўнічы на аленяў» працы Майкла Чыміна. Як успамінаў прадусар фільму Майкл Дылі, Дэ Ніра запрасілі на ролю, бо вядомасьць папярэдніх твораў актора мусіла забясьпечыць посьпех фільму ледзь вядомага рэжысэра. Фільм атрымаўся ўдалым, то бок ён атрымаў шмат прэміяў, а выступы акторскага складу былі цёпла сустрэтыя крытыкамі.

Няўдачы і вяртаньне да посьпеху

Робэрт Дэ Ніра: Біяграфія, Крыніцы, Літаратура 
Робэрт Дэ Ніра на адным з кінафэстываляў у 1988 годзе.

Наступныя фільмы прарухваліся ў пракаце, аднак на кар’еру актора гэта амаль не ўплывала, бо ягоную гульны звычайна вылучалі. Гэтак нэо-нуарная драма «Тайны споведзі» (1981), крымінальны фільм «Аднойчы ў Амэрыцы» (1984), рамантычная драма «Закаханыя», сатырычная-антыўтопія «Бразылія» (1985), драма «Місія» (1986) ня мелі фінансавага посьпеху. Асабліва благія паказьнікі былі ў чарговай супрацы з Скарсэзэ. Ягоны фільм «Кароль камэдыі» 1982 году здолеў зарабіць толькі 2,5 млн даляраў пры бюджэце ў 19 млн даляраў. Сапраўдны касавы посьпех вярнуўся да актора зь фільмам «Недатыкальныя» працы ягонага добразнаёмага Раяна дэ Пальмы. Да самага пачатку здымачнага працэсу было не вядома пра ўдзел актора, які быў заняты спэктаклямі ў тэатры. У выніку, Дэ Ніра ўсё ж знайшоў час, але ня здолеў як трэба набраць вагу, каб добра адпавядаць Аль Капонэ. За сваё выкананьне ён атрымаў 1,5 млн даляраў. Далей Дэ Ніра адмовіў Скарсэзэ ва ўдзеле ў фільме «Апошняя спакуса Хрыста» (1988), але папярэдзіў, што ён далучыцца да здымак, калі рэжысэру гэта будзе абавязкова. Камэдыя «Мы не анёлы» з удзелам Дэ Ніра, Шона Пэна і Дэмі Мур ня мела посьпеху. Ужо ў наступным годзе актор усё ж такі знову ўжо ў шосты раз папрацаваў з Скарсэзэ. Вынікам чарговай супрацы стаў фільм «Славутыя хлопцы». У гэтае драме актор яшчэ раз паўстаў у вобразе гангстэра, але гэтым разам не высакародным хросным бацькам, а бяздушным катам. У тым жа годзе ён зьняўся ў фільме «Прабуджэньне».

Робэрт Дэ Ніра: Біяграфія, Крыніцы, Літаратура 
Прэсавая канфэрэнцыя з удзелам актора ў 1998 годзе.

Пасьля шэрагу фільмаў у 1992 на вялікія экраны выйшла кінастужка «Мыс страху», якая была рэмэйкам аднайменнага фільму 1962 году. Гэта быў ужо 7 фільм Дэ Ніра, дзе рэжысэрам працаваў Скарсэзэ. Актор адлюстраваў асуджанага гвалтаўніка Макса Кэдзі, які шукае помсты былому праўніку абаронцу, які першапачаткова абараняў яго. Кінатвор назьбіраў 182 млн даляраў, а актор атрымаў намінацыю на прэмію Оскар. Пладавіта Дэ Ніра правёў і наступныя гады, а ў 1993 годзе дэбютаваў як рэжысэр зь фільмам «Бронксаўская гісторыя». Праз год артыст зьявіўся ў фільме-адаптацыі «Франкенштайн Мэры Шэлі» паводле выбітнага твору Мэры Шэлі «Франкенштайн», дзе выканаў галоўную ролю. Стужка мела касавы посьпех, але водгукі на фільм былі адмоўнымі. Адметнымі сталі ролі ў крымінальным фільме «Казіно», чарговай супрацы з Скарсэзэ, і «Сутычка» Майкла Мана, якая распавядала пра купу рабаўнікоў. Першы зь іх быў шырока ўхвалены крытыкамі і здолеў назьбіраць каля 116 млн даляраў. Другая палова 1990-х для Дэ Ніра мінула ня вельмі добра, то бок артыст працягваў здымацца ў фільмах, але асаблівага посьпеху яны не дасягалі.

Камэдыйны талент

Робэрт Дэ Ніра: Біяграфія, Крыніцы, Літаратура 
На Канскім кінафэстывалі ў 2011 годзе.

