Над Ракою Арэсай

«Над ракою Арэсай» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў траўні 1933 году ў Менску і ў камуне імя БВА.

Упершыню апублікаваная 2930 чэрвеня 1933 году ў Менску ў газэце «Звязда». Аўтограф паэмы захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва.

«Над ракою Арэсай»
Над Ракою Арэсай
Вокладка першага асобнага выданьня паэмы (Менск, 1933)
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: травень 1933
Публікацыя: 2930 чэрвеня 1933
Электронная вэрсія

Гісторыя стварэньня

Асновай для стварэньня паэмы паслужылі шматлікія паездкі Купалы па калгасах, саўгасах, новабудоўлях, наведваньне камуны і саўгасу, заснаваных на Мар’інскіх балотах у Любанскім раёне Менскае вобласьці недалёк ад ракі Арэсы. Асушваньне балотаў у 1930-я гады ўспрымалася як глыбока рэвалюцыйная зьява. Правобразамі герояў паэмы былі рэальныя асобы, паэт нават не зьмяняў іх прозьвішчы. Разам з тым паэма не зьяўляецца фатаграфіяй фактаў: Купала надаў паэтычным карцінам і вобразам характар шырокіх мастацкіх абагульненьняў.

Апісаньне

Жанр твору — паэтычны рэпартаж, грамадзянска-публіцыстычная лірыка. Паэме ўласьцівыя гераічны патас і рамантычнае гучаньне. Галоўная ідэя твору — сьцьвярджэньне ўсепераможнае сілы свабоднае працы. Канфлікт паэмы — тыповы канфлікт суворага, гераічнага часу — вынікае з таго, што некалькі камунараў не захацелі быць як усе і паставілі прыватныя інтарэсы вышэй за грамадзкія.

Паэме ўласьцівы лёгкі, зьменлівы рытм, багацьце інтанацыйнага малюнку, песенная яснасьць, прастата паэтычнае думкі.

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

Паэма перакладалася на шматлікія замежныя мовы: башкірскую (М. Сюндзюкле), ідыш (З. Аксэльрод), кітайскую (Ду Чэн Нань), латыскую (А. Баладыс, Ю. Ванаг), летувіскую (В. Бложа, А. Жукаўскас, Ф. Садайніс), польскую (Я. Маўшынская, К. Яворскі), расейскую (С. Гарадзецкі, М. Ісакоўскі, М. Сьвятлоў), румынскую (С. Дэлчу), украінскую (А. Малышка, Т. Масэнка, М. Цярэшчанка), францускую (Л. Арагон). Аднайменную кантату напісаў М. Аладаў. Ілюстравалі паэму М. Бельскі, І. Давідовіч, А. Кашкурэвіч, Л. Лейтман, Б. Малкін, С. Раманаў, М. Рыжыкаў, І. Стасевіч, А. Тычына, В. Шаранговіч, Я. Чарняцін.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Над Ракою Арэсай Гісторыя стварэньняНад Ракою Арэсай АпісаньнеНад Ракою Арэсай Пераклады і мастацкія ўвасабленьніНад Ракою Арэсай КрыніцыНад Ракою Арэсай ЛітаратураНад Ракою Арэсай193329 чэрвеня30 чэрвеняЗвяздаМенскЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Палацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)1877Фундацыя «Вікімэдыя»23 красавікаЯн ЧэрскіЧорны сьпіс ЭўразьвязуЛітаратурныя жанрыВадзім СаранчукоўФранцыяДзеяслоўПарнаграфія ў ЯпонііЯн ПазьнякДзікКурыцаСаюз пісьменьнікаў БеларусіЮзэф Мацкевіч1989Мэдаль Францішка СкарыныАнатоль КлышкаНаша НіваВіктар ЖыбульПалітыка ВялікабрытанііСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРПрыродаТаўканіцаВольга ГапееваСельская гаспадарка Беларусі1493Лязьбійская парнаграфіяШляхтаСмаргонскі раёнБычкі (Віцебская вобласьць)ЎМакс ШчурІгар ПракаповічЭўропаАлаіза ПашкевічWYSIWYGБаранавіцкі раёнСуботнікіКрумкачКоргіЛявон БаразнаЗначэньнеMelbetЗаходнепалеская моваВікіпэдыяЛезьбіянстваДабрыняГалёнІнфляцыяПрымакі (п’еса)Кніга прарока ДаніілаЧовенУрліхВэб-сайтПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуГайдНямецка-савецкая вайнаМужчына зьверхуКушмакАдвакатКавалёўУсевалад ГарачкаПрыёрбанкІмпрэсіянізмГеральдыкаАлег ЖданВасіль Быкаў🡆 More