Прывілей Вітаўта Жыдам 1388 Году

Прывіле́й Ві́таўта жыда́м 1388 го́ду — першы юрыдычны акт, якім устанаўліваўся прававы статус жыдоў у ВКЛ, якія пачалі актыўна засяляць гарады заходняй часткі дзяржавы ў другой палове 14 стагодзьдзя.

Выдадзены Вітаўтам 24 чэрвеня 1388 году жыдоўскай грамадзе (кагалу) Бярэсьця як найбольш шматлікай, эканамічна разьвітай і арганізаванай жыдоўскай грамадзе ў княстве, якая на працягу некалькіх стагодзьдзяў каардынавала агульнажыдоўскае эканамічнае, грамадзкае і рэлігійнае жыцьцё ў дзяржаве; фактычна прывілей распаўсюджваўся на ўсё жыдоўскае насельніцтва ВКЛ.

У канцы XV ст. вялікі князь Аляксандар, ідучы насустрач магнатэрыі, якая бачыла ў жыдох канкурэнтаў у наданьні вялікакняскаму скарбу пазык, пастанавіў выгнаць габрэяў з ВКЛ уключна з канфіскацыяй іх маёмасьці і скасаваньні дадзеных імі пазык. Неўзабаве цяжкое становішча вялікакняскага скарбу падштурхнула Аляксандра да дазволу габрэям вярнуцца, хоць яны не атрымалі канфіскаваную маёмасьць.

Пазьней неаднойчы пацьвярджаўся і ўдакладняўся, на яго ўзор выдаваліся прывілеі жыдам іншых гарадоў (Трокаў, Горадні, Луцку і г. д.); у 1507 годзе пацьверджаны вялікім князем Жыгімонтам I Старым у якасьці агульнадзяржаўнага акту Вялікага Княства Літоўскага. Паводле гэтага дакумэнту жыды былі асабіста недатыкальнымі, жыдоўскія грамады былі юрыдычна аўтаномнымі, замацоўваліся прынцыпы іх тэрытарыяльнай арганізацыі і ўзаемадзеяньня зь інстытутамі дзяржаўнай улады. У асноўным паўтараў нормы жыдоўскага права краінаў Цэнтральнай Эўропы 1214 стагодзьдзяў.

Арыгінал (па-лацінску) не захаваўся, вядомыя 8 сьпісаў 1517 стагодзьдзяў на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах, у тым ліку гэтак званы Берасьцейскі сьпіс 17 стагодзьдзя, які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Менску.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

14 стагодзьдзеВКЛЖыды

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міхась ЧаротВялікае Княства ЛітоўскаеЮры ПадабедГенадзь ШутаўВадзянікКліматJavaЧэрвеньВіцебскПрыслоўеСьпіс вуліц ПружанаўПрыметнікАргазмВольга ІпатаваРадзівілыМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеГлеб ЛабадзенкаАсьміна (імя)Уладзімер ПолацкіПратэсты ў Беларусі (2020—2022)ТрыбадызмWordleФундацыя «Вікімэдыя»ФарбаВільня.itЛюдвік НарбутІван ЦерцельІван АрашкевічДзед ТалашПарнафільмТэхналёгіяThe BeatlesКанстытуцыя БеларусіСусьветная служба Бі-Бі-СіМарыя СапегаНаваградакПастава на каленяхДасьледаваньнеКотБеларускі клясычны правапісУкраінцыАляксандар БрукнэрАдольф ГітлерАляксандар ВіхорГорадЖыве Беларусь! (песьня)Родныя гоні (1927)БруліЗбанНаша НіваЧарнобыльская катастрофаПольшчаАўстраліяБаранавічыЧэская моваСельская гаспадаркаМіленОйча нашЭль НіньнёВасіль ЖуковічУсебеларускі народны сходГімн БеларусіПаўднёвая КарэяНаркотыкСьвятлана ЦіханоўскаяДзьвінскУкраіна🡆 More