Чарговы посьпех напаткаў актора толькі ў 1999 годзе пасьля выхаду фільма «Аналізуй гэтае». Дэ Ніра зьмяніў амплюа, выканаўшы камэдыйную ролю. Кінастужка зарабіла 176 млн даляраў ва ўсім сьвеце, а сам артыст быў намінаваны на Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю. Добрыя водгукі атрымала біяграфічная драма «Людзі гонару», якая распавядала пра жыцьцё вайскоўца-мурына Карла Брашыра. Але сапраўдным вялікім посьпехам цягам доўгіх гадоў стала кінакамэдыя «Знаёмства з бацькамі», дзе Дэ Ніра выканаў камэдыйную ролю колішняга супрацоўніка ЦРУ. Фільм зарабіў 330 млн даляраў, а актор атрымаў найвялікшы ганарар у сваёй кар’еры. Кінакрытыкі віталі пераход Дэ Ніра ў амплюа камэдыянта і адзначалі ягоныя здольнасьці прымушаць гледачоў сьмяяцца. Актор працягваў здымацца ў крымінальных фільмах, але і браў удзел у здымках працягу нашумелай камэдыі «Знаёмства з Факерамі» (2004) і «Знаёмства з Факерамі 2» (2010). Апошні з памянёных фільмаў калі і меў прыбытак, але рэцэнзіі на творы былі негатыўныя. Актыўна артыст працаваў і наступныя гады, але зь фільмаў тых часоў варта вылучыць «Бязь межаў» 2011 году, дзе Дэ Ніра выканаў другасную ролю, а таксама камэдыю «Стажэр» 2015 году, дзе актор ужо гуляў галоўную ролю поруч з Эн Гэтэўэй. У апошнім зь фільмаў кінакрытык Марк Олсэн заўважыў, што Дэ Ніра выявіў сьвежую ды спакойную лёгкасьць. У 2019 годзе актор зьявіўся ў пасьпяховым фільме «Джокер», які атрымаў 11 намінацыяў на Оскар. У тым жа годзе быў выпушчаны чарговы фільм Скарсэзэ «Ірляндзец», дзе таксама браў удзел і Дэ Ніра. У гэтай жа стужцы зьняліся ў даўнія знаёмыя артыста — Аль Пачына, Гарві Кейтэл і Джо Пэшы. У студзені 2021 году Дэ Ніра быў падпісаны да фільму «Амстэрдам», які пабачыў сьвет толькі ў кастрычніку 2022 году. Не зважаючы на зорны акторскі склад, кінастужка ня дала рады, ня здолеўшы адбіць выдаткаваныя грошы.

У 2023 годзе артыст узяў удзел у здымках фільму Скарсэзэ «Забойцы кветкавага месяцу», дзе галоўныя ролі акрамя самога актору выканалі Леанарда Дыкапрыё і Лілі Гладстан.

Крыніцы

Літаратура

  • Rausch, Andrew J. The Films of Martin Scorsese and Robert De Niro. — Scarecrow Press, 2010. — ISBN 9780810874145

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Робэрт Дэ Ніра БіяграфіяРобэрт Дэ Ніра КрыніцыРобэрт Дэ Ніра ЛітаратураРобэрт Дэ Ніра Вонкавыя спасылкіРобэрт Дэ НіраАкторАнгельская моваЗалаты ГлёбусЗлучаныя Штаты АмэрыкіНью-ЁркОскарРэжысэр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сяргей НавумчыкДзень ПерамогіНямецка-савецкая вайнаПрыморскі крайПарнаграфія ў ЗШАХуткасьць сьвятлаРасейцыУнітарная дзяржаваСядзібаСельская гаспадарка БеларусіСяброўстваПарк цёмнага небаНаркамаўкаГрупавы сэксТутэйшыя (п’еса)Жанчына зьверхуСтачкаСэксізмМэтэароідУНІАНЛошаМіхась БашлакоўЛепельЯн СерадаПанцеляймон ПанамарэнкаЯн ЧэрскіВікіFTPПаўстаньне 1863—1864 гадоўДзярэйкаТодар КляшторныРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуУзброеныя сілыКаскадныя табліцы стыляўФінансыВершаваны памерЭратычнае мастацтваwordpressСпадарожнікі СатурнаКастусь КаліноўскіНямеччынаЗьвяздаІсьляндзкая кронаВасіль ЖуковічВітаўтМачанкаМаксім БагдановічУладзіслаў СыракомляМаскваЛязьбійская парнаграфіяШпакКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Твэрк16482015Анатоль БутэвічКандрат КрапіваВільняМенскГабрэйская аўтаномная вобласьцьБацькаўшчынаКарлес ПудждэмонВацлаў Ластоўс곥СарЭмбэр Герд🡆 More