Гісторыя Магілёва

Магілёў — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны цэнтар праваслаўя.

9 чэрвеня 1661 атрымаў роўныя правы з сталіцай Вялікага Княства Літоўскага — Вільняй  — за гераізм, выяўлены ў часе паўстаньня супраць маскоўскіх акупантаў. У 1930-я разглядалася магчымасьць пераносу сюды сталіцы Беларускай ССР.

Гісторыя Магілёва
Магілёў на нямецкай гравюры XVIII ст.

Заснаваньне і раньняя гісторыя

Гісторыя Магілёва 
Барысаглебская царква

Паводле археалягічных раскопак, старажытнае паселішча існавала на месцы Задубравенскага пасаду яшчэ ў XII ст. Апроч таго, на гары Магіла мелася даўняе ўмацаваньне. У пач. XIII ст. Магілёў, відаць, быў цэнтрам фэўдальнай сядзібы-вотчыны і выконваў функцыі фартэцыі. Паводле Магілёўскай хронікі, складзенай цягам 18—19 стагодзьдзяў, Магілёў у якасьці места заснавалі 24 сакавіка 1267 году. У 1320 г. места далучылася ў складзе Віцебскага княства да Вялікага Княства Літоўскага, дзе зрабілася цэнтрам воласьці.

Пісьмовы ўспамін пра Магілёў зьмяшчаецца ў «Сьпісе гарадоў далёкіх і блізкіх», якія датуецца канцом XIV ст. У гэты час места знаходзілася ў валоданьні каралевы Ядвігі, жонкі караля і вялікага князя Ягайлы. У 1431 яно перайшло да вялікага князя Сьвідрыгайлы, а ў 1503 — да вялікай княгіні Алены Іванаўны.

У XV ст. Магілёў быў значным цэнтрам гандлю, тут мелася ўласная мытня. Пад 1447 згадваеца праваслаўная Спаская царква. У пач. XVI ст. места ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

Храналёгія

  • 1514: у зьвязку з падзеньнем Смаленску і пераходам яго на стагодзьдзе пад уладу Масковіі, многія смаленскія купцы перабраліся ў Магілёў.
  • 1518, 1519, 1535: ваколіцы Магілёва цярпелі на рабаўніцкіх набегаў маскавітаў, аднак самім местам захопнікі авалодаць ня здолелі.
  • 1526: скончылася будова новага Магілёўскага замка.
  • 1561: атрымаў права на войтаўства.
  • 28 студзеня 1577: Стэфан Баторы надаў Магілёву поўнае Магдэбурскае права, места атрымала свой першы герб; у каралеўскай грамаце зазначалася:
Гісторыя Магілёва  А иж бы тое место неякою помноженья оздоб своих не мело, с тое ласки нашего господарское надаем тому месту печать мескую. Вежу мурованую, высоко выведеную, которую врат того места. У судов и инших справах и потребах печатовоти и того герба уживати мает вечными часы. Гісторыя Магілёва 
  • 1577: у Магілёве быў 1261 жылы дом (у 1588—1500 жылых дамоў).
  • 27 чэрвеня 1581: у Інфлянцкую вайну маскоўскія захопнікі цалкам зьнішчылі Задубровенскі пасад, спалілі 10 будынкаў у Пакроўскім пасадзе, але штурм Старога места і замка скончыўся безвынікова.
  • 1588: першы ўспамін пра рымска-каталіцкі касьцёл у Магілёве.
  • 1590—1592: у Магілёве адкрылася агульнадукацыйная брацкая школа, у якой вывучалі старабеларускую і лацінскую мовы.
  • 1594—1604: узьвядзеньне першага мураванага будынка ў Магілёве — Фарнага касьцёла.
  • 13 сьнежня 1595: казацкія загоны С. Налівайкі спалілі каля 40% забудовы Магілёва, у тым ліку некалькі цэркваў, і зьнішчылі значную колькасьць месьцічаў; захавалася паведамленьне пра тыя падзеі:
Гісторыя Магілёва  У рок 1595. Прыйшла ізноў на Магілёў навала ад Налівайкі. Невядома таксама, зь якіх прычынаў гэта сталася, ні з гультайства, ні з маскоўскага нацкоўваньня, бо ў гэты час міру з Масквою не было. Таму старэйшыя людзі часта ўспаміналі Налівайку; Мазепу і Лабаду. Відаць, нездарма не выходзіла гэта зь людзкой памяці, бо нарабіла гэтая саранча новазбудаванаму і заселенаму месту бед нязносных і крыві праліла нямала. Але пан Бог месьцічаў-пакутнікаў бласлаўляў і бласлаўляе. Гэты Налівайка Магілёў зрабаваў і цэрквы папаліў. Гісторыя Магілёва 

