Алесь Белы

Але́сь Бе́лы (Аляксандар Валерыянавіч Белы, нар.

17 лютага 1968, Менск) — беларускі гісторык. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008).

Алесь Белы
Алесь Белы
Дата нараджэньня 17 лютага 1968(1968-02-17) (56 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы Беларускі політэхнічны інстытут (1989)
Занятак публіцыст, гісторык
Навуковая сфэра Гісторыя
Вядомы як Аўтар кнігі «Хроніка Белай Русі. Chronicon Russiae Albae. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы»
Навуковая ступень доктар філязофіі
Узнагароды Прэмія імя Францішка Багушэвіча (2001)

Біяграфія

Нарадзіўся ў Менску, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1989), Кінгзтанскую школу бізнэсу ў Вялікабрытаніі (1996). У 2008 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па гісторыі ў Клайпедзкім унівэрсытэце (Летува) па тэме: «Лякалізацыя хароніма Белая Русь паводле заходнеэўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц XIII — сярэдзіны XVIII стагодзьдзяў».

Аўтар кнігі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Менск, 2000) — дэталёвае рэканструкцыі эвалюцыі зьместу назвы «Белая Русь» у сыстэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнеэўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц VI—XVIII стагодзьдзяў.

Ляўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча 2001 году. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі Беларусі ў часопісе «Спадчына» і Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі, у ангельскіх часопісах, радыёпраграмаў сэрыі «Беларуская Атлянтыда» на Радыё Свабода. Суаўтар дакумэнтальнага тэлевізійнага цыклю БТ «Маем рэчы». Аўтар і ўкладальнік кніг «Наша Страва», «Энциклопедия белорусской кухни», «Belarusian Cookbook».

Асноўныя інтарэсы

Бізнэс

У 2005 годзе набыў шляхецкі дом у вёсцы Малой Люцінцы Валожынскага раёну, які зьбіраўся рэканструяваць і дзе прапаноўваў турыстычныя паслугі. Пазьней выступаў кансультантам рэстарана нацыянальнай кухні ў цэнтры Менску.

Ацэнкі

Крытыкуецца за сваё агрэсіўнае стаўленьне да Беларускага нацыянальнага адраджэньня. У сваіх публічных выказваньнях выступаў актыўным апалягетам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, агульна абвінавачваў гістарычных дзеячоў Беларускага адраджэньня і сучасных беларускіх культурніцкіх актывістаў у нацызьме, антыхрысьціянстве ды іншым. Вядомы як складальнік сьпісу «нацыстаў-беларутэнаў», у які ён улучыў у тым ліку гісторыка Ўладзімера Арлова.

Нягледзячы на агрэсіўнае непрыняцьце беларускіх адраджэнцаў, актыўна цытуе калядную песьню, вядомую выняткова з адной крыніцы — публікацыі аднаго з пачынальнікаў Беларускага нацыянальнага адраджэньня Вацлава Ластоўскага (хоць аўтэнтычнасьць шэрагу песьняў, апублікаваных Ластоўскім, неаднаразова ставілася пад сумнеў, а сам Белы ў сваёй кнізе «Наша Страва» азначае Ластоўскага як «вялікага містыфікатара»). Адметнасьцю гэтай песьні, знойдзенай Ластоўскім у аправе кнігі, падараванай яму ў 1923 годзе начальнікам Дэпартамэнту рэлігіі Летувы Казімерасам Прапалянісам(lt), ёсьць называньне «ліцьвінамі» асобаў зь летувіскімі імёнамі: «Енас з Юргасам з пушчаў літвіны нясьлі Хрыстові з салам бацьвіны» (тым часам паводле беларускай народнай песьні, добра вядомай з парыскай лекцыі пра Беларусь Аляксандра Рыпінскага, апісаньня Барысаўскага павету Яўстаха Тышкевіча, слоўніка Насовіча і зборніка беларускіх песень Пятра Бяссонава — «Кузьма и Дземьянъ два Лицвины, принешли горшочекъ боцвиння», а паводле варыяцыі гэтай жа песьні на Піншчыне — «два літвіны із Дывін прынясьлі гаршчык батвін»). Сам Белы азначае апублікаваную Ластоўскім песьню як «традыцыйную калядку пачатку XVIII стагодзьдзя», а таксама прыводзіць непраўдзівыя зьвесткі, што «арыгінал быў надрукаваны ў выд.: Служебник. Супрасль, 1726».

У верасьні 2023 году летувіскі гісторык, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдас Бумблаўскас заявіў, што «што ёсьць і канструктыўныя „літвіністы“, як, напрыклад, Аляксандар Белы, які прызнае гістарычныя межы Летувы шырэй, чым межы 1920 году».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алесь Белы БіяграфіяАлесь Белы Асноўныя інтарэсыАлесь Белы БізнэсАлесь Белы АцэнкіАлесь Белы КрыніцыАлесь Белы Вонкавыя спасылкіАлесь БелыМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Валеры ГапееўКунілінгусДарога Р43 (Беларусь)Фрыдрых ШылерКарлес ПудждэмонАндрэй ДынькоШвэцыяПубліцыстыкаЖывіляЧалавекЛюдміла СільноваНаша ўскраінаМікола МятліцкіБАТЭ БарысаўМіндоўг (імя)Лізаньне похвыГішпаніяРасеяФара Вітаўта (Горадня)Эразм ЦёлакТрыбуна працыАртур ВольскіКастусь КаліноўскіСурвэткаІсьляндзкі коньHTMLУ краіне райскай птушкіЯн ЦывінскіЯнка КупалаБеларуская АЭСЯнка СіпакоўРужанецЖыве Беларусь!Андрэй КурэйчыкГомельская вобласьцьМіс СусьветБісэксуальная парнаграфіяАляксандар МакедонскіЗьмітрок БядуляУладзімер Караткевіч1980Арганізацыя Аб’яднаных НацыяўМэдыяВікіІгнат ДамейкаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Любарт (імя)Віцебскі сшытакМастацкі творРажава (Беларусь)Юры СабалеўскіЮры ГумянюкДзікNokia 6233БерасьцеБеларуская Народная РэспублікаБобраАлег ЖданПлоцевы актВіялянчэльШмоняДаўгерд (імя)НаваполацакШыізмДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Карэйская моваАнатоль СысВіленскі ўнівэрсытэтАлесь ЧумакоўДыплём🡆 More