Мамонічы

Браты Кузьма́ і Лука́ (Лу́каш) Іва́навічы Мамо́нічы — купцы, друкары і грамадзкія дзеячы Вялікага Княства Літоўскага.

Родам з Магілёўшчыны. Пры іхняй хаце ў Вільні ў 1574—1623 гадох існавала заснаваная на іхнія сродкі друкарня «Дом Мамонічаў», у якой за час існаваньня выйшлі ад 80 да 100 кнігаў.

Род

У сям’і Івана Мамоніча было тры сыны — Багдан, Кузьма і Лука. Багдан займаўся купецкай справай, Кузьма і Лука (Лукаш) доўгі час займаліся выдавецкай дзейнасьцю. У 1582 годзе Лука Мамоніч атрымаў прывілей на вайтоўства.

Кузьма быў жанаты, меў сына Льва, які таксама зрабіўся друкаром і працаваў з бацькам і дзядзем. У 1577, 1583, 1595 і 1601 гадох Кузьма займаў пасаду віленскага бурмістра.

Мамонічы мелі ўласны «папяровы млын» у мястэчку Павільна каля Вільні.

Друкарня

У траўні 1574 году ў хаце Мамонічаў была арганізаваная друкарня Пётры Мсьціслаўца. Матэрыяльную дапамогу Мсьціслаўцу аказвалі таксама актыўныя прыхільнікі праваслаўя браты Зарэцкія. Маёмасьць Мсьціслаўца ў друкарні не выкарыстоўвалася.

У 1575—1576 гадох былі выдадзеныя «Эвангельле напрастольнае», «Псалтыр» і «Часовник». Выданьні былі багата аздобленыя, надрукаваныя на добрай паперы, буйным шрыфтом, з арнамантам і гравюрамі, упрыгожаныя ягадамі, лопнутымі гранатавымі яблыкамі, шышкамі, выгінаючыміся сьцябламі.

Неўзабаве між Мсьціслаўцам і Мамонічамі пачаўся канфлікт. Пётра Мсьціславец зьвярнуўся ў суд, і яму было прысуджанае ўсё друкарнае абсталяваньне і 30 коп грошаў, а Кузьме Мамонічу — выдадзеныя кнігі. Дзейнасьць друкарні аднавілася ў 1583 годзе пад кіраўніцтвам Кузьмы Мамоніча, ягонага брата Лукі і сына Кузьмы Льва (Лявона Кузьміча). Магчыма, зь імі супрацоўнічаў віленскі друкар Васіль Гарабурда(ru), які выдаў у 1582 (або 1580) годзе Актоіх.

13 сакавіка 1586 году кароль Стэфан Баторы выдаў Мамонічам прывілей, які дазваляў друкаваць і прадаваць славянскія кнігі (пацьверджаны 16 красавіка 1590 году).

Да падпісаньня Берасьцейскай царкоўнай уніі 1596 году друкарня збольшага абслугоўвала патрэбы праваслаўных братэрстваў, братэрскіх школаў, цэркваў, простых местачкоўцаў. З XVII стагодзьдзя друкарня забясьпечвала патрэбы выключна ўніятаў. Справамі распараджаўся Лявон Кузьміч Мамоніч, імя якога ў выходных зьвестках выданьняў зьявілася ў 1609 годзе. Адсутнасьць кнігаў для праваслаўных сьведчыць пра адхіленьне Кузьмы і Лукі Мамонічаў ад справаў і пераходу кіраваньнем у рукі Лявона. Па сьмерці Кузьмы 16 ліпеня 1607 году Лявон успадкаваў друкарню.

Усе выданьні адрозьніваліся добрым мастацкім аздабленьнем, выкарыстаньнем сьвецкіх гравюраў. Мастак і гравёр Грынь Івановіч (вучань Івана Федаровіча) стварыў для друкарні курсіўныя шрыфты.

Да 1623 году выдадзена каля 85 выданьняў (паводле іншых зьвестак — 115) на царкоўнаславянскай, старабеларускай, лацінскай і польскай мовах.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Н. Березкина. Из истории книгопечатания в Беларуси // Вестник ББА. — № 2. — 1996.
  • Голенченко Г. Я. Статья // Франциск Скорина и его время. Энциклопедический справочник. — Мн.: 1990. — С. 412.
  • Зернова А. С. Типография Мамоничей в Вильне (XVII век) // Исслед. и материалы. — М.: 1959.
  • 400 лет русского книгопечатания. — Москва: Наука, 1964.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мамонічы РодМамонічы ДрукарняМамонічы Глядзіце таксамаМамонічы КрыніцыМамонічы ЛітаратураМамонічы Вонкавыя спасылкіМамонічыВялікае Княства ЛітоўскаеВільняДрукарняДрукарня МамонічаўКнігадрукаваньнеМагілёў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Злучаныя Штаты АмэрыкіRSSНіна МацяшВасіль БыкаўГомельская вобласьцьLovemicМастацкая літаратураВалерыя КуставаПадвойнае пранікненьнеКараман (імя)Уладзімер Аляксеевіч Арлоў192315 красавікаЛюбейкаРыдлёўкаБісэксуальная парнаграфіяСяргей ДарожныГісторыя ВільніУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціАтрад (біялёгія)Віленскае барока1896Вартавыя ісламскай рэвалюцыіБярэзаньСтрачаны рай14 красавікаАляксандар СазанкоўВікізьвесткіСаргоўдГорадняКатэхізісБелы вершЯн ЧыквінАмонімКрамаРыгор МарцьянаўСтрахаваньнеСорга двухколернаеПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуРадАнатоль СербантовічМаладосьць (часопіс)БерасьцеСтарабеларуская моваАлесь СавіцкіІгар БабкоўЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўБярозаўкаСоня садоваяКірыліцаМузыкаСайгаБізнэсКурыцаВалянцін АкудовічУніфікаваная назва рэсурсуУрадПГісторыя СалігорскуКрумкачКоўнаДрукарняСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіСпакусьнікіМагілёўВашынгтон (акруга Калюмбія)Мікола ПапекаБеларусыГаштольд (імя)Уладзімер Тарасевіч🡆 More