Полацкі Богаяўленскі Манастыр

Помнік сакральнай архітэктуры
Полацкі Богаяўленскі манастыр
Полацкі Богаяўленскі манастыр
Полацкі Богаяўленскі манастыр
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°29′03″ пн. ш. 28°46′06″ у. д. / 55.48417° пн. ш. 28.76833° у. д. / 55.48417; 28.76833 28°46′06″ у. д. / 55.48417° пн. ш. 28.76833° у. д. / 55.48417; 28.76833
Канфэсія праваслаўе
Статус Ахоўная зона
Полацкі Богаяўленскі манастыр на мапе Беларусі
Полацкі Богаяўленскі манастыр
Полацкі Богаяўленскі манастыр
Полацкі Богаяўленскі манастыр
Полацкі Богаяўленскі Манастыр Полацкі Богаяўленскі манастыр на Вікісховішчы

Полацкі Богаяўленскі манастыр — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з Богаяўленскай царквы і жылога корпуса зь дзьвюма цёплымі Эўрасіньнеўскай і Кацярынінскай цэрквамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Дзеля пабудовы манастыра 8 траўня 1582 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў два пляцы і вызваліў яго ад мескіх павіннасьцяў. У XVI—XVIII стагодзьдзяў манастыр складаўся з драўлянай царквы і будынка брацкай школы. Падпарадкоўваўся беспасярэдне Кіеўскай мітраполіі і канстантынопальскаму патрыярху. Упамінаецца ў 1633—1636 гадох, калі князь Самуэль Леў Агінскі і міравы земскі судзьдзя Сэбастыян Мірскі аднавілі прыстанак па пажары і паспрыялі заснаваньню праваслаўнага брацтва. У 1633 годзе манастыр як праваслаўны зацьвердзіў сваёй граматай кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза. Сэбастыян Мірскі ахвяраваў пляц на Вялікай вуліцы дзеля пабудовы тэатра і школы (у 1656—1659 гадох у ёй выкладаў беларускі пісьменьнік і філёзаф Сімяон Полацкі). У 1650-я гады маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч перадаў манастыру апусьцелы Спаскі манастыр зь яго вёскамі і двума млынамі на рацэ Палаце. У манастырскім архіве захоўваліся старажытныя акты і прывілеі, сярод якіх былі граматы маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча 1655—1660 гадоў. Асноўнай уласнасьцю манастыра была вёска Ропна.

У чэрвені 1683 году манастыр пацярпеў ад мескага пажару, таму манахі мусілі закласьці на правабярэжным баку Полацка капліцу і новую царкву. Па пажары 1757 году ў 1761—1779 гадох збудавалі мураваную Богаяўленскую царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, комплекс канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1782 годзе архітэктар Дж. Кварэнгі распрацаваў праект пашырэньня манастыра. Прадугледжвалася раскрыцьцё архітэктурнага ансамбля ўздоўж Вялікай вуліцы — з бакоў царквы паўсталі два 2-павярховыя будынкі, разьмешчаныя чырвонай лініяй вуліцы: з захаду жылы корпус, з усходу — школа (з 1835 году мужчынская духоўная вучэльня, не захавалася). У 1798 годзе манастыр пакінулі за штатам, а ў 1842 годзе ўзьвялі ў другую клясу. У пачатку XIX ст. з усходу ад царквы збудавалі «эканамічны дом» (не захаваўся). У пачатку XX ст. пры манастыры налічвалася 28 чалавек браціі пад кіраўніцтвам архімандрыта Яўфімія.

Найноўшы час

У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі манастыр. У 1970-я гады жылы корпус рэстаўравалі, па чым яго выкарыстоўвалі як жылы дом. Пазьней будынак прыстасавалі пад музэй-бібліятэку Сімяона Полацкага і музэй беларускага кнігадрукаваньня. У 1959 годзе на будынку павесілі мэмарыяльную дошку Сімяону Полацкаму.

