Новыя Валосавічы

Но́выя Вало́савічы — вёска ў Беларусі, на рацэ Букавіцы.

Цэнтар сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2000 год — 532 чалавекі. Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Лепеля; на аўтамабільнай дарозе Лепель — Халопенічы.

Новыя Валосавічы
лац. Novyja Vałosavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лепельскі
Сельсавет: Валосавіцкі
Насельніцтва: 532 чал. (2000)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2132
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°45′38.002″ пн. ш. 28°50′33.000″ у. д. / 54.76055611° пн. ш. 28.8425° у. д. / 54.76055611; 28.8425 28°50′33.000″ у. д. / 54.76055611° пн. ш. 28.8425° у. д. / 54.76055611; 28.8425
Новыя Валосавічы на мапе Беларусі ±
Новыя Валосавічы
Новыя Валосавічы
Новыя Валосавічы
Новыя Валосавічы
Новыя Валосавічы
Новыя Валосавічы
Новыя Валосавічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Валосавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Царква Раства Багародзіцы ў стылі драўлянага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, спалены савецкімі партызанамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Новыя Валосавічы 
Царква, 1766 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра мястэчка, сяло і слабаду Валосавічы датуецца 1633 годам і зьмяшчаецца ў інвэнтары Чашніцкага маёнтку. У гэты час тут існавалі царква Сьвятога Міхала і млын. Валосавічы ўваходзілі ў склад Полацкага ваяводзтва.

У 1780 годзе ўладальнік маёнтку Міхал Лапота прадаў яго Антонію Беліковічу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Новыя Валосавічы 
Рынак і царква, каля 1900 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Валосавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе яны сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. На 1893 год у мястэчку было 40 двароў, дзейнічала царква.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Валосавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валосавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Валосавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

20 жніўня 1924 году Валосавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Лепельскага раёну. На 2000 год у Валосавічах быў 191 двор.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 2000 год — 532 чал.

Інфраструктура

У Валосавічах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Лясная вуліца Баравая вуліца
Савецкая вуліца Сьвядзкая вуліца (частка)
Чашніцкая вуліца (частка)
Цэнтральная вуліца Барысаўская вуліца

Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.

Эканоміка

Лясьніцтва.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

За 0,5 км на захад ад Валосавічах і ў самой вёсцы на беразе сажалкі захаваліся курганныя могільнікі.

Страчаная спадчына

  • Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Новыя Валосавічы ГісторыяНовыя Валосавічы НасельніцтваНовыя Валосавічы ЗабудоваНовыя Валосавічы ЭканомікаНовыя Валосавічы Турыстычная інфармацыяНовыя Валосавічы КрыніцыНовыя Валосавічы ЛітаратураНовыя Валосавічы Вонкавыя спасылкіНовыя ВалосавічыБеларусьБукавіцаВалосавіцкі сельсавет (Лепельскі раён)ВёскаВіцебская вобласьцьЛепельЛепельскі раёнХалопенічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Этнічная тэрыторыя беларусаў.neБанкруцтваЭтнацыдКаханьне без пранікненьняHromadske.TVРамяствоГімн Беларускай ССРМарына ВасілеўскаяЖыве Беларусь! (песьня)Гаштольд (імя)ЧэрыкаўВайшнорыяЛевэркузэнПошасьцьІльля ЦішуроўВялікая Айчынная вайнаЛічэбнікАляксандар ЛукашэнкаБібліятэкаЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўСтаніслаў ЯроцкіВольга ЧамаданаваФлорыда17 красавікаМюнхэнМастурбацыяВіленская ратуша2024ПсыхалёгіяАзбука МорзэВіктар ШніпБеларуская моваMozilla FirefoxПолацакВагінальны сэксКандрат КрапіваІсак Ньютан1831Спіс марак аўтамабіляўПаўднёвая Карэя.aoРуген (імя)Мікіта ХрушчоўПорнасайтВыказьнікПацукЧэская моваЧарнобыльская катастрофаБаранавічыМаркёрПрэс-клюб БеларусьМоўная нормаТураўАбраз Маці Божай БарунскайСакрат ЯновічНа чужынеSEATOТыльзытБеларуская грэка-каталіцкая царкваМіхал Клеафас АгінскіВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ЗлучнікЭлектронная поштаАркадзь КуляшоўЗбан27 красавікаЖанчына зьверхуВялікабрытанія🡆 More