Чаго Хочуць Жанчыны: фільм 2000 году

«Чаго хочуць жанчыны» (па-ангельску: What Women Want) — амэрыканскі рамантычны камэдыйны фільм 2000 году рэжысэра Нэнсі Маерз.

Сцэнар напісаны Джошам Голдсьмітам, Кэці Юспа і Даян Дрэйк. Галоўныя ролі выканалі Мэл Гібсан і Гэлен Гант. Фільм атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў, але дасягнуў касавага посьпеху. Зборы на паўночнаамэрыканскім рынку склалі 182 мільёны даляраў, а ва ўсім сьвеце — 374 мільёны даляраў. На бюджэт кінастужкі было выдаткавана 70 мільёнаў даляраў. Рэмэйк фільму «Чаго хочуць мужчыны» пабачыў сьвет у 2019 годзе, дзе ў галоўных ролях былі Тараджы Гэнсан і Элдыс Годж.

Чаго хочуць жанчыныЧаго Хочуць Жанчыны: Сюжэт, Крытыка, Крыніцы
па-ангельску: What Women Want
Чаго Хочуць Жанчыны: Сюжэт, Крытыка, Крыніцы
Жанр рамантычная камэдыя[d], фэнтэзійны фільм[d], навукова-фантастычны фільм[d], эксцэнтрычная камэдыя[d] і мэлядрама[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Томас Нордбэрг[d], Стывэн Ротэр[d] і Кэрал Літлтан[d]
Вытворчасьць Icon Productions[d] і Paramount Pictures
Распаўсюд Paramount Pictures і Netflix
Дата выхаду 2000 і 15 лютага 2001
Працягласьць 127 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 70 000 000 $
Прыбытак 374 111 707 $
Старонка на IMDb

Сюжэт

Нік Маршал (Мэл Гібсан), кіраўнік рэклямнага бюро ў Чыкага, якога выхавала маці-танцаўшчыца ў Лас-Вэгасе. Ён зьяўляецца шавіністам, які мае здольнасьці да прадажу тавараў мужчынам і можа спакушаць жанчынаў. Ён разьлічвае атрымаць павышэньне ў рэклямнай фірме «Sloane Curtis», але ягоны мэнэджар, Дэн (Алан Алда), замест гэтага аб’яўляе, што ён наймае Дарсі Макгуайр (Гэлен Гант), каб пашырыць прывабнасьць фірмы для жанчынаў. Тым часам 15-гадовая дачка Ніка, Алекс (Эшлі Джонсан), застаецца зь ім, пакуль ягоная былая жонка, Джыджы (Лорэн Голі), знаходзіцца на мядовым месяцы са сваім новым мужам Тэдам. Нік бянтэжыць Алекс, якая абураецца ягонай залішняй ахоўнасьцю, калі той даведваецца, што ягонай дачцы ёсьць хлопец Кэмэран (Эрык Балфар), якому 18 гадоў.

Дарсі даручае пэрсаналу, у тым ліку Ніку, распрацаваць рэклямныя ідэі дзеля новай сэрыі жаночых прадуктаў, якія яна распаўсюджвае на сустрэчы супрацоўнікаў. Выпрабоўваючы некалькі прадметаў дома, Нік падае ў ванну, трымаючы ў руках электрычны фен. Ён атрымлівае ўдар току і страчвае прытомнасьць. На наступную раніцу Нік прачынаецца, выявіўшы, што ў яго цяпер маецца новы дар — ён можа чуць жаночыя думкі. Праз гэта, разумеючы ад гэтуль жаночыя думкі, ён даведваецца, што большасьць жанчынаў, асабліва на працы, ня любяць яго і лічаць гарэзьлівым, а ягоныя паводзіны — брыдкімі. Ён робіць візыт да сваёй былой тэрапэўткі, доктаркі Пэркінз (Бэт Мідлер), якая таксама ставіцца да яго непрыязна, і яна заклікае Ніка выкарыстоўваць новыя здольнасьці ў сваіх інтарэсах.

Нік тэлепатычна падслухоўвае Дарсі і крадзе ейныя ідэі, каб выкарыстаць іх як свае, і паступова Нік прываблівае да сябе Дарсі. Паступова зьмяняецца да яго і стаўленьне дачкі, то бок, ведаючы ейныя думкі, ён разумее, што Алекс абураецца гадамі занядбанасьці і Ніка выпраўляецца з дачкой за набыцьцём новай сукенкі на выпускную балю. Пасьля таго, як Нік тэлепатычна даведваецца, што Алекс мае намер заняцца каханьнем з Кэмэранам у ноч на выпускным балі, Нік спрабуе даць ёй параду. Ён кажа ёй, што Кэмэран цікавіцца толькі ейным целам, але Алекс адхіляе ягоную параду, думаючы, што Нік празьмерна абараняе сябе і спрабуе сабатаваць выпускную вечарыну. Між гэтым, Нік і Дарсі праводзяць больш часу разам.

Крытыка

«Rotten Tomatoes» даў фільму рэйтынг ухваленьня 54% на аснове 122 аглядаў, зь сярэднім рэйтынгам 5,7/10. Паводле крытычнага водгуку, сюжэт фільму ня выкарыстаў у поўнай ступені ўсе акалічнасьці і скаціўся ў даволі звычайную рамантычную камэдыю, не зважаючы нават, на добрую працу Мэла Гібсана, які арганічна пасавай на ролю. Паводле рэсурса «Metacritic», фільм мае 47 пунктаў з 100 магчымых, засноўваючыся на 33 водгуках і паказваючы сярэднія адзнакі ўхваленьня водгукі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чаго Хочуць Жанчыны СюжэтЧаго Хочуць Жанчыны КрытыкаЧаго Хочуць Жанчыны КрыніцыЧаго Хочуць Жанчыны Вонкавыя спасылкіЧаго Хочуць ЖанчыныАнгельская моваГэлен ГантМэл Гібсан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зінаіда БандарэнкаУладар ПярсьцёнкаўУкраінцыАўстраліяВільняАгоньПохва (неадназначнасьць)Грыгарыянскі каляндарEBayСтачкаРусьцейкаЧыгункаЖамыслаўльГарнастайСэксізмМаркёрШвэрынскі замакgfq2uБарабанТэхналёгіяГарэлкаЙЗлучнікПрацаІсая (прарок)2020ЛіцьвіныМінэтСувязь (тэхніка)ЛічэбнікПапова ГараУнівэрсальны каардынаваны часФішынгЭнэргіяРасейцыСаньнікаваСтолінПірожнаеУшачыГабрэйская аўтаномная вобласьцьЭдуард ВаласевічКазімер ЯгайлавічЯпоніяСям’яАнтонімыКандрат КрапіваКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаІмёны ліцьвінаў1648SAAB 90ЛошаМарыянэткаПрыродны газ1955ГорадняКастрычнікСяргей НавумчыкМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаРаіса БаравіковаНямеччынаІнданэзія2014Высакосны годАдвечным шляхамЛюбартC++30 красавікаЛепельскі раён🡆 More