Мэл Гібсан: амэрыканскі актор, рэжысэр і прадусар

Мэл Гі́бсан (па-ангельску: Mel Gibson; нарадзіўся 3 студзеня 1956 году) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар і сцэнарыст.

Найбольш вядомы сваімі гераічнымі ролямі, у прыватнасьці, галоўнай роляй Макса Ракатанскага ў першых трох фільмах пост-апакаліптычнай сэрыі «Шалёны Макс» і Мартына Рыгса ў фільмах пра паліцыянтаў «Сьмяротная зброя». Уладальнік двух «Оскараў» і «Залатога Глёбуса» за рэжысуру драмы «Адважнае сэрца», які выйшаў у сьвет у 1995 годзе. Ганаровы афіцэр ордэну Аўстраліі. Пасьля некалькіх юрыдычных справаў і спрэчных заяваў, якія сталіся вядомыя грамадзкасьці, імідж Гібсана значна пагоршыўся, што паўплывала на ягоную кар’еру як актора, гэтак і рэжысэра. Ягоная кар’еру зноўку пайшла ў гору пасьля фільму Джодзі Фостэр «Бабёр», дзе галоўную ролю акрамя Гібсана сыграла сама Фостэр.

Мэл Гібсан
Мэл Гібсан: амэрыканскі актор, рэжысэр і прадусар
Дата нараджэньня 3 студзеня 1956(1956-01-03)[…] (68 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінапрадусар, кінаактор, кінарэжысэр, пісьменьнік, актор агучваньня, сцэнарыст, тэлеактор, тэатральны актор, тэлепрадусар, актор, рэжысэр
Жанры вэстэрн
Бацька Гатан Гібсан[d]
Маці Эн Патрысія Рэйлі[d]
Дзеці Міла Гібсан[d] і Hannah Gibson[d]
Узнагароды
прэмія Акадэміі за найлепшую рэжысуру прэмія Акадэміі за найлепшы фільм
ганаровы афіцэр ордэну Аўстраліі
«Залаты глёбус» за найлепшую рэжысэрскую працу
IMDb ID nm0000154
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пікскіле, штат Нью-Ёрк. Але ў дванаццацігадовым узросьце разам з бацькамі Гібсан пераехаў аўстралійскі Сыднэй. Там ён навучаўся акторскаму майстэрству ў Нацыянальным інстытуце драматычнага мастацтва, дзе зьняўся разам з Джудзі Дэвіс у пастаноўцы «Рамэо і Джульета». Першую ролю ў фільме атрымаў яшчэ студэнтам, а вядомасьць актор набыў дзякуючы выкананьню галоўнай ролі ў аўстралійскім фільме «Шалёны Макс». У гэты ж час ён пачаў здымацца ў якасьці званага актору ў тэлевізійных сэрыялах, як то «Саліваны» і «Паліцэйскі пастарунак». У 1981 годзе Гібсан выканаў адну з галоўных роляў у фільме Пітэра Ўіра «Галіпалі», якая апісвала падзеі Першай сусьветнай вайны. Гэты фільм дапамог замацаваць рэпутацыю актора, як добрага выканаўца сур’ёзных і рознабаковых роляў. Актор зьняўся ў наступным фільме сэрыі «Шалёны Макс 2: Ваяр дарогі» (1982), дзякуючы якому актор стаў шырока вядомым у ЗША. Гібсан зноў атрымаў станоўчыя водгукі за ролю ў рамантычным трылеры Пітэра Ўіра «Год небясьпечнага жыцьця» (1982). Пасьля гадавога перапынку ў кіно праз нараджэньне сыноў-двайнятаў Гібсан выканаў ролю Флэтчэра Крыстыяна ў фільме «Баўнці» (1984). А свой першы заробак у мільён даляраў Гібсан атрымаў за тое, што ў трэці раз сыграў Макса Ракатанскага ў фільме «Шалёны Макс 3: Пад копулам грому» (1985).

Першым амэрыканскім фільмам Мэла Гібсана стала драма Марка Радэла «Рака» (1984), у якой ён і Сысі Спэйсэк сыгралі фэрмэраў штату Тэнэсі. У 1985 годзе актор вырашыў узяць перапынак і амаль два гады правёў у сваім маёнтку ў Аўстраліі. Пасьля спакойнага часу Гібсан вярнуўся ў Злучаныя Штаты, каб сыграць ролю Мартына Рыгса ў фільме «Сьмяротная зброя» (1987), які дапамог замацаваць ягоны статус выбітнага актора. Наступнай кінастужкай Гібсана стаў фільм Робэрта Таўна «П’яны сьвітанак» (1988), а затым «Сьмяротная зброя 2» (1989). У 1990 годзе актор зьняўся адразу ў трох фільмах, як то «Птушка на дроце», «Эйр Амэрыка» і «Гамлет». Пры гэтым апошні фільм быў спрадусаваны кампаніяй Icon Productions, якую Гібсан стварыў разам зь сябрам Брусам Дэйві.

