Менская Вобласьць Нача

На́ча — вёска ў Беларусі, на рацэ Начы.

Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавету Крупскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 14 км на захад ад места і за 8 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі, каля аўтамабільнай дарогі МенскВорша.

Нача
лац. Nača
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Крупскі
Сельсавет: Хацюхоўскі
Насельніцтва: 505 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1796
Паштовы індэкс: 2220010
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′12.01″ пн. ш. 28°58′9.01″ у. д. / 54.2866694° пн. ш. 28.9691694° у. д. / 54.2866694; 28.9691694 28°58′9.01″ у. д. / 54.2866694° пн. ш. 28.9691694° у. д. / 54.2866694; 28.9691694
Нача на мапе Беларусі ±
Нача
Нача
Нача
Нача
Нача
Нача

Нача — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Назва

Тапонім Нача ўтварыўся ад назвы ракі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Нача ўпамінаецца ў 2-й палове XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Барысаўскага староства Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1586 годзе ваявода віленскі Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун» заснаваў тут мястэчка. У зьвязку з спуташэньнямі, якія ўчынілі войскі Маскоўскай дзяржавы ў час Інфлянцкай вайны кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў жыхарам Начы палёгкі і вызваліў іх ад падаткаў на 20 гадоў.

Паводле інвэнтару Барысаўскага староства 1670 году, у Начы было 27 цяглых і 5 вольных дымоў, існавалі вуліцы: Аршанская, Татарская, Ганчараўская, Віленская, Жаберыцкая і Лукомская, большасьць зь якіх па вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) былі парожнімі. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні ўдавы пана Казаноўскага. У 1784 годзе ангельскі падарожнік Уільям Корб спыняўся ў Начы, якую згадаў у сваёй кнізе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Нача апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1797 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перавялі мясцовую ўніяцкую царкву ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), якую таго ж году наведаў маскоўскі гаспадар Павал I. Мясцовыя жыхары спрабавалі перадаць апошняму пэтыцыю з просьбай вярнуць царкву Сьвятому Пасаду, аднак безвынікова — у Начу ўвялі расейскія войскі, некаторых местачкоўцаў пакаралі. На 1800 год у Начы было 46 двароў, дзейнічала царква, працавалі сукнавальня і паштовая станцыя. Частка мястэчка знаходзілася ў валоданьні М. Радзівіла, частка — у царкоўнай плябаніі. У вайну 1812 году Начу спалілі францускія войскі (200 двароў). У 1813 годзе тут збудавалі новую драўляную царкву. На 1858 год Нача знаходзілася ў складзе маёнтку Старабарысава, у валоданьні вялікага князя Мікалая Мікалаевіча. У 1875 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў мястэчку народную вучэльню (у 1892 годзе навучаліся 42 хлопчыкі і 10 дзяўчынак). На 1885 год Нача мела статус сяла і цэнтру воласьці, тут было 54 двары, дзейнічала царква, працавалі валасная ўправа, школа і вадзяны млын. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 112 двароў, дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня, хлебазапасны магазын, крама і карчма. Існаваў аднайменны хутар, дзе было 3 двары і працаваў вадзяны млын. На 1909 год у Начы было 120 двароў. У 1910 годзе пачала працаваць земская школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Начу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нача абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году Нача стала цэнтрам сельсавету Крупскага раёну Барысаўскай, з 18 чэрвеня 1927 году Аршанскай акругі, з 20 лютага 1938 году Менскай вобласьці. На 1926 год у сяле было 157 двароў, працавала школа (у 1925 годзе — 72 вучні, 1 настаўнік). У 1929 годзе савецкія ўлады перарабілі царкву пад установу культуры. У 1932 годзе пачала працаваць лякарня. На 1941 год у Начы было 118 двароў. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху

На 1998 год у Начы было 222 двары, на 2000 год — 201, на 2010 год — 200. У 2008 годзе Нача атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Нацкага сельсавету вёску перадалі ў склад Хацюхоўскага сельсавету.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 162 рэвіскія душы; 1885 год — 480 чал.; 1897 год — 731 чал. у сяле Начы і 10 чал. на хутары Начы
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 799 чал.; 1926 год — 783 чал.; 1941 год — 564 чал.; 1959 год — 530 чал.; 1998 год — 644 чал.; 2000 год — 538 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 564 чал.

Інфраструктура

У Начы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Паўднёвая вуліца Папоўшчына вуліца
Паўночная вуліца Татаршчына вуліца

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятой Тройцы (1813)

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Менская Вобласьць Нача НазваМенская Вобласьць Нача ГісторыяМенская Вобласьць Нача НасельніцтваМенская Вобласьць Нача ЗабудоваМенская Вобласьць Нача Турыстычная інфармацыяМенская Вобласьць Нача КрыніцыМенская Вобласьць Нача ЛітаратураМенская Вобласьць НачаАграгарадокБеларусьВоршаКрупкіКрупскі раёнМенскМенская вобласьцьНача (прыток Бярэзіны)Хацюхоўскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зянон ПазьнякШыратаЗолатаБразыліяПахлаваУнівэрсальны каардынаваны часСтакгольмБеларуская ВікіпэдыяВалеры МаракоўМіжнародны стандартны кніжны нумарАгдамскі раёнІнспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахМіжнародная касьмічная станцыяУ капцюрох ГПУКастрычнік (кінатэатар, Менск)1884КурыцаДашкаўкаЯўхім КарскіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСьпіс гарадоў БеларусіФэрнанда АлёнсаІгарФундацыя «Вікімэдыя»АглядЯтАнтон ЯленскіЛітваВялікдзеньПаўночная Амэрыка12 красавікаЭтнічная тэрыторыя беларусаўЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)РасейцыІтальянская моваГаляктыка АндрамэдыНубіяАльгерд БахарэвічВялікабрытанія1950Некамэрцыйная арганізацыяПітэр СэрафіновічМакарскаРужанецПастава на каленяхМаксім БагдановічУнівэрсальны чалавек4 чэрвеняСыстэмы зьлічэньняАляксандар I (расейскі імпэратар)КракадзілыКутнічнае выйсьцеЛязьбійская парнаграфіяБраўзэрЗлучнікМенскЯварГуджаратІсламDebianМосЖаночая эякуляцыяПалятухаХэрсонКапаніцаВытворнае слова🡆 More