Мэлядрама Ў Беларусі

Мэлядра́ма ў Белару́сі — жанр, які пачаў пашырацца на землях Беларусі на пачатку XX стагодзьдзя.

Тэатар

У Беларусі мэлядрама ўзьнікла ў пачатку XX стагодзьдзя пад час адраджэньня беларускага прафэсійнага тэатру. Разьвівалася праз увядзеньне асобных складнікаў мэлядрамы. Творцы абіралі даходлівы для гледачоў выгляд, найбольш просты й адкрыты спосаб узьдзеяньня на пачуцьці. Беларуская мэлядрама мае дэмакратычную накіраванасьць, грамадзкую напоўненасьць і значнасьць. Пакінула значны адбітак на драматургіі Каруся Каганца («У нашым шчасьці няшчасьце схавана» й «Сын Даніла»), Максіма Гарэцкага («Атрута»), Канстанцыі Буйло («Сягоньняшнія і даўнейшыя»), Леапольда Родзевіча («Блуднікі» і «Пакрыўджаныя»), Уладзіслава Галубка («Апошняе спатканьне», «Бязьвінная кроў», «Праменьчык шчасьця», «Ганка» й «Пан Сурынта»), Міхася Чарота («На Купальле») і Васіля Гарбацэвіча («Чырвоныя кветкі Беларусі»).

З 2-ой паловы 1920-х гг. разьвіцьцё жанру запаволілася. Асобныя прыёмы й складнікі выкарысталі ў сваіх п’есах Кандрат Крапіва («Людзі і д’яблы» й «На вастрыі»), Пятро Васілеўскі («Дзіўны дом»), Іван Шамякін («І змоўклі птушкі») і Анатоль Дзялендзік («Грэшная любоў»).

Кінэматограф

У беларускім кіно разьвілася ў сямейна-побытавы любоўны фільм: Уладзімер Корш-Саблін «Маё каханьне» (1940), Восіп Шульман «Зялёныя агні» (1956) і «Шчасьце трэба берагчы» (1958), Сяргей Сплашноў «Нашы суседзі» (1957) і «Каханьнем трэба даражыць» (1960), Зьміцер Зайцаў «Кветкі правінцыі» (1995). Мэлядраматычныя рысы мае шэраг гістарычных фільмаў: Уладзімер Гардзін «Кастусь Каліноўскі» (1928), Корш-Саблін «Чырвонае лісьце» (1958) і Мікалай Фігуроўскі «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» (1959), таксама тэлесэрыялы «Раман імпэратара» Дыямары Ніжнікоўскай (1994) і «Пракляты ўтульны дом» Уладзімера Арлова (1999).

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Мэлядрама Ў Беларусі ТэатарМэлядрама Ў Беларусі КінэматографМэлядрама Ў Беларусі КрыніцыМэлядрама Ў Беларусі ЛітаратураМэлядрама Ў БеларусіБеларусьЭтнічная тэрыторыя беларусаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жанчына з жанчынайТурма №8Нью-ЁркДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьБлакітная валошкаІнфармацыйныя тэхналёгііМаркёрМачанкаГукУладзіслаў СыракомляВершаваны памерАндрэй СаньнікаўСэкс-турызмФінансыГішпаніяЛепельБруна КрайскіДрама (аповесьць)ВікісховішчаРод (біялёгія)ПрыметнікКалінінская акруга1347Беларуская ВікіпэдыяТаўкачУправа КДБ па вайсковай контравыведцыНаймановічыПаспалітае рушэньнеКазімер ЯгайлавічЭдуард ВаласевічПаўлінка (п’еса)ІліядаVPNЖамыслаўльКастусь ЕзавітаўГайла (імя)Раман СкірмунтДобасна (рака)HTMLДзяжаКсэнафобіяАкінчыцыВоршаКрывічыМіхась БашлакоўРадзівілыБурбалка даткомаўАндрэй ХадановічСыднэйЙУладзімер Арлоў (гісторык)Габрэйская аўтаномная вобласьцьАлесь ПісьмянкоўПермВіды сувязі словаўАнтонімыМіл (імя)ГарбатаЎіндгукВялікае Княства ЛітоўскаеМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахНіл ГілевічЗьвязда (Менская вобласьць)🡆 More