Па рэстаўрацыі ў 1981 годзе ў царкве разьмяшчалася карцінная галерэя. У 1991 годзе царкву перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура

Богаяўленская царква

Царква Божага Яўленьня — помнік архітэктуры барока. Гэта крыжова-купальная базыліка з 2 вежамі на галоўным (заходнім) фасадзе і паўкруглай апсыдай. Над перакражаваньнем асноўнага аб’ёму і трансэпту — высокі сьветлавы барабан з сфэрычным купалам, завершаным гранёным ліхтаром. Такімі ж купаламі завяршаюцца 1-ярусныя фасадныя вежы, паўночная зь якіх зьяўлялася званіцай (7 званоў). Сьцены вежы, грані барабана праразаюцца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца пілястрамі ў прасьценках. Галоўны фасад вэртыкальна падзяляецца магутнымі слаістымі пілястрамі на высокіх цокалях, восьсю сымэтрыі аркавы ўваходны партал і аконны праём хораў над ім. Вось сымэтрыі бакавых фасадаў падкрэсьліваецца рызалітам з лучковым уваходным праёмам з глыбокімі адхіламі. Пэрымэтрам будынка праходзіць карніз простага профілю.

Усярэдзіне 4 масіўныя слупы квадратнага сечавы, перакінутыя церазь іх аркі і ветразі нясуць сфэрычны купал зь ліхтаром. Цыліндрычны барабан пад купалам мае выгляд ратонды. Перакрыцьці — цыліндрычныя скляпеньні на распалубках. Над нартэксам на тройной аркадзе разьмяшчаюцца хоры з каванай агароджай. На левым перадалтарным слупе месьціцца ракальная арка — выхад на колішні амбон. Фрагмэнтарна захаваўся фрэскавы росьпіс на ўнутранай паверхні барабана.

Жылы корпус

Жылы корпус — помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта Г-падобны ў пляне будынак. Ва ўсходнім крыле разьмяшчаліся кельлі манахаў, пакоі ігумена, у кутняй частцы — дзьве цёплыя царквы: Эўфрасіньнеўская і Кацярынінская (плян зьмяніўся). З прычыны няроўнасьці рэльефу частка будынка мае наўпадвальны паверх. Галоўны (паўночны) фасад арыентуецца на гістарычную Вялікую вуліцу. У кампазыцыі галоўных фасадаў будынкаў выкарыстоўваецца характэрны для клясыцызму прынцып ордэру, але безь яго вэртыкальных частак. Першы паверх выступае як п’едэстал пад больш парадным другім паверхам, дэкаруецца рустам і падзяляецца невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі. На гладкай паверхні сьценаў другога паверха — шырокі пасак, вокны больш выцягнутыя, з простымі ліштвамі. Будынкі завяршаюцца разьвітым прафіляваным карнізам. Кутняя частка (тут знаходзіліся кельлі) вылучаецца чатырма дарыцкімі паўкалёнамі, завяршаецца франтонам і невялікай вежай з купалам на цыліндрычным барабане.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Полацкі Богаяўленскі Манастыр  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000617

Tags:

Полацкі Богаяўленскі Манастыр ГісторыяПолацкі Богаяўленскі Манастыр АрхітэктураПолацкі Богаяўленскі Манастыр ГалерэяПолацкі Богаяўленскі Манастыр ЗаўвагіПолацкі Богаяўленскі Манастыр КрыніцыПолацкі Богаяўленскі Манастыр ЛітаратураПолацкі Богаяўленскі Манастыр Вонкавыя спасылкіПолацкі Богаяўленскі Манастыр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс гарадоў БеларусіУрліхГісторыя ПолацкуМаскваКантмінДзень ЗямліВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)ПаляндвіцаКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)ПаставыШтрэйкбрэхер1891IBMКарупцыяЭйбарКонрадСакуныОрдэн ПагоніЛезьбіянстваАнатоль БутэвічСтаніслаў ШушкевічАндрусь ГорватАнгельская моваАмонімПарнаграфіяМаларытаHromadske.TVМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніМенская вобласьцьГама (літара)Савушкін прадуктРусіфікацыя БеларусіАлесь ПетрашкевічМаркёрНаша НіваПрыматыПаўночна-Заходні крайЁгаВэб-сайтДалярПарнакапытныяЖанчына зьверхуПрымакі (п’еса)Францішак СкарынаКузьма ЧорныРазьвітаньне з РадзімайВялікабрытаніяУлёф МэльбэргАдвакатФранцыск СкарынаПадвойнае пранікненьнеБлог15 красавікаБаранавіцкі раёнЗа Беларусь!Усяслаў ЧарадзейПарыжБеларускае нацыянальнае адраджэньнеІзбутЛюдміла РублеўскаяC++БагоўкаАндрэй МукавозчыкБеласток — ГорадняСубтытрыБычкі (Віцебская вобласьць)Алесь ПісьмянкоўE (літара)Анатоль КлышкаСпакусьнікіВасіль Ігнаценка🡆 More