Нацыянальная Дзяржава: тып дзяржавы

Нацыянальная дзяржава — гэта дзяржава, утвораная пэўнай нацыяй, якая жыве ў межах сваёй этнічнай тэрыторыі, у выніку рэалізацыі ёю асноўнага права на палітычнае самавызначэньне, якая забясьпечвае належныя ўмовы дзеля захаваньня і разьвіцьця здабыткаў гэтай нацыі і для ўзаемаўзбагачэньне і разьвіцьця ўсіх нацыяў, этнасаў, якія пражываюць у гэтай дзяржаве.

Нацыя ёсьць найвышэйшай каштоўнасьцю, галоўнай крыніцай улады і вызначае сацыяльна-палітычную сыстэму такой дзяржавы. Ідэалам нацыянальнай дзяржавы ёсьць монаэтнічная дзяржава, дзе пераважная большасьць грамадзянаў належыць да аднаго карэннага этнасу і выкарыстоўвае адзіную знакавую сыстэму, зразумелую ўсім выхадцам з гэтай нацыі: мову, культуру, звычаі, стэрэатыпы, сыстэму каштоўнасьцей ды іншае.

Згодна з дакумэнтамі ААН і ЮНЭСКА нацыянальная дзяржава — гэта такая дзяржава, у якой тытульны народ складае 67% насельніцтва.

Канцэпцыя нацыянальнай дзяржавы мае цесныя повязі з разьвіцьцём нацыяналізму ў Эўропе XVII—XVIII стагодзьдзяў, каляніялізмам і нацыянальна-вызвольнымі рухамі XIX — першай паловы XX стагодзьдзяў. У XX стагодзьдзі нацыянальныя дзяржавы сталі асноўнымі формамі дзяржаўнай арганізацыі сьвету; яны замянілі дынастычныя і клясавыя дзяржавы Сярэднявечча.

Нацыянальным дзяржавам часта супрацьстаяць наднацыянальныя ўтварэньні імпэрскага-інтэгральнага тыпу, такія як імпэрыі мінулага — СССР і г. д. У канцы XX стагодзьдзя прадказваўся заняпад нацыянальных дзяржаваў, аднак распад СССР паказаў супрацьлеглае. У большасьці міжнародных арганізацыяў менавіта нацыянальная дзяржава выступае асноўнай палітычнай адзінкай ва ўсіх міжнародных працэсах.

Крыніцы

Tags:

ДзяржаваНацыяЭтнасЭтнічная тэрыторыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МагілёўЯн ЧыквінПастава на каленях2008Чорны сьпіс ЭўразьвязуКобрыньВусаваЛявон ВашкоНафтаПратакол перадачы гіпэртэкстуАбрэвіяцыяПрэзыдэнт2010ДэмакратыяМаскваДзень ПерамогіВольны хорЯстЯкасныя прыметнікіЙВусаўУладзімер Аляксеевіч Арлоў7 (лік)Ружанскі палацБеларускі нацыянальны стройПарнаграфія ў ЗШАТодар КляшторныТэрарыстычны акт у менскім мэтроЛюбарт (імя)НефцекамскКунілінгусМікола МятліцкіНікатынІгнат КанчэўскіЯпоніяНямецка-савецкая вайнаБуркіна-ФасоЧорны кот (арганізацыя)Васіль ЖуковічГрупавы сэксНавум ГальпяровічКузьма ЧорныПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўВыказьнікРуская моваЛіцьвіныЯнка КупалаПермІўеПорнгабМіхась Бельскі2014.comМужчына зьверхуПаўстаньне 1863—1864 гадоўЯн ВэрмээрРасеяЭўропаВасіль БыкаўГрамадзтваВасіль ІгнаценкаВагінальны сэксПалестынцыУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьці25 красавікаПарнафільм у Францыі🡆 More