На працягу 1990-х гадоў Гібсан чаргаваў камэрцыйныя і асабістыя праекты. Ягонымі фільмамі ў першай палове дзесяцігодзьдзя былі «Вечна малады», «Сьмяротная зброя 3», «Мавэрык» і «Адважнае сэрца», у апошнім зь якіх ён таксама выступіў у ролі рэжысэра. Затым ён зьняўся ў кінастужках «Выкуп», «Тэорыя змовы», «Сьмяротная зброя 4» і «Адплата». Гібсан таксама агучыў пэрсанажа Джона Сьміта ў мультфільме студыі Дыснэй «Пакагонтас», які пабачыў сьвет у 1995 годзе. Гібсану быў выплачаны рэкордны заробак у 25 мільёнаў даляраў за ягоную працу ў фільме «Патрыёт» (2000). Агульная сума, якую актор зарабіў за 2000 год, перавысіла 100 мільёнаў даляраў, бо ў тым жа годзе выйшаў мультфільм «Уцёкі з катуху», дзе ён агучыў аднаго з пэрсанажаў, і рамантычная камэдыя «Чаго хочуць жанчыны». У 2002 годзе Гібсан зьявіўся ў драматычным вайсковым фільме «Мы былі жаўнерамі» і стужцы «Знакі», якая стала самым прыбытковым фільмам акторскае кар’еры Гібсана. Падчас прасоўваньня ў пракаце «Знакаў», Гібсан заявіў, што больш ня хоча быць кіназоркай і будзе здымацца зноўку, толькі калі сцэнар будзе сапраўды неардынарным. Замест акторства Гібсан сканцэнтраваўся на працы рэжысэра.

У 2004 годзе Гібсан выступіў у якасьці рэжысэра фільму «Пакуты Хрыста», якія ўзрушылі публіку надзвычай жорсткімі сцэнамі і падрабязнымі рэпрадукцыямі Палестыны пачатку нашай эры. Фільм быў пастаўлены на арамэйскай і лацінскай мовах, а таксама іўрыце, на якіх размаўлялі ў часы Хрыстоса. Карціна была спробай падрабязна ўзнавіць апошнія дванаццаць гадзінаў жыцьця Ісуса Хрыстоса. Кінастужка была ўхваленая тагачасным рымскім папам Янам Паўлам II, незважаючы на ​​неадназначныя водгукі многіх крытыкаў. Аднак, «Пакуты Хрыста» мелі шалёны посьпех, сабраўшы ў пракаце амаль 371 мільён даляраў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Адважнае сэрцаАнгельская моваДжодзі ФостэрЗалаты ГлёбусОскарСьмяротная зброя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ядвігін Ш.ДамоваПрыбытакСям’яГенадзь ШутаўВікі2009МачанкаГрыгарыянскі каляндарАляксандар ЧарвякоўПрыродаДабрыняМаскоўская вобласьцьІнданэзіяГенадзь Валер’евіч ШутаўМэтэароідТаўкачПАлесь КлышкаМажэлаЛюбоўРамэнwordpressСяржук Сокалаў-ВоюшВайшнорыяАндрэй КурэйчыкMozilla FirefoxПлоцевы актАпэрацыйная сыстэмаВыказьнікАнальны сэксЯнка КупалаМы выйдзем шчыльнымі радаміНовы замак (Горадня)Адам МіцкевічУкраіна (неадназначнасьць)УНІАНПтушкіАблігацыяЛукашэнкіНіл ГілевічПанцеляймон ПанамарэнкаБабёрПінгвіныРагнедаКрывіч (часопіс)Бортны промысел у БеларусіПрэзыдэнтФундацыя «Вікімэдыя»Марат МаркаўНефцекамскБруна КрайскіІзраільОйча нашСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЖугарЖанчына з жанчынайНа ростаняхПераклады Бібліі на беларускую мовуМалайзіяМантэвідэоМастурбацыяСанкт-ПецярбургНефцякамскСустрэча на Эльбе1648Мажэйка (імя)29 красавіка🡆 More