Нацыянальная Дзяржава

Нацыянальная дзяржава — гэта дзяржава, утвораная пэўнай нацыяй, якая жыве ў межах сваёй этнічнай тэрыторыі, у выніку рэалізацыі ёю асноўнага права на палітычнае самавызначэнне, якая забяспечвае належныя ўмовы дзеля захавання і развіцця здабыткаў гэтай нацыі і для ўзаемаўзбагачэнне і развіцця ўсіх нацый, этнасаў, якія пражываюць у гэтай дзяржаве.

Нацыя ёсць найвышэйшай каштоўнасцю, галоўнай крыніцай улады і вызначае сацыяльна-палітычную сістэму такой дзяржавы. Ідэалам нацыянальнай дзяржавы ёсць монаэтнічная дзяржава, дзе пераважная большасць грамадзян належыць да аднаго карэннага этнасу і выкарыстоўвае адзіную знакавую сістэму, зразумелую ўсім выхадцам з гэтай нацыі: мову, культуру, звычаі, стэрэатыпы, сістэму каштоўнасцей і іншае.

Згодна з дакументамі ААН і ЮНЕСКА нацыянальная дзяржава — гэта такая дзяржава, у якой тытульны народ складае 67% насельніцтва.

Канцэпцыя нацыянальнай дзяржавы мае цесныя повязі з развіццём нацыяналізму ў Еўропе XVII—XVIII стагоддзяў, каланіялізмам і нацыянальна-вызваленчымі рухамі XIX — першай паловы XX стагоддзяў. У XX стагоддзі нацыянальныя дзяржавы сталі асноўнымі формамі дзяржаўнай арганізацыі свету; яны замянілі дынастычныя і класавыя дзяржавы Сярэднявечча.

Нацыянальным дзяржавам часта супрацьстаяць наднацыянальныя ўтварэнні імперскага-інтэгральнага тыпу, такія як імперыі мінулага — СССР і г. д. У канцы XX стагоддзя прадказваўся заняпад нацыянальных дзяржаў, аднак распад СССР паказаў супрацьлеглае. У большасці міжнародных арганізацый менавіта нацыянальная дзяржава выступае асноўнай палітычнай адзінкай ва ўсіх міжнародных працэсах.

Зноскі

Tags:

ДзяржаваНацыяЭтнасЭтнічная тэрыторыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Камянецкая вежаПурпурны колерМіхась ВасілёкАлесь АдамовічФранцішка Уршуля РадзівілКлэпалыФранцыяТадэвуш КасцюшкаПадзеі МіякеСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЯўхім Фёдаравіч КарскіАнатоль Іванавіч БутэвічНе бойся!РаслінаводстваПулемецкае возераКансорцыум Сусветнага павуцінняАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўМаскоўская вобласцьТрагедыя ў НалібокахЮрась СвіркаШвейцарыяПастава на каленяхТарашкевіцаГедзімінБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЭнцыклапедыяДзікае паляванне караля Стаха (фільм)ВікіРэч ПаспалітаяГлеб Іванавіч УспенскіУніверсітэт імя Дж. КрэндалаСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінВянок (зборнік)Юрась ШамецькаСлуцкМіхась БельскіРышард КапусцінскіГлобус БеларусіВінцэнт Дунін-МарцінкевічФерментыМазырШыман КанарскіКанстытуцыйная камісія (2021)Андрэй Паўлавіч ХудыкУніверсітэт Святога СтэфанаОршаВасіль ЗуёнакПятрусь БроўкаМінійДзве душыІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіЛацінская моваСправа «0 праміле»Сінтаксіс мовыАляксандр БаршчэўскіГарадзенская ратушаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічБеларуская граматыка (1934)Hippomane mancinellaАўстраліяБелы легіёнЛюдзі на балоце (фільм)Ніл ГілевічІгар Міхайлавіч ПракаповічДзеепрыслоўеЛірыкаДудка беларускаяАркаГерб БеларусіГербы гарадоў БеларусіЧыр (суп)Навабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)🡆 More