—Магілёўская хроніка

  • 1601—1633: завяршылася будаўніцтва разьвітай абарончай сыстэмы мескіх умацаваньняў з трох лініяў абароны; першую лінію складаў замак — «Высокае места», другая лінія ўмацаваньняў — Кругавы (альбо Бліжні) вал — ахоплівала Старое места і мела чатыры брамы, трэцяя лінія абароны — Палявы (Дальні, Кругавы) вал — у розныя часы мела розныя памеры і колькасьць брамаў.
Гісторыя Магілёва 
Кляштар бэрнардынаў, зь піктаграфічнай мапы XVIII ст.
  • 1604: тэрыторыя Магілёва падзялялася на 15 сотняў; у межах Старога места (Нагорскі пасад) знаходзіліся Астроская і Нагорская сотні, за імі ва ўсходнім кірунку разьмяшчалася Ледзькаўская сотня, на правабярэжжы Дняпра (Пакроўскі пасад) — Курдзенееўская, Перахрысьценская, Слабодзкая, Грыўлянская, Выганская і Бярозаўская сотні, за Дубравенкай (Задубравенскі пасад) — Папінская, Трысьненская, Каскоўская, Дабраслаўская сотні, за Дняпром (Задняпроўскі пасад) — Траецкая і Лупалаўская сотні.
  • 1604: налічваў 15 тыс. жыхароў, 2211 дамоў, 18 цэхаў; адно з найбуйнейшых местаў Вялікага Княства Літоўскага, меў права на правядзеньне двух кірмашоў на рок.
  • 1616: пры Магілёўскім брацтве пачала працаваць друкарня, у якой на працягу XVII—XVIIІ стагодзьдзяў надрукавалі каля 40 кніжак.
  • 1632: у месьце заснавалі адзіную ў той час на Беларусі Магілёўскую праваслаўную дыяцэзію.
  • 1654: у пачатку вайны Расеі з Рэччу Паспалітай магілёўцы здаліся маскоўскаму войску; у сяр. XVII ст.: умацаваньні Старога места налічвалі 4 брамы — Алейную, Ветраную, Каралеўскую і Дубравенскую; у Палявым вале, які абкружаў Новае места, стаяла 8 драўляных брамаў — Курдзенеўская (Гваздоўка), Лядвееўская, Шклоўская дальняя, Віленская, Уструшненская, Трысьненская, Быхаўская, Папінская.
  • 1 лютага 1661: у выніку народнага паўстаньня месьцічы зьнішчылі акупацыйную маскоўскую залогу.
  • 9 чэрвеня 1661: за выяўленую ў час паўстаньня мужнасьць вялікі князь Ян Казімер ўраўнаваў у правах Магілёў зь Вільняй; апроч таго, места атрымала новы герб «у блакітным полі тры срэбныя мескія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узьнятым мячом, а над ім герб — Пагоня».
Гісторыя Магілёва 
Манастыр Яўленьня Гасподняга
  • 1681: на гандлёвай плошчы Магілёва паўстала новая мураваная ратуша (першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай).
  • 1708: у Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) места спалілі расейскія войскі.
  • 1745: у месьце быў 1301 будынак; працавалі некалькі цагельняў — «Антона Апоці», «паноў Батвіньнікаў», «Дарошкі з братам Сапрончыкаў»; на тэрыторыі пасадаў знаходзіліся «ізба цэху шавецкага… цэх гарбарскі… дом цэхавы пякарскі… цэх шавецкі», непадалёку ад царквы Св. Міколы — «цэх алейніцкі», тут жылі злотнікі (ювэліры), алейнікі, дойліды, бондары, хлебнікі, багамазы (іканапісцы), шкляры, шаўцы і кавалі; існаваў шпіталь, які знаходзіўся каля Алейнай брамы.
  • 1756: у Магілёве дзейнічалі 9 праваслаўных цэркваў і 2 манастыры, 2 вуніяцкія цэрквы (Дальняя Ўваскрэшаньня Хрыстова і Покрыва Прасьв. Багародзіцы), 6 рымска-каталіцкіх касьцёлаў і 3 кляштары (кармэлітаў, езуітаў і бэрнардынаў).
  • 1765: у месьце налічвалася 1879 будынкаў.
  • 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар Магілёўскай губэрні.
Гісторыя Магілёва 
Сабор Сьв. Ёсіфа, кан. XVIII ст.
  • 22 лістапада 1773: цэнтар Беларускай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, пры якой адкрыліся сэмінарыя і акадэмія.
  • 1780: у Магілёве адбылася сустрэча паміж расейскай імпэратрыцай Кацярынай II і аўстрыйскім імпэратарам Ёсіфам, у гонар чаго заклалі Сабор Сьв. Ёсіфа.
