Музэй Гісторыі Магілёва

Музэй гісторыі Магілёва — музэй, заснаваны ў горадзе Магілёве паводле рашэньня гарадзкога Савету народных дэпутатаў ад 16 ліпеня 1990 году.

Музэй гісторыі Магілёва
Музэй Гісторыі Магілёва
Філія Мэмарыяльны комплекс «Буйніцкае поле»
Месцазнаходжаньне МагілёўБеларусь
Адрас Магілёў, вул. Ленінская, д. 1а
Тэматыка калекцыі Гісторыя Магілёва
Велічыня калекцыі 7407 адзінак захоўваньня
Плошча экспазыцыі 78,4 м²
Створаны 16 ліпеня 1990 (33 гады таму)
Адкрыты 2002
Дырэктар Аляксей Бацюкоў
Геаграфічныя каардынаты 53°53′40″ пн. ш. 30°19′54″ у. д. / 53.89444° пн. ш. 30.33167° у. д. / 53.89444; 30.33167 30°19′54″ у. д. / 53.89444° пн. ш. 30.33167° у. д. / 53.89444; 30.33167
Музэй гісторыі Магілёва на мапе Беларусі
Музэй гісторыі Магілёва
Музэй гісторыі Магілёва
Музэй гісторыі Магілёва
ratusha-mogilev.com

Адкрыты для наведвальнікаў у 2002 годзе. Рашэньнем Магілёўскага гарвыканкаму ад 23.04.2003 г. зарэгістраваны як установа культуры. У 2006 г. створаны філіял музэю — мэмарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

Гісторыя

Рашэньнем аб заснаваньні музэю прадугледжвалася прадастаўленьне для разьмяшчэньня экспазыцыі будынка былога архірэйскага палацу — помніка архітэктуры канца 18 ст., але ў 2002 г. палац быў перададзены Магілёўскай япархіі Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы. У траўні 1999 г. Магілёўскі гарвыканкам выдзяліў для разьмяшчэньня службовых памяшканьняў і выставачнай залы музэю 1-ы паверх будынка па вул. Ленінскай, 13, дзе музэй прыняў першых наведвальнікаў. Спачатку дзейнічалі зьменныя выставы, 30 лістапада 2005 году адкрылася экспазыцыя «Магілёў часоў магдэбурскага права, XVI—XVIII ст.».

Фонды

Музэй Гісторыі Магілёва 
Укрыжаваньне
Музэй Гісторыі Магілёва 
Кафля з рыцарам
Музэй Гісторыі Магілёва 
Дыярама. Шляхціцы ў майстэрні збройніка

Асноўны фонд музэю на 2008 год налічваў 7407 адзінак захоўваньня, навукова-дапаможны — 4499 адзінак. Агульная плошча экспазыцыі 78,4 м², музэй мае выставачную залу плошчаю 36,8 м². У фондах музэю калекцыі архэалягічных знаходак, у тым ліку ўпрыгожаньняў X—XI ст. (бісэр, бразготкі, пацеркі), калекцыі кафлі, посуду, цацак, люлек, зброі XVI—XVIII ст., фатаздымкаў 1941—1946 гг., якія адлюстроўваюць баявы шлях 1942-га ордэна Аляксандра Неўскага асобнага мотаінжэнэрнага батальёну 33-й асобнай мотаінжэнэрнай брыгады спэцпрызначэньня і інш. У філіяле музэю — мэмарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» разгорнута экспазыцыя «Магілёў 1941-га: дні і ночы мужнасьці».

У 2013 годзе Музэй гісторыі Магілёва набыў габэлен з выявай анёла, які трымае герб Магілёва. Гэта быў сымбаль прывілея Магілёву на магдэбурскае права. Таксама ў Музэі захоўвалася адзінае ў Беларусі выданьне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году, надрукаванага ў 1594—1595 гадах Пятром Мсьціслаўцам у Вільні на грошы магілёўскіх купцоў Мамонічаў. Статут удалося выкупіць пры дапамозе ахвярадаўцаў за 45 000 даляраў ЗША.

Дзейнасьць

Музэй праводзіць выставачную дзейнасьць, прадстаўляючы наведвальнікам выставы з уласных фондаў і фондаў іншых музэяў Беларусі, і арганізаваныя гарадамі-сябрамі і партнэрамі Магілёва. У 2007 г. на базе музэю адбылася міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Культура праз прызму духоўнасьці». Музэй зьяўляецца ініцыятарам і арганізатарам міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасьць», якая праводзіцца з 1998 г. (раз у 2 гады).

Крыніцы

Літаратура

  • Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. — 559 с.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Музэй Гісторыі Магілёва ГісторыяМузэй Гісторыі Магілёва ФондыМузэй Гісторыі Магілёва ДзейнасьцьМузэй Гісторыі Магілёва КрыніцыМузэй Гісторыі Магілёва ЛітаратураМузэй Гісторыі Магілёва Вонкавыя спасылкіМузэй Гісторыі МагілёваМагілёўМузэй

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер КонанЭразм ЦёлакУладзіслаў ГарбацкіСахалінская вобласьцьСлоўнік1896РожаваНаркотыкЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіГісторыя беларускай мовыАрцём АрашонакНацыяналізацыяКрумкачЗдароўеРАУС1996Дзень ПерамогіВіктар ШніпВыказьнікКотЗлучнікАндрэй ФедарэнкаПадвойнае пранікненьне@Міжнародны жаночы дзеньАнальны сэксМіхась ЗарэцкіЖанчына зьверхуПэнтгаўс (часопіс)(486958) 2014 MU6926 красавікаНайвышэйшая Літоўская РадаБеліца (Жлобінскі раён)Берасьце10 студзеняМаркёрБлогВольга КараткевічМарат МаркаўОй у лузі червона калинаАнатоль СысАкторы парнафільмаўВіды сувязі словаўМаксім БагдановічЯнка МаўрУладзімер ЛенінПастава 69Прамяністыя (таварыства)Беларуская літаратураРасейская моваВольныя матэрыялыЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)КрыжУ краіне райскай птушкі14 красавікаРасейска-ўкраінская вайнаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў1589ВіялянчэльГадзьЛюдміла РублеўскаяРоднае слова (часопіс)🡆 More