Нацыянальная бібліятэка (па-француску: Bibliothèque Nationale або BNF) — самы багаты збор франкамоўнай літаратуры ў сьвеце і самая буйная бібліятэка ў Францыі.
Адна з найбуйнейшых бібліятэк сьвету. Гістарычна разьмяшчалася ў Парыжы на ру Рышэльё (адразу за Пале-Раяль) у ансамблі будынкаў XVII стагодзьдзя, пабудаваных па праекце Мансара для кардынала Мазарыні і пашыраных пасьля 1854. Цяпер гэты ансамбль захоўвае толькі малую, але самую каштоўную частку дзяржаўнай бібліятэкі — Кабінэт мэдалёў і манускрыпты. Асноўная бібліятэчнае сховішча пабудавана ў 13-й акрузе, гэта чатыры вышынныя вежы на левым беразе Сены, узьведзеныя ў форме разгорнутых кніг; сховішча носіць імя Франсуа Мітэрана. У БНФ працуюць 2700 чал., зь іх 2500 чал. — поўны дзень.
Нацыянальная бібліятэка Францыі | |
Краіна | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | II акруга Парыжа[d] |
Заснаваная | 1537 |
Чытачоў | |
Іншыя зьвесткі | |
Бюджэт | €254 млн |
https://www.bnf.fr/en, http://catalogue.bnf.fr/ Афіцыйны сайт | |
Сьпіс будынкаў, якія належаць НБФ, у Парыжы і правінцыі:
Нацыянальная бібліятэка Францыі — адна з самых старых у Эўропе. Каралеўская бібліятэка існавала ў Люўры яшчэ за Карлам V (кіраваў у 1364—1380) і налічвала 1200 рукапісаў. З часам ад гэтага збору амаль нічога не засталося, таму Людовік XI быў прымушаны пачынаць стварэньне палацавага кнігасховішча ад самага пачатку. Францыск I загадаў дастаўляць у бібліятэку па асобніку кожнай кнігі, які друкаваўся ў Францыі, а ў 1544 вывез увесь збор зь Люўру ў Фантэнблё.
У XVII стагодзьдзі бібліятэка вярнулася ў Парыж, а ў 1622 быў выдадзены першы яе каталёг. Людовік XIV зрабіў бібліятэку публічнай, адкрыўшы яе для свабоднага наведваньня. Сваю цяперашнюю назву бібліятэка атрымала па рашэньні Канвэнту ў часы Вялікай Францускай рэвалюцыі. У XIX стагодзьдзі намаганьнямі Леапольда-Віктора Дэліля быў значна пашыраны аддзел рукапісаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Нацыянальная бібліятэка Францыі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.