  • 1781: атрымаў новы, расейскі герб, таксама з выявай Пагоні; у канцы ХVІІІ стагодзьдзя: у месьце было 22 вуліцы, 32 завулкі, 2000 будынкаў; працавалі 33 прадпрыемствы, у тым ліку 22 гарбарныя, 7 піваварных, 2 цагельні, 2 вадзяныя млыны, каля 240 крамаў, праводзілася 3 кірмашы на тыдзень.
  • 1809: на базе Магілёўскай народная вучэльні (1789) адкрылася Магілёўская гімназія.
Гісторыя Магілёва 
Панарама места. Н. Орда, 1877
  • 1812: Магілёў пэўны час займалі францускія войскі.
  • 1838: пачала выдавацца газэта «Могилевские губернские ведомости».
  • 1848—1856: празь места прайшла шаша.
  • 1867: заснаваньне Магілёўскага музэя.
  • 1879: у Магілёве зьявіўся водаправод
  • 1888: завершаньне будаўніцтва Магілёўскага тэатра.
  • 1897: падчас Усерасейскага перапісу 12 847 магілёўцаў (або 29,79% ад усіх месьцічаў) назвалі роднай мовай беларускую, што было найвышэйшым паказьнікам сярод беларускіх местаў.
  • 1902: праз Магілёў прайшла Пецярбурска-Адэская чыгунка.
  • жнівень 1915 — лістапад 1917: у Першую сусьветную вайну ў месьце знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, у Магілёве быў расейскі імпэратар Мікалай II.
  • 16 студзеня 1918: бальшавікі правелі масавыя арышты дзеячоў польскай супольнасьці ў Магілёве; аднаго зь іх, ксяндза Эўгэнюша Сьвятопэлк-Мірскага, пазьней забілі.
  • 1 студзеня 1919: згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала Магілёў разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
  • 1919—1924: павятовы цэнтар Гомельскай губэрні.
  • 1924: вярнуўся ў склад БССР, цэнтар Магілёўскай акругі і Магілёўскага раёну.
  • 1938: цэнтар Магілёўскай вобласьці.
  • ліпень 1941 — чэрвень 1944: у Другую Сусьветную вайну знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй; гітлераўцы стварылі ў месьце Лупалаўкі лягер сьмерці, гета ў раёне Дубравенкі, перасылачны лягер для ваеннапалонных, дзе загінула 70 тыс. чал.
  • 1942: патоп на Дубравенцы (2 тыс. загінулых).
  • 1946: у Магілёве адкрыўся першы аўтобусны маршрут.
  • 1962: утварэньне 2 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў Магілёва — Ленінскага і Кастрычніцкага.
  • 1970: пуск магілёўскага тралейбуса.
  • 2002: на пасаду кіраўніка Магілёўскага гарвыканкаму прызначаны Віктар Шорыкаў.
  • 2005: гістарычны герб места атрымаў афіцыйны статус, хаця ён шырока выкарыстоўваўся ўжо з пачатку 1990-х.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Гісторыя Магілёва Заснаваньне і раньняя гісторыяГісторыя Магілёва ХраналёгіяГісторыя Магілёва КрыніцыГісторыя Магілёва ЛітаратураГісторыя МагілёваАршанскі паветБеларуская ССРВялікае Княства ЛітоўскаеВільняВіцебскае ваяводзтваМагдэбурскае праваМагілёўМагілёўскае паўстаньне (1661)Магілёўская япархіяМаскоўская дзяржаваМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крывое Сяло (Вялейскі раён)Максім БагдановічПаронімыВітаўт (імя)Азоўскае мораШто й па моруПтушка шчасьцяАлесь ГарунУсходняя ЭўропаКаскадныя табліцы стыляўМаксім ТанкЯзэп ВаронкаДоўгая дарога дадомуАдвакатПрыназоўнікБелая РусьМіхась ЛынькоўСьцяг БеларусіГрупавы сэксВасіль ЗахаркаКанстантын ЕльскіАнжаліка АгурбашВугоршчынаМацярдушкаЛіянэль МэсіМіжнародная арганізацыя стандартызацыіКамала ГарысУладзіслаў СыракомляЯзэп СьцепановічГарадзенскі раёнЧачэрскДрэваАўстраліяБелы колерСССРСельская гаспадаркаБусел белыФутболГрамадзкая думкаНаваградзкі паветАнтон ЛуцкевічА̨Час UnixБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубЖыве Беларусь!ЛібэралізмДональд ТрампВэб-сэрвэрБібліятэка Белавежы (БЛА)ЧыгункаВіцебскі абласны судАнтоніё ВівальдзіГарацыё НэльсанЗбанБанкаўскі рахунакБерасьцейская вобласьцьМазырскі паветГаштольд (імя)Віленская беларуская гімназіяВейшнорыяЎРасейская моваІнтэлектуальная ўласнасьцьЯргМіраслаў ЛазоўскіСуда🡆 More