Новы Час: пэрыяд часу прыкладна з 1500 року да сёньня

Но́вы час, но́вая гісто́рыя або суча́сны пэры́яд — пэрыяд гісторыі чалавецтва, які ідзе пасьля Сярэднявечча (то бок пасьля 1500 року па Н.

Хр.) да нашых дзён. Гэткая гістарычная пэрыядызацыя заснаваная пераважна на эўрапейскай і заходняй гісторыі.

Новы час падзяляецца на некалькі пэрыядаў:

  • Раньні новы час (к. 1500—1800). Характарызаваўся шырокімі інтэлектуальнымі, палітычнымі і эканамічнымі зьменамі. У гэты пэрыяд адбыліся эпоха Асьветніцтва, індустрыяльная рэвалюцыя і эра рэвалюцый, пачынаючы ад Амэрыкі ды Францыі, пазьней распаўсюджаная на іншыя краіны.
  • Позьні новы час пачаўся прыкладна каля 1800 сканчэньнем палітычных рэвалюцый канца XVIII стагодзьдзя. У гэты пэрыяд адбыўся пераход ад імпэрыяў і каляніялізму да нацыяў і дзяржаўнасьці, а таксама адбыліся абедзьве сусьветныя вайны(d).
  • Найноўшы час азначае пэрыяд па сканчэньні II сусьветнай вайны ў 1945 ркоу і працягваецца да цяпер. Таксама яго можна разглядаць як падпэрыяд позьняга новага часу.

У Новым часе адбыўся значны прагрэс у навуцы, палітыцы, вайсковай справе і тэхналёгіях. Ён таксама вядомы эпохай геаграфічных адкрыцьцяў ды глябалізацыі. У гэты час эўрапейскія дзяржавы, а пазьней іхнія калёніі пачалі палітычную, эканамічную ды культурную калянізацыю рэшты сьвету.

У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя мадэрнісцкае мастацтва, палітыка, навука ды культура запанавалі ня толькі ў Заходняй Эўропе і Паўночнай Амэрыцы, але распаўсюдзіліся ці не ва ўсе цывілізацыі сьвету, не выключаючы тых, што традыцыйна ўважаліся варожымі заходняму сьвету і глябалізацыі. Шчыльна зьвязаныя з новым часам разьвіцьцё індывідуалізму, капіталізму, урбанізацыі ды вера ў станоўчыя якасьці тэхналягічнага і палітычнага прагрэсу.

Страшэнныя сусьветныя войны ды іншыя праблемы новай эры, мноства якіх паўсталі ў выніку хуткіх пераменаў, а таксама наступаваная адсюль страта ўплыву традыцыйных рэлігій(d) ды маральных нормаў спрычынілася да рэакцыйнай крытыкі сучаснага шляху разьвіцьця. Постмадэрнізм крытыкуе аптымізм і веру ў пастаянны прагрэс(d), а посткаляніяльная тэорыя крытыкуе панаваньне Заходняй Эўропы ды Паўночнай Амэрыкі над усім сьветам.

Крыніцы

Tags:

Гісторыя ЭўропыДа нашых дзёнСусьветная гісторыяСярэднявечча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СябарНацыяналізацыяСказГомельская вобласьцьАнатоль БутэвічПаляшукПорнасайтБлакітная сойкаЛічэбнікІван ЧыгрынаўЛюбарт (імя)ВыказьнікЛеанід ДайнекаПарнаграфія ў ВугоршчынеПаўлюк ТрусАркадзь СмолічВалошкаЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіЛяхавіцкі замакАндрэй ДынькоВільгельм8 сакавікаДрама (аповесьць)Джулія Тэйлар22 красавікаРэформа беларускага правапісу 1933 годуКурдзкая моваÆКатэхізіс Сымона БуднагаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПятро Дудо633Уладзімер КонанЛацкая моваНаркотыкКарлес ПудждэмонВайшнорыяЕва ВежнавецПрыметнікNokia 6233Нарвід16 красавікаАндрэй ХадановічКарбоўцыГрошыБеліца (Жлобінскі раён)Вялікае Княства ЛітоўскаеСонцаМэдыяВікіОпсаГенадзь КарпенкаСяброўстваПрыназоўнікГейтартУсевалад ІгнатоўскіВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)РожаваМарына ВасілеўскаяБерасьцеБДСМЯнка КупалаСан-ФранцыскаIRCБеларускае ПалесьсеРасейская моваБелавеская пушчаМіра (імя)Мацьвей СьвідзінскіДарога Р6 (Беларусь)Нямеччына🡆 More