Палата: рака ў Беларусі

Палата́ — рака ў Беларусі і Расеі, правы прыток ракі Дзьвіны.

Цячэ ў Пскоўскай вобласьці і Полацкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 93 км (на тэрыторыі Беларусі 86 км). Плошча вадазбору 651 км² (у Беларусі больш за 470 км²). Выдатак вады ў вусьці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Рака
Палата
Сутокі Палаты і Дзьвіны каля Полацку
Сутокі Палаты і Дзьвіны каля Полацку
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Колпіна
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Полацкі раён і Пскоўская вобласьць
Даўжыня 93 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,8 м³/с
Плошча басэйну 651 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Асноўныя прытокі

  • Правыя: Лютая, Страдань
  • Левыя: Тросьніца, Чартоўка

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Выцякае з возера Колпіна за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Колпіна Невельскага раёну (у межах Гарадоцкага ўзвышша), цячэ праз возера Неклач (Расея), Полацкай нізінай (у вярхоўі празь лясныя масівы) і возера Ізмак. Вусьце ў межах места Полацку.

Даліна трапэцападобная, шырынёй 100—400 м. Абалона двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае (шырыня 150—300 м). Рэчышча моцназьвілістае, на асобных дзялянках у верхняй і сярэдняй плыні на працягу 14,2 км каналізаванае: шырыня яго 5—10 м, ніжэй за ўток ракі Лютай месцамі да 30 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4 м, найбольшая 5 м (1931 год). Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 дні.

Крыніцы

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 281—282.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Tags:

Палата Асноўныя прытокіПалата На рацэПалата Агульныя зьвесткіПалата КрыніцыПалата ЛітаратураПалатаБеларусьВыдатак вадыВіцебская вобласьцьДзьвінаПолацкі раёнПскоўская вобласьцьРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РасеяВікісховішчаПлыньЯкуб ЯсінскіСамілаСавушкін прадуктПацук шэрыЯдзернае паліваІдышАўгуст МоцныАвечкаМаксім ГарэцкіЛетуваБлакітная сойкаВэб-дызайнУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціЖамойцьАляксандар Лукашэнка30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Прыдатак (мовазнаўства)Парнаграфія ў ІталііУладзімер ТарасевічАнатоль БутэвічЯн ЧыквінГімн Беларускай ССРQ AwardsБінейкаПятро ВасючэнкаЗ воўчым білетамЎэйлзІгар КабілянскіМаксім БагдановічЯва (імя)Рыгор МарцьянаўMonodontidaeМакс ШчурЛют14 красавікаМенскі мэтрапалітэнВікізьвесткіБДСМGoogle DriveАльшаны (Столінскі раён)У краіне райскай птушкіДзьмухавецГукПэнсіяПростыя сказыНаша НіваГалоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуВасіль ЖуковічБеларускі нацыяналізмМастацкая літаратураМіністэрства фінансаў ЗШАБортніцтваМыш курганцаваСысуныКляштарАнатоль СысСтаніслаў ЯроцкіБесьпілётнікВольфганг Амадэй МоцартВасіль БыкаўДзед ТалашУкраінаДаўгаВадзім СаранчукоўЛязьбійская парнаграфіяБанкПадзелы Рэчы ПаспалітайМарат КазейБасовішча🡆 More