Мікола Папека: беларускі паэт, пчаляр

Міко́ла (Мікала́й Мікала́евіч) Папе́ка (нар.

28 сьнежня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён Берасьцейскай вобласьці) — беларускі паэт, пчаляр, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Мікола Папека
На ўручэньні Мядовай прэміі (2005)
На ўручэньні Мядовай прэміі (2005)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 сьнежня 1961(1961-12-28) (62 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Жанр вэрлібр
Прэміі Гліняны вялес (1999)
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 28 сьнежня 1961 року ў вёсцы Турная Івацэвіцкага раёну. Скончыў Алёхнавіцкую сярэднюю школу (1979), Сьмілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981, па прафэсіі тэхніка-пчаляра), Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Кіеве (1981—1986, па спэцыяльнасьці заатэхніка-пчаляра).

З 1986 року жыве ў вёсцы Лінава Пружанскага раёну. Працаваў пчаляром у лясьніцтве, цяпер — на ўласнай гаспадарцы.

Заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой штогод атрымоўвае пуд мёду.

Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Жанаты, з жонкай Сьвятланай (працуе настаўніцай) маюць двух сыноў.

Палітычны перасьлед

30 лістапада 2020 году затрыманы ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. 8 чэрвеня 2021 году асуджаны на 2 гады «хіміі» за ўдзел у карагодзе на праезнай частцы ў Берасьці 13 верасьня 2020 году. З 13 верасьня 2021 году адбывае пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 21 у Мазыры. 16 верасьня 2021 году сумеснаю заяваю пяцьцю арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларускі ПЭН-цэнтар, быў прызнаны палітычным зьняволеным.

Творчасьць

Вершы пачаў складаць у школьным узросьце, аднак усе яны былі страчаныя падчас навучаньня ў тэхнікуме. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», абласной і раённай пэрыёдыцы.

У 1999 року ў сэрыі «Берасьцейскае вогнішча» выйшаў ягоны першы зборнік вершаў «Чарнавікі…» з прадмовай Міколы Купрэева. За выхад кнігі аўтар выказаў падзяку сваім «двукрылым фундатарам» — пчолам. У 2000 року за гэты зборнік Мікола ўзнагароджаны прэміяй «Гліняны вялес-99».

Бібліяграфія

  • Мікола Папека. Чарнавікі…. — Берасьце: Брэсцкая друкарня, 1999. — 92 с. — (Берасьцейскае вогнішча). — 300 ас. — ISBN 985-6413-40-0

Крыніцы

Літаратура

  • Здановіч І. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мікола Папека ЖыцьцяпісМікола Папека Палітычны перасьледМікола Папека ТворчасьцьМікола Папека БібліяграфіяМікола Папека КрыніцыМікола Папека ЛітаратураМікола Папека Вонкавыя спасылкіМікола ПапекаІвацэвіцкі раёнБеларусБерасьцейская вобласьцьПалітычны вязеньПаэтРэжым ЛукашэнкіТурная (Івацэвіцкі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВільняГалоўная старонкаЛіцьвіныАтамны рэактарПарыжІл-76Інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. БаранавічыСьцяг КіеваСьпіс стагодзьдзяўМаксім БагдановічВэктарная графікаРайт (браты)Карлес ПудждэмонМужчынская зборная Славаччыны па баскетболеТэсалёнікіАмэрыканскі далярМэдыяВікіБаварыяЛюдвісарняФара Вітаўта (Горадня)ХімэраЛаскаценьТанецКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Алесь БяляцкіТрапічны годДжыдаЖулію БаптыстаЗдароўеSAAB 90Касьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)АўкштотаЧорны замак АльшанскіЮпітэрПарнаграфіяСярэднебасьнійскі кантонАўкштайтыПорнгабМенскРамэнЛідаГуда (імя)ВікіКунілінгусАкторы парнафільмаўЛьвоўВікікрыніцыБеларуская ВікіпэдыяЭякуляцыяБеларускі клясычны правапісСавецкі партызанскі рух у Беларусі.nuГарвардзкі ўнівэрсытэтЭканоміка ТурэччыныРод (біялёгія)Іван ПташнікаўГенэалёгіяВірусАляксандар ЛукашэнкаЭтнічная тэрыторыя беларусаўHromadske.TV1200TikTokМайкл ДжорданЮсуф ЯзыджыУладзімер ПуцінРобін ЎільямзБэртальд.neНямецкая Дэмакратычная РэспублікаІнтэрнэт🡆 More